• РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Частные объявления
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Суббота, 14 февраля, 2026
Вечерний Брест
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
Вечерний Брест
No Result
View All Result
Главная Газета Это Было? Было!

22 сакавiка — дзень памяцi ахвяр Хатынскай трагедыi

КАБ ВЕДАЛІ І ПОМНІЛІ…

дзень памяцi ахвяр Хатынскай трагедыi
62
просм.
Поделись в Facebookв Контактев Telegram
22/03/2024
0

У промнях сонечнага дня
На выспе пожні парыжэлай
Стаіць няўклюдна цішыня,
Стаяць знявечаныя дрэвы.

Птушыны шчэбет ні гучыць,
І сонца ўранку тут не красіцца…
Душа баліць, душа крычыць
Аб скамянелай вёсцы Красніца.

У вераснi 1942 года чатыры вёскі, што знаходзіліся па заберазі Бабровіцкага возера – Бабровічы, Вяда, Тупічыцы, Красніца, — былі нелюдзямі спалены разам з жыхарамі.

дзень памяцi ахвяр Хатынскай трагедыi

Нямецка-фашысцкія захопнікі ноччу 12 верасня акружаць Красніцу, і ў жывых застанецца толькі адна дзяўчынка, якую ці то азвярэлы фашыст, ці то паліцай выкіне праз акно палаючай хаты… Дзіця прыбяжыць на адзін з бліжэйшых хутароў да родзічаў і скажа ім, што Красніцы болей няма. Загінулі ўсе 90 жыхароў Красніцы. У берасцейскага паэта Міхася Рудкоўскага ёсць класічны твор “Балада пра маіх аднагодкаў” пра вёску Красніцу. Праўда, паэт не ведаў, што дзяўчынка выратавалася.

У 80-90-х гадах мінулага стагоддзя спробы аўтара гэтых радкоў адшукаць тую дзяўчынку ў суседняй Польшчы, куда яна з’едзе на жыхарства да родзічаў, аказаліся беспаспяховымі. Мне, як выкладчыку ВНУ, прыходзілася ўдзельнічаць у рознага кшталту навуковых канферэнцыях у польскіх вышэйшых навучальных установах, я выкарыстоўваў любую магчымасць, каб сказаць пра гэта на тэлебачанні ці радыё, але водгуку не было. Магчыма, гэтая жанчына мною расказанае не чула, а мо проста не хацела вяртацца ў мінулае.

дзень памяцi ахвяр Хатынскай трагедыi

13 верасня 1942 года прыйшоў судны дзень для Бабровічаў. Жыхары вёскі і ўсех хутароў, якія яе акружалі, — давайце я іх хоць тут, на старонках выдання пералічу: Адрынка, Дзежкава, Града, Жалава, Заляддзе, На Кутках, Пасека, Пнёваціца, Падласосне, Пад Прыходам, Пераходзец, Стругі, У Брода – былі расстраляны фашыстамі. Гісторыя сведчыць, што ў 1939 годзе хваля беспадстаўных рэпрэсій дакацілася да Бабровічаў: былі арыштаваны і вывезены лепшыя гаспадары, некаторыя, праўда, здолелі выратавацца і апынуліся ў Польшчы. Частка дзяцей апошніх вярнулася ў верасні 1942 года ў чыне паліцаяў і разам з нямецка-фашысцкімі захопнікамі расстраляла і спаліла Бабровічы, папярэдне вывеўшы сваіх родзічаў — гэтакім спосабам адпомсціўшы за бацькоўскую крыўду. Такая асноўная прычына, па сведчанні тых баброўцаў, якія былі пад расстрэлам і цудам ці па нейкай выпадковасці засталіся жывымі, знікнення з твару Зямлі вёскі і 676 яе жыхароў з 707. Будуць спалены ўсе 164 сядзібы. Пасля вайны адродзіцца толькі адна з чатырох – Бабровічы, дзе сёння пражывае яшчэ два сведкi той жудаснай трагедыі (год назад было чацвёра).

