Анлайн-дыктоўка па беларускай мове пройдзе на радыё «Культура» 21 лютага.
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН і радыё «Культура» запрашаюць прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-цігоддзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
21 лютага з 13:00 да 14:00 трансляцыю дыктоўкі можна слухаць на хвалі радыё «Культура» (102.9 FM) і ў online-фармаце на www.radiokultura.by, у Нацыянальным радыёплэеры radioplayer.by, а таксама ў разумнай калонцы «Аліса».
Дыктоўку будуць пiсаць i непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я.Коласа НАН Беларусі.





