Брестчина: время первых
На протяжении последних лет «Вечерка» из номера в номер рассказывала своим читателям о ярких, незабываемых, а порой и будничных, но заслуживающих нашего внимания историях жителей Бреста и окрестностей. Сегодня, 80 лет спустя после минувшей войны, мы вновь и вновь обращаем свои взоры к истории, к людям, ее творившим на глазах наших современников, и тех, с кем нам посчастливилось пересекаться в жизни или работать вместе. О многих из них слышали от своих родителей, от бабушек и дедушек, от ветеранов.
Послевоенные годы были нелегкими и романтическими одновременно, они вобрали в себя период долгожданного мира и энтузиазма, годы репрессий и оттепели, время гордости и разочарований, время застоя и перестройки. Нам довелось познать крушение надежд и изучать историю страны с непредсказуемым прошлым. Это на нашей Брестчине случились в начале 90-х Вискули, отсюда же начался парад суверенитетов.
Но во все времена Брестчина была регионом особенным, сюда устремились тысячи людей, чтобы поучиться хозяйствовать, добиваться поставленных целей, прокладывать ориентиры в будущее. И касалось это самых разных сфер – от экономики до социалки, от коллективизации до масштабной мелиорации Полесья, от культуры до спорта. Имена таких людей, как руководители области Петр Машеров и Ефрем Соколов, ректор БИСИ Игорь Белогорцев и режиссер театра Сергей Евдошенко, футбольный тренер Эдуард Малофеев и начальник отделения железной дороги Михаил Грибовский, кардинал Казимир Свёнтек и начальник главной таможни страны Николай Олексеюк, легендарный председатель колхоза «Советская Белоруссия» Владимир Бедуля и директор БЭМЗа Владимир Сальников, космонавт Петр Климук и директор «Газоаппарата» Михаил Иоффе, строитель Владимир Гоздецкий и «белая молния» Олимпиады в Афинах Юлия Нестеренко, безусловно, заслуживают того, чтобы мы о них рассказали ныне живущим. Они, а с ними и десятки других ярких личностей, прославивших Брест и Брестчину, ставших примером поступательного движения первого региона, станут героями наших публикаций.

Сегодняшняя публикация посвящена уроженцу Брестчины Платону Саевичу, который поддерживал дружеские отношения с народным поэтом Беларуси Якубом Коласом, после войны работал министром образования нашей республики, был осужден на 25 лет, прошел через тяжелые испытания, но не потерял человеческого достоинства.
Платон, які даражыў ісцінай
У Якуба Коласа ёсць верш, прысвечаны Платону Васільевічу Саевічу – дзяржаўнаму дзеячу, міністру асветы БССР у 1947-1951 гг. Уласна гэты твор і паклікаў нас да росшукаў, бо, як аказалася, Платон Саевіч сутыкаўся з Якубам Коласам не толькі па службовых абавязках, але і быў у сяброўскіх адносінах з народным паэтам. Пра гэтае сведчыць як сам Коласаў верш, так і дзённікавыя запісы паэта. Давайце разам з вамі перачытаем і верш, і запісы.
П.В. Саевічу
Не спяшайся, мой Платоне,
Уляцець з бальніцы.
Мы ж тут, браце, не ў палоне,
Больш займай жывіцы.
Няхай цалкам згінуць «хрыпы»
І асядуць «роі» –
І без нас пасадзяць ліпы,
І дубкі, і хвоі.
Адпачынь, пазбаўся болю,
Каго, чаго шкода?
Яшчэ хопіць, мой саколю,
Пасяджэнняў, сходаў.
Як выходзіць, калі хрыпу
Поўная каністра.
Не заглушыць, брат, іх скрыпу
Цыркуляр міністра.
10/Х 1948

З 1 кастрычніка па 9 лістапада 1948 года Якуб Колас будзе знаходзіцца ў стацыянары лечкамісіі (хварэе на запаленне лёгкіх). У той жа час там будзе на лячэнні Платон Васільевіч Саевіч, міністр асветы БССР.
