Нiбы знарок трыццаць першае свята пiсьменства стартавала менавiта 31 жнiўня. Пяты раз урачыстасцi адбывалiся ў Брэсцкай вобласцi, але горад Iвацэвiчы бачыў каля 150 пiсьменнiкаў за раз упершыню. Раённы цэнтр месцiцца на ўмоўнай мяжы памiж Палессем i цэнтральнымi раёнамi Беларусi. Але гэта хутчэй не мяжа, а лiнiя спалучэння.
Увесь цэнтр Iвацэвiчаў ператварыўся на два днi ў тэрыторыю свята. На вулiцы Ленiна адбыўся фестываль кнiгi i прэсы з павiльёнам «Гарады-сталiцы Дня беларускага пiсьменства», экспазiцыямi выдавецкiх арганiзацый краiны – ААТ «Белкнiга», РУП «Белсаюздрук», ГА «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi» ды iншых. Свае аўтарскiя пляцоўкi разгарнулi Нацыянальная бiблiятэка, публiчныя бiблiятэкi Брэсцкай вобласцi, рэгiянальныя сродкi масавай iнфармацыi.
У суботу адбылася прэзентацыя факсiмiльнага выдання помнiка беларускага пiсьменства XVI стагоддзя Жухавiцкага Евангелля з музея «Замкавы комплекс Мiр». У кiнатэатры пад адкрытым небам можна было паглядзець мастацкi фiльм «Брестская крепость» i пазнаёмiцца з галоўным прадзюсерам карцiны народным артыстам Расii Iгарам Угольнiкавым. Яшчэ ў кiнатэатры адбыўся эксклюзiўны паказ кiнакарцiны «Приказано жить» — сумесны праект Iвацэвiцкага раёна i Пензенскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi. Былi таксама адкрыты арт-аб’екты «Кнiгi, што ляцяць» каля бiблiятэкi iмя П. Пестрака i «Дзецi лясной школы» на пляцоўцы перад Домам культуры.
А восьмай гадзiне вечара 31 жнiўня адбылося ўрачыстае адкрыццё Дня. Намеснiк прэм’ер-мiнiстра краiны Iгар Петрышэнка зачытаў вiншавальны адрас Прэзiдэнта дзяржавы, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык назваў Дзень беларускага пiсьменства адметнай з’явай у культурным жыццi Iвацэвiчаў.
– Нам прыемна сустракаць літаратараў, навукоўцаў, дзеячаў культуры, усіх гасцей, якія сабраліся на гэтай цудоўнай палескай зямлі, каб выказаць павагу роднаму слову і нашай духоўнай спадчыне. Жыхарам Брэстчыны таксама ёсць што паказаць і падзяліцца сваімі багатымі культурнымі традыцыямі. У нас кожны раён, пасёлак, вёска маюць свой асаблівы каларыт, свае самабытныя абрады, таленавітых землякоў, якія ўслаўляюць родныя мясціны.
Жыхары Першага рэгіёну шануюць свой здабытак і беражліва яго захоўваюць. Бо духоўная культура – гэта той падмурак, на якім мы будуем сваё жыццё, ствараем дабрабыт, умацоўваем сваю незалежнасць. І наша агульная задача — захаваць і перадаць падрастаючаму пакаленню нашы нацыянальныя каштоўнасці, не страціць цікавасць да кнігі і літаратурнага слова. Упэўнены, што XXXI Дзень беларускага пісьменства ўпіша яшчэ адну значную старонку ў слаўную біяграфію брэсцкай зямлі і нашай Беларусі, надасць новы імпульс развіццю творчасці і ўсёй айчыннай духоўнай культуры, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Мiтрапалiт Мiнскi i Заслаўскi Венiямiн Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi нагадаў пра важнасць роднага слова ў самапазнаннi асобы.
– Слова, мова, пісьменства спрадвечна з›яўляюцца выключным дарам Божым чалавеку. Усе мы павінны арыентавацца на самы вышэйшы змест слова, якое выяўляе самасвядомасць нашага народа, сукупны досвед мінулага і планаванне будучыні. А тут ад нас патрабуецца як мага больш адказнасці за ўсё, што адбываецца. Якраз у сувязі з асноўным сэнсам свята мы лічым патрэбным звярнуць увагу на чысціню і асэнсаванасць кожнага нашага слова — і пісьмовага, і таго, якое зыходзіць з нашых вуснаў, – адзначыў мiтрапалiт.
Ранкам першага дня восенi адбылася ў храме святочная служба i перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга па лампадках i свечках прыхаджан. Пасля перад гледачамi выступiў архiерэйскi хор.
Потым адбылiся цырымонii ўзнагароджання пераможцаў конкурсу, што праводзiла ГА «Белая Русь» сярод творчай моладзi, а таксама ўзнагароджане лаўрэатаў конкурсу Мiнiстэрства iнфармацыi сярод журналiстаў на тэму ўборачнай кампанii 2024 года «Хвала рукам, что пахнут хлебом».
На цырымонii закрыцця Дня беларускага пiсьменства адбылася перадача вымпела свята ў наступную сталiцу ўрачыстасцяў. Старшыня Iвацэвiцкага райвыканкама Уладзiмiр Бялоў уручыў вымпел старшынi Лiдскага райвыканкама Сяргею Ложачнiку. Пасля перад гледачамi выступiў з канцэртам дзяржаўны ансамбль Беларусi «Песняры», якому, дарэчы, менавiта 1 верасня споўнiлася 55 гадоў.
Лаўрэаты нацыянальнай прэмii па лiтаратуры за 2024 год.
- Лепшы твор паэзii — Фёдар Гурыновiч, кнiга «Паляўнiчая паэма».
- Лепшы твор прозы — Вiктар Кунцэвiч, кнiга «Калi чужая душа – твая».
- Лепшы твор публiцыстыкi – Сяргей Мiховiч, кнiга «Нам силы дает земля».
- Лепшы твор лiтаратурнай крытыкi i лiтаратуразнаўства – Мiкола Мiкулiч, кнiга «Максiм Танк. Асоба, паэзiя, лёс».
- Лепшы твор для дзяцей – Уладзiмiр Мазго, кнiга «Загадка – розуму зарадка».
- Лепшы дэбют – Алеся Кузняцова, кнiга «Когда трещит лёд».
Iван АРЛОЎ
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.