15 верасня 1942 года з твару Зямлі знікнуць Вяда і Тупічыцы. Знікнуць хутары Самычын, Тугашын, стража Лыкашын, якія размяшчаліся непадалёк ад Вяды. Толькі адзінкі з вышэй прыведзеных месцаў засталіся — тыя, хто ў гэты дзень не быў дома. З Тупічыцаў выратуецца дзяўчына, будучая бабуля цяперашняга дырэктара гімназіі № 2 Брэста Рамана Гранічнага.

дзень памяцi ахвяр Хатынскай трагедыi

Калі ў 1980 годзе я стану бабровіцкім зяцем, у вёсцы будзе пражываць 138 чалавек. Як я казаў вышэй, з даваеннага прызыву засталося два чалавекі. Вёска паціху сапраўды апусцее, па чарзе закрыюць васьмігодку, ФАП, клуб, магазін. Апусцеюць калгасныя будынкі, большасць з іх разбяруць і вывезуць у Целяханы, што-нішто і цяперака петрае, дагнівае…

Мне, канечне, помняцца і пасёння словы бабровіцкага патрыярха Васіля Еўдакімавіча Петруковіча, які яшчэ сорак гадоў назад мне ў прыватнай размове сказаў:

— Уладзя, я ўжо не дажыву, але ты дажывеш і ўбачыш, што ў Бабровічы вернуцца людзі. Не можа быць, каб столькі дабра прападала…

І што вы думаеце? Словы самага паважанага чалавека ў Бабровічах аказаліся прарочымі. Вярнуліся дадому шэраг вяскоўцаў, якія былі пераехалі жыць у Івацэвічы, а ў Яглевічах нават былі ўтварылі цэлую Бабровіцкую вуліцу. Вярнуліся баброўцы з Брэста і Мінска, нават з Масквы. Сёння ў Бабровічах няма пустуючых хатаў, амаль што ўсе дагледжаныя. А гадоў з дзесяць назад тады яшчэ Выганашчанскі сельскі Савет выдзеліў каля трыццаці надзелаў для будоўлі. Будуюцца тут людзі з Целяханаў і з Івацэвічаў, з Пінска і з Мінска… Калі яшчэ нядаўна я запытаў у жончынай маці, як яна адносіцца да таго, што будуюцца прыезджыя людзі, то маці выказвала толькі задавальненне — хай жывуць людзі.

Сёння ў вёсцы адноўлена царква, адбудоўваецца пад місіянерскі цэнтр былая васьмігодка, у вёску прыязджае рэгулярна аўталаўка, дзе тубыльцы – а іх каля 40 – усё патрэбнае могуць купіць, а калі нечага няма, то прымуць заказ і абавязкова ў наступны раз прывязуць. Таксама рэгулярна прыходзіць аўтобус з Івацэвічаў. Наспеўшыя пытанні вяскоўцам льга вырашыць ці то ў Целяханах, ці то ў Івацэвічах, а то і ў Пінску ці ў Баранавічах. Адзіная праблема, якая баброўцам дакучае, то гэта праблема дарогі. З Выганашчаў да Бабровічаў – 11 км – гравейка, якая настолькі бывае разбіта найбольш лесавозамі, што, як кажуць, спасу няма.

Апошнія гады местачкоўцы неаднаразова звярталіся ў дзяржаўныя органы Целяханаў і Івацэвічаў, дзе іх кармілі заўтрамі. А то казалі вось, маўляў, пройдуць дажджы і паправім дарогу…