У дзённіку Якуба Коласа «На схіле дзён» мы сустракаем колькі беглых запісаў песняра, якія датычаць стасункаў паэта з Платонам Саевічам. Запісы пазначаны 1947 годам:
«21/[ІV]. Ездзіў у горад. Заходзіў да Саевіча. Абмяркоўвалі пытанні Славянскага камітэта».
«10 мая. Быў у горадзе. Заходзіў да Саевіча».
«29/V. Званіў Саевіч: 31 адбудзецца вечар па пытаннях славянскіх спраў. Прыйдзецца выступаць. У сувязі з гэтым парушаецца мой план: паехаць у Мікалаеўшчыну 31 не здолею. Адкладваю на 1-ае чэрвеня».
Згаданыя тут намі і верш, і дзённікавыя запісы яскрава сведчаць пра ўзровень стасункаў паміж гэтымі двума чалавекамі. Таму нам бачыцца зусім зразумелым прысвячэнне Якуба Коласа, ды і сам твор сагрэты чалавечаю цеплынёю. Паэт выкарыстоўвае зваротныя формы «мой Платоне», «браце, мой саколю», якія скіроўваюць чытача на веліч коласаўская думкі, на момант і нават на месца ўзнікнення твора, бо не быў бы Якуб Колас Якубам Коласам, ашчадным і датклівым у простых жыццёвых адносінах, у карыстанні словам.
Што ж гэта быў за чалавек – Платон Васільевіч Саевіч, адкуль ён паходзіў і як складаўся ягоны лёс?
Якраз тут да месца будзе, калі мы згадаем непараўнальную нашую перліну – Белавежскую пушчу, а насамперш такія пушчанскія вёскі, як Перасек, Ясень, Гвоздзь. Менавіта адсюль ідуць карані радаслоўнай Саевічаў. Пачатак бярэцца з Фёдара Саевіча, які родам быў з вёскі Перасек, а жонка ягоная – з вёскі Седуны (цяпер – Гвоздзь-1). У іхняй сям’і народзіцца сын Міхаіл. Гэта ўжо будзе сярэдзіна ХІХ стагоддзя, і вёска будзе (у тыя часы гэта ўсяго лясное ўрочышча, якое і дало назву вёсцы, калі там пачалі будавацца пушчанскія людзі). Дык вось Міхаіл Фёдаравіч усё сваё жыццё – а век ягоны быў за сто гадоў (1848-1952) – пражыве ў Ясені, будзе лесніком, як ягоныя продкі і нашчадкі. Саевічы мелі ў Перасеку сваю зямлю, якую яшчэ ў першай палове ХІХ стагоддзя браты Фёдар і Мікіфар Саевічы прададуць і з’едуць з вёскі. Калі першы з братоў Фёдар атабарыцца ў Ясені, то Мікіфар Саевіч трапіць у вёску Раматова Маларыцкага раёна, дзе ў той час памешчык прадаваў свой маёнтак, і частку ягонае зямлі Мікіфар якраз і купіць. Сёння гэта вёска Новае Раматова, якую і самі тубыльцы, і жыхары з навакольных паселішчаў называюць Пакупчыкамі.
Яшчэ адна цікавая дэталь з жыццяпісу роду Саевічаў. У Фёдара Саевіча будзе сын Міхаіл, а ў Мікіфара — Васіль. У 1892 годзе гэта ўжо будзе трэцяе пакаленне Саевічаў, у якім у Міхаіла Саевіча народзіцца сын Канстанцін, а ў Васіля Саевіча – Платон. І неўзабаве лёс звядзе братоў у 1913 годзе ў Брэсцкай крэпасці, калі яны будуць служыць у царскай арміі. Першы ў пераліку Канстанцін будзе ў штабе крэпасной артылерыі, а Платон – у батальёне сувязі. Гэта яму, Платону Саевічу, будзе наканавана стаць міністрам адукацыі нашае краіны.
