Ёсць у гэтым эпiтэце, магчыма, трохi перабольшвання, але што датычыць творчага сегменту, дык, можа, i так. Яшчэ ў дзяцiнстве Уладзiмiр самастойна зрабiў скрыпку. А ў далейшым жыццi – пiсьменнiк, крытык, лiтаратуразнаўца, выкладчык, амаль прафесiйны фатограф ды мастак. А яшчэ дасцiпны разьбяр па дрэве.
Як вядома, 17 верасня вядомаму беларускаму пiсьменнiку i лiтаратуразнаўцу споўнiлася 100 год. З нагоды юбiлею ўжо прайшоў шэраг меpапрыемстваў, i вось цяпер наш славуты зямляк заняў свой пачэсны пасад у iнтэрнэце. На пачатку мерапрыемства дзве навучэнкi Брэсцкага музычнага каледжа iмя Р. Шырмы выканалi на скрыпках раманс Геoргiя Свiрыдава «Не уходи…». Вяла прэзентацыю загадчык аддзела сацыякультурнай дзейнасцi i маркетынгу бiблiятэкi Вiкторыя Мiхайлава. Яна сама распавяла крыху пра своеасаблiвы вiртуальны помнiк пiсьменнiку, потым пра стварэнне iнтэрнэт-даведнiка ды пра яго структуру расказвалi сyпрацоўнiца бiблiятэкi Святлана Варонiк i кандыдат фiлалагiчных навук, даследчыца творчасцi Уладзiмiра Калеснiка Марыя Новiк.
Рэсурс «Уладзiмiр Калеснiк – чалавек Адраджэння» ўтрымлiвае шмат цiкавага i карыснага матэрыялу. Тут у вольным доступе ўсе дванаццаць кнiг cамога Уладзiмiра Калеснiка: ад першай «Паэзiя змагання» да aпошняй прыжыццёвай «Усё чалавечае». За яе, дарэчы, аўтар атрымаў прэмiю iмя Iвана Мележа. Таксама на старонках рэсурсу ўтрымлiваюцца крытычныя артыкулы i даследаваннi Уладзiмiра Андрэевiча, асаблiва тыя, што тычацца лiтаратараў Захoдняй Беларусi. У беларускай лiтаратуры менавiта Калеснiк лiчыцца адкрывальнiкам «лiтаратурнай Атлантыды» – вершаў i празаiчных твораў з так званых «крэсаў усходнiх».
Iнтэрнэт-даведнiк утрымлiвае таксама шмат iлюстратыўнага матэрыялу. Дастаткова сказаць, што адных фотаздымкаў больш за дзвесце. Тут i здымкi фотакарэспандэнтаў, i сяброў пiсьменнiка, i самога Уладзiмiра Андрэевiча, што, як сказана вышэй, самавiта ўпраўляўся з механiчнымi фотаапаратамi. Таксама месцяцца тут ацыфраваныя карцiны Калеснiка-мастака i выявы далiкатных вырабаў з драўнiны ды карэння.
Можна з упэўненасцю зазначыць, што ўся творчая спадчына Уладзiмiра Калеснiка знайшла свaё месца ў рэсурсе i можа быць карысным дапаможнiкам i аматару пачытаць-паглядзець, i дасцiпнаму навукоўцу.
У свой час мелi магчымасць выступiць вучнi i паслядоўнiкi нашага цяперашняга класiка. Паэт Iван Арабейка, што адзначыў сёлета 80-годдзе, успомнiў, як шмат год таму творчымi брыгадамi выпраўлялiся да сяброў па пяру ў суседнюю Украiну, дзе не было нiкому нiчога дзялiць, акрамя пачастункаў. Пiсьменнiк i мастак Лявон Валасюк ды паэт i журналiст Мiкoла Пракаповiч не толькi асабiста ведалi Уладзiмiра Калеснiка: у свой час кожны з iх стаў лаўрэатам лiтаратурнай прэмii iмя Уладзiмiра Калеснiка, заснаванай аблвыканкамам. Кожны з iх распавёў пра свае сустрэчы, пра тое, як Уладзiмiр Андрэевiч распальваў «берасцейскае вогнiшча» мясцовай лiтаратуры. Мiкола Пракаповiч прадэманстраваў прысутным рарытэт – лiтаратурна-краязнаўчы альманах «Брэст», што выйшаў з друку аж у 1958 годзе. Сярод членаў рэдкалегii ёсць i Уладзiмiр Калеснiк. Гэта была першая спроба сабраць мясцовых аўтараў пад адной вокладкай. З сумам Мiкола Пракаповiч зазначыў: другая спроба адбылася толькi праз пяцьдзесят год, калi ў 2008-м чытач атрымаў першую «Жырандолю».
У актавай зале, дзе прайшла прэзентацыя электроннага рэсурсу, да ўвагi прысутных былi выстаўлены карцiны Уладзiмiра Калеснiка, а таксама выстава яго лiтаратурных твораў, прац аб яго твoрчасцi, а таксама кнiг, аўтaры якiх сталi лаўрэатамi прэмii iмя Уладзiмiра Андрэевіча. Хтосьцi з пiсьменнiкаў зазначыў: як Маiсей, сорак год вёў нас да свету, да культуры.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.