Пазалетась, 12 верасня, якраз напярэдадні 13 верасня – 80 гадоў з дня знішчэння Бабровічаў – мне нічога не заставалася, як звярнуцца з лістом да кіраўніка нашай вобласці Юрыя Вітольдавіча Шулейкі, у якога я папрасіў дапамагчы вырашыць чатыры рэчы. Па-першае, ніхто з івацэвіцкіх чыноўнікаў не збіраўся 13 верасня наведаць Бабровічы; па-другое, папрасіў яго паправіць кавалак дарогі з Выганашчаў у бок Бабровічаў, дзе, асабліва ля калгаснага двара, было нават цяжка прайсці, не тое што праехаць. А яшчэ я папрасіў кіраўніка вобласці, каб ён дапамог у бюджэце адшкадаваць грошай на асфальтаванне дарогі ў Бабровічах. Вёска невялікая, адна вуліца крыху болей за кіламетр, і ёсць два з’езды да Бабровіцкага возера, адзін прыкладна 500 м, другі – 300 м. Насампраўдзе, вёска Бабровічы, вёска-пакутніца гэтае заслужыла. І чацвёртае, пісаў Юрыю Вітольдавічу, што Целяханы гатовыя да Дня беларускага пісьменства і друку. Юры Вітольдавіч, як вядома, чалавек датклівы, ягоная рэакцыя была імгненнаю: «Да выканання!»

А цяпер па парадку. На другі дзень – 13 верасня 2022 года – у Бабровічах адбудзецца мітынг памяці загінулых. Неўзабаве пракладзецца асфальтоўка ў Выганашчах. Юры Вітольдавіч, больш таго, паступіць – не баюся гэтага слова – мудра. Дзень беларускага пісьменства і друку ў бягучым годзе адбудзецца ў Івацэвічах. Прывялі, як гаворыцца, у парадак Целяханы, прывядуцца і Івацэвічы.

дзень памяцi ахвяр Хатынскай трагедыi
дзень памяцi ахвяр Хатынскай трагедыi

І яшчэ напрыканцы майго аповяду тры вельмі важныя і патрэбныя думкі.

Думка першая. Два-тры гады назад была ў мяне чарговая экскурсія ў Хатынь. У той раз, зімою, было холадна, снежна. На Хатынскім могільніку вёсак уладарыла завіруха. Мая група экскурсантаў, усе дарослыя, больш за сорак чалавек, заўважылі, што толькі на адной з вясковых магілак гарыць свечка, самая вялікая па памеры. Экскурсанты падышлі да свечкавага агню — свечка ўзвышалася якраз на той сімвалічнай тумбачцы, дзе была зямелька з вёскі Вяда.

Думка другая. Калі шумелі (гэта па-добраму) «Дажынкі» ў Целяханах, у лепшы свет адышоў былы першы і адзіны прэзідэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў. Гэта ягоныя дзяды з вялікага бабровіцкага роду Горбачаў з’едуць у канцы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзяў у глыб Расіі, на вольныя землі. Тыя, хто там народзіцца, запішуцца ўжо Гарбачовымі. Гэта з Горбачаў роду ў 1918 годзе будуць вяртацца з бежанцаў, паўгода будуць ехаць конікам дадому, будуць везці з сабою царкоўны звон, які і пасёння нясе сваю службу – штодня падчас набажэнстваў чуваць ягоны голас у Свята-Троіцкім целяханскім храме. На маленькім абеліску ў цэнтры Бабровічаў у памяць загінулых налічваецца 35 Горбачаў. Пазалетась з Расіі прыязджалі ў Бабровічы ўжо ўнукі-праўнукі тых Горбачаў, шукалі маленькую радзіму сваю, пішуць кнігу, але гэта ўжо іншая вялікая гісторыя, пра якую па часе мо раскажацца.

І думка трэцяя. 17 верасня 2022 года ў нашай краіне, а насамперш на Берасцейшчыне, адзначаўся векавы юбілей незабыўнага Уладзіміра Андрэевіча Калесніка, з-пад крыла якога выйшла многа і берасцейскіх пісьменнікаў, і незлічоная колькасць настаўнікаў роднай мовы і літаратуры, якіх слынны прафесар аперыў у свой час і паставіў на крыло. Тады ж у СМІ паведамлялася, што ў Добрушы да Дня беларускага пісьменства і друку было прадстаўлена свежае перавыданне ўнікальнай дакументальнай кнігі-помніка «Я з вогненнай вёскі…», кнігі, якую зрабілі Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік. І калі нават сёння дапытлівы чытач набудзе асобнік кнігі ці возьме яе з бібліятэкарскае полкі і калі адкрые яе, то кніга якраз пачынаецца расповядам бабровіцкай жанчыны Барбары Слесарчук, якая ў той трагічны дзень, 13 верасня 1942 года, выйдзе з палаючай клуні, дзе гарэла разам з аднавяскоўцамі, выведзе чатырох сваіх дзетак, якім было шэсць, чатыры, два годзікi, а чацвёрты – хлопчык народзіцца – будзе ў ейным жывоціку. I Барбару аніхто не зачэпіць – ні фашысты, ні іншая нялюдская набрыдзь. Узнікае адразу пытанне – а чаму так? Адказ на дзіва просты: Барбара была бабкаю-павітухаю, разам з матушкаю яна прымала роды ў жанчын у вышэй пералічаных вёсках…