Пачатак жыццёвае дарогі нашага героя прыпадае на вёску Новае Раматова, дзе Платону, як звычайнаму вясковаму хлапчуку, трэба было дапамагаць бацькам па гаспадарцы – умець араць, касіць, пасці статак і коней, а зімою вучыцца ў пачатковай школе. У 1907 годзе пасля заканчэння царкоўна-прыходскай школы Платон Саевіч становіцца навучэнцам Свіслацкай настаўніцкай семінарыі, каб у будучым стаць настаўнікам пачатковых школаў. На той час у Беларусі настаўніцкіх семінарый было ўсяго чатыры: Полацкая, Маладзечанская, Нясвіжская і Свіслацкая. Пасля выпуску ў 1911 годзе Платон Саевіч атрымаў накіраванне ў вёску Рыбнае Кобрынскага павета. Адпрацаваў там два гады, а затым яго прызываюць у армію, і, як мы ўжо згадвалі вышэй, ён служыць сувязістам ў сапёрным батальёне. Неўзабаве пачнецца Першая сусветная вайна. Платон будзе знаходзіцца ў дзеючай арміі на Заходнім фронце. У адным з пісьмаў дадому бацькам ён пісаў: «Лепш бы я на свет не радзіўся, якія зараз перажываю невыносныя мукі…»
У канцы 1917 года Платона Саевіча дэмабілізуюць, як настаўніка яго накіруюць на працу ў горад Барысаглебск Тамбоўская губерніі. Тут яму давялося перажыць рознае: арганізоўваць органы савецкай улады, быць старшынёй павятовай камісіі па справах палонных і бежанцаў, удзельнічаць у мабілізацыі насельніцтва ў рады Чырвонай арміі, быць камісарам сувязі 8-й дывізіі, камісарам сувязі Паўночна- Каўказскага фронту бліз горада Растоў-на-Доне, адраджаць Грозненскія нафтапромыслы. А калі ў 1921 годзе ва ўніверсітэце ў Маскве адкрыюцца трохгадовыя курсы па падрыхтоўцы кадраў для паліткіравання Чырвонай арміі, Платон Саевіч стане слухачом курсаў. Пасля выпуску накіроўваецца на працу ў Ніжні Ноўгарад, працуе сакратаром Расцяпінскага райкома партыі.
У 1926-1932 гадах Платон Саевіч працуе ў Беларусі: дэкан рабфаку і рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, рэктар Камуністычнага ўніверсітэта імя Леніна, дырэктар Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б, загадчык кафедры вышэйшай Камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі, выкладчык парткурсаў пры ЦК КП(б)Б.
Платон Саевіч прымаў непасрэдны ўдзел у разгроме Японіі ў жніўні 1945 года. Сярод ягоных узнагародаў – ордэны Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай вайны першай ступені. 1 студзеня 1949 года П.В. Саевіч удастоены ордэна Леніна, ён таксама меў такія медалі, як «За абарону Савецкага Запаляр’я», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй».
У сакавіку-маі 1946 года П.В. Саевіч – палітычны радца савецкай дэлегацыі ў складзе амерыканскай камісіі па Карэі ў Сеуле, а затым прызначаны міністрам асветы БССР.
І тут раптам супраць Платона Васільевіча было сфабрыкавана абвінавачванне ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў супраць партыі і Радзімы… І прычына знайшлася. Тагачасны міністр дзяржбяспекі Беларусі Лаўрэнцій Цанава звярнуўся да Саевіча з прапановаю, каб той стаў рэдактарам ягонае кнігі «Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў». Платон Васільевіч, канечне, разумеў, што сам Цанава не здольны напісаць такую кнігу, што гэта яўная фальсіфікацыя, і, спасылаючыся на занятасць у Міністэрстве асветы, сказаў, што возьмецца за рэдагаванне, калі яго абавяжа бюро ЦК КП(б)Б. А што ўсемагутны Цанава? Ён ускіпеў ад злосці: «Стоит мне пошевелить пальцем, и ты будешь превращён в лагерную пыль!..»
