• РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Частные объявления
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Воскресенье, 23 августа, 2026
Вечерний Брест
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
Вечерний Брест
No Result
View All Result
Главная ОБЩЕСТВО ЛЮДИ

«Лучына» жыцця Кацярыны Ляшкевіч, або Праз педагогіку да творчасці

У кантэксце трох святаў – Дня настаўніка, Дня пажылога чалавека і Дня Маці – хацелася б расказаць пра ветэрана педагагічнай працы Кацярыну Максімаўну Ляшкевіч, якая зусім нядаўна святкавала васьмідзесяцігадовы юбілей і якая нават у вельмі паважаным узросце знаходзіць час і сілы на рэалізацыю, як яна лічыць, справы свайго жыцця

«Лучына» жыцця Кацярыны Ляшкевіч, або Праз педагогіку да творчасці

Фота з архіву Кацярыны Ляшкевіч

170
просм.
Поделись в Facebookв Контактев Telegram
02/10/2022
0

Яна ніколі не баялася і не баіцца спрабаваць штосьці новае і незвычайнае, у тым ліку мяняць месца жыхарства і далучацца да творчых актыўнасцяў, а таксама, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, кіраваць фальклорным ансамблем «Лучына».

Кацярына Максімаўна нарадзілася 5 мая 1942 года ў вёсцы Малыя Арлы Столінскага раёна. З дзяцінства яна вельмі любіла чытаць. Калі надыйшоў час выбіраць прафесію, то дзяўчына вырашыла стаць настаўніцай пачатковых класаў, бо ёй вельмі хацелася працаваць менавіта з малымі дзецьмі, а яшчэ таму, што ў вёсцы настаўнікі лічыліся вельмі паважанымі людзьмі.

Скончыўшы Пінскае педагагічнае вучылішча, яна стала настаўніцай пачатковых класаў. Як успамінае ветэран педагагічнай працы, у Столінскім раённым аддзеле адукацыі на размеркаванні на працу яе спыталі, які школьны прадмет у яе любімы, бо ў тыя часы вельмі не хапала настаўнікаў, асабліва ў вясковых школах, і можна было выкладаць любыя дысцыпліны школьнай праграмы.

Кацярына Максімаўна адказала, што хоча працаваць настаўніцай рускай мовы і літаратуры. Так яна апынулася ў вёсцы Гарадная, дзе ёй даверылі шостыя і сёмыя класы.

А потым у жыцці нашай гераіні былі і іншыя вёскі і гарады Брэсцкай вобласці, бо яна ніколі не баялася шукаць і знаходзіць новае ў сваім жыцці.

Ветэран педагагічнай працы ўспамінае, што за 40 год сваёй працоўнай дзейнасці ў якасці настаўніцы рускай мовы і літаратуры і настаўніцы пачатковых класаў ёй вельмі падабалася ладзіць з вучнямі розныя канцэрты, асабліва на бацькоўскіх сходах.

Настаўніца заўсёды імкнулася заўважыць у вучнях іх таленты. Так, у адным з пачатковых класаў ёй аднойчы ўдалося такім чынам арганізаваць выхаваўчую працу з вучнямі, што дзесяць чалавек з класа паступілі ў музычную школу.

З выпускнікамі таго часу Кацярына Максімаўна падтрымлівае сувязь і зараз. Многія з іх ужо сталі бабулямі і дзядулямі, выйшлі на пенсію, але памятаюць сваю першую настаўніцу, прыязджаюць на сустрэчы выпускнікоў у родную школу.

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Кацярына Максімаўна ў 70-я гады была ўзнагароджана ганаровай граматай Столінскага раённага аддзела адукацыі.

З мужам Кацярына Максімаўна выгадавала траіх дзяцей: дзве дачкі і сына. На жаль, муж рана памёр, таму апошнія гады перад пенсіяй педагог пражыла ўжо адна, працуючы ў аг. Астрамечава Брэсцкага раёна.

А потым у жыцці нашай гераіні з’явіўся Брэст. Горад ёй вельмі спадабаўся, таму яна не толькі вырашыла пераехаць сюды сама, але і зацікавіла сваіх дзяцей, якія на той час жылі ў розных куточках Беларусі.

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, у 2008 годзе ветэран педагагічнай працы стварыла фальклорны ансамбль пад назвай «Чапурушачкі» (на мясцовым дыялекце гэта слова абазначае дзяўчын, якія не хочуць працаваць, а клапоцяцца толькі пра сваю прыгажосць), які складаўся толькі з чатырох чалавек. Паступова ў ансамблі з’явіліся новыя ўдзельнікі (зараз іх 10), і ён набыў назву «Лучына». Менавіта сваё творчае аб’яднанне наша гераіня і лічыць справай усяго жыцця.

Яго ўдзельнікі выконваюць старадаўнія народныя і аўтарскія песні на рускай, беларускай, польскай і ўкраінскай мовах, ладзяць інсцэніроўкі народных беларускіх святаў, удзельнічаюць у тэматычных канцэртах, перш за ўсё ў Брэсце. Рэпетыцыі ансамбля адбываюцца як у Доме культуры, што знаходзіцца ў Паўднёвым гарадку Брэста, так і ў яе дома.