Лічу, што кожнаму з нас варта хоць раз у жыцці ўзяць у рукі гэтую кнігу-помнік, пагартаць, пачытаць, каб мы, цяперашнія, ведалі і помнілі.

Уладзімір БАРЫСЮК,
Брэст- Бабровічы – Брэст

Теги: Хатынь

Присоединяйтесь! Наш канал в Telegram.

Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.

Все новости

Как прошёл последний день группового этапа FONBET Winter Cup 2026

22:17, 13 февраля

Гороскоп на 14 февраля

18:01, 13 февраля

В кафе «Любимый Брест» на Советской прошла пиар-акция

17:38, 13 февраля

На Брестчине снова выявлены факты хищения топлива

17:17, 13 февраля

Прокуроры области мониторят подготовку к посевной. Уже есть возбужденные уголовные дела

16:25, 13 февраля

Сегодняшняя авария в Барановичском районе

15:24, 13 февраля

В Краеведческом музее Бреста работает выставка «Голос болот»

14:14, 13 февраля
Больше новостей
Прислать новость
<<<

Мобильные датчики контроля скорости 22 марта работают на следующих участках автодорог

>>>

ГАИ провела тренировочный прогон автомобиля скорой медицинской помощи

В тему

В Хатыни прошла минута молчания в память о жертвах, погибших в годы Великой Отечественной войны
РЕСПУБЛИКА

В Хатыни прошла минута молчания в память о жертвах, погибших в годы Великой Отечественной войны

| Дмитрий Шиферштейн
22/03/2023

Сейчас читают

С 27 по 31 января ГАИ будет пристально смотреть за авто со знаком «Учебный»

С 27 по 31 января ГАИ будет пристально смотреть за авто со знаком «Учебный»

| ВБ
28/01/2026

Сотрудники Госавтоинспекции проводят профилактическое мероприятие в отношении транспортных средств, принадлежащих физическим лицам и субъектам хозяйствования, которые согласно Правилам дорожного движения...

Водка в Беларуси подорожала – и вот на сколько

| ВБ
06/02/2026

В Беларуси официально выросли минимальные цены на крепкие алкогольные напитки, включая водку. Согласно постановлению Министерства антимонопольного регулирования и торговли от 2 февраля...

Вкус Сицилии в центре Бреста. 29 января в Бресте начался фестиваль Gastrofest.Кофе

Вкус Сицилии в центре Бреста. 29 января в Бресте начался фестиваль Gastrofest.Кофе

| Татьяна Шеламова
31/01/2026

1 февраля объявлен Международным днем десерта. Казалось, кому пришло в голову поставить галочку в календаре по поводу бисквита и крема?...

  • В СТРАНЕ И МИРЕ
  • ОБЩЕСТВО
  • ЭКОНОМИКА
  • КУЛЬТУРА
  • СПОРТ
  • ВОПРОС-ОТВЕТ
  • ФОТОРЕПОРТАЖ
+375 29 116 0000 (Viber)

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

Добро пожаловать!

Войдите в свою учетную запись

Забыли пароль?

Retrieve your password

Please enter your username or email address to reset your password.

Войти
Войти
Use Phone Number
Use Имя пользователя
Еще не зарегистрированы? Зарегистрируйтесь сейчас
Сбросить пароль
Use Phone Number
Use Имя пользователя
Регистрация
Вы уже зарегистрированы? Войти
Protected by   
No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.