Платон Саевіч не надаў патрэбнай увагі пагрозе, паколькі за сабою не адчуваў аніякіх учынкаў, якія б маглі яго кампраментаваць як асобу. І хутка міністр адчуе, што за ім пачнуць сачыць, а следам створыцца камісія пад старшынствам другога сакратара ЦК КП(б)Б М. Зімяніна. У склад камісіі ўвайшлі старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Васіль Казлоў, сакратар ЦК КП(б)Б Васіль Чарнышоў. Задача камісіі – расследаванне быццам бы варожай дзейнасці Платона Саевіча. Восень 1950 і зіму 1951 года Цанава будзе цкаваць і праследаваць Платона Васільевіча з усіх бакоў. Да гэтага часу выйдзе вышэй названая кніга Цанавы пад рэдакцыяй І. Ільюшына, хвалебную рэцэнзію напішуць і апублікуюць К. Мазураў і Е. Карнейчык.
Аднойчы ля Дома ўрада Цанава сустрэне Саевіча і скажа: «Вот видишь, без тебя обошёлся. Книга вышла и без твоей помощи, а за своё упрямство ты поплатишься…». І ўжо на другі дзень Платона Саевіча выклічуць на пасяджэнне камісіі і прад’явяць сфабрыкаваныя Цанаваю абвінавачванні, заснаваныя на звычайных рабочых дробязях, адшуканых ім падчас працы Саевічам рэктарам, міністрам. Цанава нават дойдзе да таго, што назаве бацьку Саевіча не беларусам, а аўстрыйска-нямецкім падданым… Камісія выключыць Саевіча з бальшавіцкай партыі, вывады камісіі зацвердзіць пастанова ЦК КП(б)Б па справе ягонай антыпартыйнай дзейнасці. Адразу пры выхадзе з Дома ўрада Платон Васільевіч быў арыштаваны. Ужо непасрэдна ў кабінеце міністра дзяржбяспекі Саевічу сцвердзілі ўсе метады ўздзеяння, удакладнілі праграму прызнанняў. Цанава запатрабуе ад Саевіча назваць ягоных саўдзельнікаў па трацкісцкай і нацыяналістычнай дзейнасці ў Мінску, а вяртанне Платона Васільевіча ў Беларусь будзе вытлумачана як наўмысны прыезд для шкодніцкай дзейнасці. Нават правядзенне курсаў беларускай мовы ставілася ў віну Саевічу як адзнака беларускага нацыяналізму…
Усіх недарэчнасцей не пералічыць. Згадаем яшчэ выклік Платона Саевіча 13 кастрычніка 1950 года на прыём да другога сакратара ЦК КП(б)Б Міхаіла Зімяніна. Апошні пры сустрэчы скажа, што сацыяльнае паходжанне Саевіча не выклікае сумненняў, што паводзіны ягоных братоў падчас нямецкай акупацыі былі цалкам дастойнымі. Сям’я раматоўскіх Саевічаў была вялікаю, акрамя Платона падрасталі чатыры браты і дзве сястры. Насамрэч ягоныя бацькі былі сяляне-сераднякі. У іх было сем гектараў раллі, тры гектары сенакосу. Зямлю аралі валамі і коньмі, толькі ў 1905 годзе бацькі купілі плуг, а пасля за 19 рублёў набылі саломарэзку. Падчас вучобы ў настаўніцкай семінарыі Платон атрымліваў стыпендыю 50 рублёў, потым 100 рублёў за год, ашчаджаў капейку і адсылаў дадому. Але сям’ю Саевічаў прызналі кулацкай, а значыць Платон – сын кулака.