Кацярына Максімаўна карпатліва збірала аўтэнтычныя народныя касцюмы для свайго ансамбля ў Маларыцкім, Кобрынскім і Драгічынскім раёнах. Як сцвярджае наша гераіня, удзельнікі ансамбля 25 разоў наведалі Польшчу, выступалі на фестывалі ў Любліне ў 2012 годзе, дзе іх творчасць карысталася вялікай папулярнасцю і дзе нават прапаноўвалі прадаць народныя касцюмы ансамбля за вялікія грошы, але Кацярына Максімаўна адмовілася.

Яна не толькі кіруе музычным ансамблем, але і збірае старадаўнія прадметы народнага побыту. У яе калекцыі – друкарская машынка, прас, калыска, калаўротак, лапці, рушнікі і іншыя рэчы, некаторым з іх каля ста гадоў. Яе калекцыю неаднаразова бачылі вучні брэсцкіх школ. Таксама гэтыя прадметы выкарыстоўваюцца ансамблем «Лучына» на выступленнях.

Кацярына Максімаўна лічыць, што вельмі важна трансліраваць веды пра народную культуру падрастаючаму пакаленню. Таму яна спадзяецца, што яе творчасць і творчасць яе аднадумцаў у ансамблі «Лучына», а таксама калекцыя прадметаў даўніны дапамогуць сучасным дзецям не забыць мінулае свайго народа, што актуальна ў Год гістарычнай памяці.

Таму ветэран педагагічнай працы наведвае фальклорныя аб’яднанні дадатковай адукацыі пры УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці», дзе вучыць дзяцей прасці кудзелю, як гэта рабілі ў яе сям’і ў даўнія часы, расказвае пра народныя традыцыі.

Дарэчы, у канцы мая 2022 года Кацярына Максімаўна сумесна з выхаванцамі фальклорна-этнаграфічнага гуртка ЦМТ удзельнічала ў рэгіянальным фестывалі фальклорнага мастацтва «Радавод», які праходзіў у Пінску. Ветэран педагагічнай працы сумесна з дзецьмі і кіраўніком гуртка Валянцінай Іванаўнай Кашалюк рыхтавала абрад гукання вясны, навучала дзяцей аўтэнтычный манеры спеваў і вядзенню вясновых хараводаў, прала з малымі кудзелю, а таксама перадала для юных фалькларыстаў вялікую этнаграфічную калекцыю.

Кацярына Максімаўна ў сваім вельмі паважаным узросце добра валодае інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі. Так, у сацыяльных сетках яна размяшчае інфармацыю пра час правядзення канцэртаў яе ансамбля «Лучына».

Сустрэча з педагогам атрымалася вельмі шчырай, цёплай і цікавай, тым больш, што Кацярына Максімаўна не толькі ахвотна расказала пра сябе, але і паказала сваю каштоўную калекцыю. Мы ўпэўнены, што ў ветэрана педагагічнай працы можна павучыцца жыццёваму аптымізму і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Пажадаем нашай гераіні доўгіх гадоў жыцця, творчасці, натхнення і, канечне ж, здзяйснення ўсіх мар.

СВЯТЛАНА СЁМІНА

Теги: БрестДень учителяЕкатерина Лешкевичпедагоги

Присоединяйтесь! Наш канал в Telegram.

Все новости

Фонтан на Советской в Бресте стал поющим

18:46, 22 августа

Владельцам электросамокатов надо поторопиться с проверкой

18:19, 22 августа

Историческая байка от Ивана Орлова: «Высокие» отношения Некрасова

18:14, 22 августа

Гороскоп на 23 августа

17:11, 22 августа

Фестиваль профессий «Единорог» в Бресте

16:15, 22 августа

Смертельное ДТП в Дрогичинском районе с участием несовершеннолетнего послужило поводом для проверки социального положения подростка

15:37, 22 августа

Мир спорта глазами художников можно увидеть в эти дни на выставке в Бресте

15:08, 22 августа
Больше новостей
Прислать новость
<<<

Верная рука. Дорогостоящий протез изменил жизнь брестского подростка

>>>

Как быть, если установленный законодательством срок для принятия наследства пропущен?

В тему

поющий фонтан в Бресте
ДОСУГ

Фонтан на Советской в Бресте стал поющим

| ВБ
22/08/2026
радары на дорогах 1 августа
ТРАНСПОРТ

Следите за скоростью автомобиля! Места установки датчиков контроля 1 августа

| ВБ
01/08/2026

Сейчас читают

радары на дорогах

Места установки датчиков контроля скорости в Брестской области 27 июля

| ВБ
27/07/2026

с 07:00 до 19:00 часов на 42 км (+780 м) автодороги М1/Е30 «Брест-Минск-гр.РФ» в Жабинковском районе. Ограничение скорости движения 90...

Дед Мороз и Снегурочка порадовали кобринских хлеборобов прямо в поле

Дед Мороз и Снегурочка порадовали кобринских хлеборобов прямо в поле

| Светлана Кислая
03/08/2026

В ОАО «Покровский» Кобринского района жниво перевалило за экватор - на сегодняшний день убрано 65 % зерновых и зернобобовых. Работать...

В Брестской области намерены за пятилетку перевести на пеллеты 40 котельных

| БЕЛТА
24/07/2026

В Брестской области в нынешней пятилетке планируют перевести на пеллеты 40 котельных. Об этом сообщили корреспонденту БЕЛТА в Брестском областном...

  • В СТРАНЕ И МИРЕ
  • ОБЩЕСТВО
  • ЭКОНОМИКА
  • КУЛЬТУРА
  • СПОРТ
  • ВОПРОС-ОТВЕТ
  • ФОТОРЕПОРТАЖ
+375 29 116 0000 (Viber)

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.