21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты на радыё «Культура» прымеркавана правядзенне анлайн-дыктоўкi па беларускай мове.
Праводзяць дыктоўку сумесна Інстытут мовазнаўства імя якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё «Культура».
Анлайн-дыктоўка пройдзе ў пятніцу, 20 лютага, з 13:00 да 14:00 непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).
Слухаць трансляцыю можна:
— на хвалі 102.9 FM (радыё «Культура»);
— у online-фармаце www.radiokultura.by;
— у Нацыянальным радыёплэеры radioplayer.by;
— а таксама праз разумную калонку Аліса.







Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.