Болей за 150 допытаў вытрымае П. Саевіч дзякуючы найперш салдацкай закалцы. Платон Васільевіч зразумеў, што яго хочуць зламаць не толькі маральна, але і фізічна, а затым расправіцца з сям’ёю. І ён прымае рашэнне прызнаць сябе вінаватым: «Я признаю, что до моего ареста в мае 1951 года и начавшегося следствия объективно понял, что с ноября 1927 года начал поддерживать троцкистов, а значит, и сам стал троцкистом». Ужо 28 лістапада 1951 года ваенны трыбунал прыгаворыць Платона Саевіча да турэмнага зняволення ў выпраўленча-працоўным лагеры тэрмінам на 25 гадоў з канфіскацыяй ягонай маёмасці і адмаўленнем правоў тэрмінам на пяць гадоў. Шэсць месяцаў следства забралі ўсе ягоныя сілы, якіх на змаганне проста не засталося. Платона Саевіча адправяць да месца адбывання тэрміну ў лагер Нова-Чумка Іркуцкай вобласці, на лесапавал. У пісьмах да жонкі Ніны Аляксандраўны ён пісаў, што з васьмі гадзін раніцы да васьмі вечара знаходзіцца на чыстым паветры, нават загарэў, як у Сочы. Саевічавы родзічы пераказваюць, што Платон Васільевіч у лістах дадому прасіў прыслаць яму «Литературную газету», часопіс «Вопросы философии», тамы «Большой советской энциклопедии». Ніна Аляксандраўна адпраўляла мужу ў Сібір газеты і часопісы, пасылкі з прадуктамі і лекі.
На лесапавале Платон Васільеівч захварэе: «Совершенно неожиданно для меня болезнь оказалась затяжной и неприятной. Сильный, жизнерадостный мужчина превратился чёрт знает в кого…»
Апошняе пісьмо з лагера датуецца 24 мая 1954 года. У ім паведамлялася пра вызваленне Саевіча. Справа была перагледжана, яго вызвалілі і адначасна рэабілітавалі, крыху пазней аднавілі ў партыі. А потым будзе дарога дадому, якую ён пераадолеў з дапамогаю жонкі.
Платон Васільевіч аб сваіх муках не будзе расказваць анікому. Яго аповеды будуць звязаны выключна з тымі цікавымі людзьмі, якія сустрэліся на яго шляху. Аднойчы пасля суда да яго ў камеру зойдзе турэмны наглядчык, выме з кішэні загорнутую ў паперу мыльніцу і скажа: «Возьмите… Между крышками я положил сторублёвку. Деньги пригодятся, в лагерях есть ларьки. Будете прикупать хлеб, это поможет поддержать силы… Я не верю, что вы враг народа. Я слушал ваши лекции по линии общества «Знание». Так излагать материал мог только человек, всей душой преданный партии…»
А яшчэ Платон Васільевіч быў надзвычай рады, калі даведаўся, што старшы следчы следчай часці Міністэрства дзяржбяспекі БССР старшы лейтэнант Малаў звярнуўся ў ЦК КП(б)Б з пісьмом, у якім паведаміў аб вядомых яму парушэннях савецкай законнасці і прымяненні недазволеных сродкаў, якімі карыстаўся следчы К. Крупянкоў. За сваё вызваленне Платон Саевіч быў удзячны Івану Ветраву, які быў у той час міністрам юстыцыі.
Платона Васільевіча Саевіча не стала 28 верасня 1956 года, ён пахаваны на Ваенных могілках на вуліцы Казлова ў Мінску, непадалёк ад магілы Якуба Коласа.
Варта назваць атожылкаў незабыўнага Платона Васільевіча. Іх двое. Гэта Васiль Аляксандравiч Хапалюк, настаўнік матэматыкі Вялікарыцкай СШ Маларыцкага раёна, і Янiна Станiславаўна Крываблоцкая, настаўніца Раматоўскай пачатковай школы, якія годна торылі шлях вялікага свайго папярэдніка, стаўшы ў 1968 годзе заслужанымі настаўнікамі нашай краіны. Раматоўцы пераказваюць, што калі Платон Саевіч прыязджаў да бацькоў, то пры сустрэчы яго з вяскоўцамі Васiль Хапалюк стаяў па стойцы «смірна», і не таму, што перад ім быў міністр асветы, а з-за простае чалавечае павагі.
Уладзімір БАРЫСЮК





Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.