Сустрэча адбылася ў межах Тыдня бацькоўскай любові. Гасцямi нвучальнай установы былi старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Таццяна Дземідовіч, паэтка, празаік, драматург Зінаіда Дудзюк, музыказнаўца, паэтэса Ірына Морых i кандыдат філалагічных навук, дацэнт, выкладчык Уладзімір Сенькавец.
Гаварылi пра важнасць зберажэння сямейных каштоўнасцяў і сямейных традыцый, пра значнасць увагі, якая праяўляецца бацькамі ў адносінах да сваіх дзяцей.
Прысутныя вялі гутарку пра духоўнасць, культуру, сямейныя каштоўнасці. У актавай зале панавала атмасфера поспеху і паразумення. Навучэнцы ўважліва слухалі выступоўцаў, адказвалі на пытанні пісьменнікаў, самі пыталіся пра тое, што іх хвалюе і цікавіць, шчырымі апладысментамі выказалі сваю ўдзячнасць паважаным гасцям. Ёсць надзея, што сустрэча пакінула добры след у сэрцах усіх, хто на ёй прысутнічаў.
Людмiла ХВАЦЮК
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.