У суботу, 15
чэрвеня, у 18 гадзін ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» распачнецца фестываль
эксперыментальнага мастацтва «Рэха ДАХу*».
Гэта першы выязны беларускі «ДАХ» – міжнародны
фестываль саверсізму і ігдрасілізму (першае з іх – у лексіконе хрысціянскіх місіянераў канца І
тыс. н.э. азначала «сеянне разумнага, добрага,
вечнага», а другое – вытворнае ад Ігдрасіль –
святога дрэва ў скандынаўскай міфалогіі, якое сімвалізуе яднанне з мінулым).
Гістарычная спадчына краіны
трымаецца на асобных знакавых падзеях, матэрыяльнай і духоўнай культуры, а
таксама выбітных асобах, якія з?яўляюцца галоўнымі маркерамі этнасу. Яны
ствараюць сваеасаблівы нацыянальны стрыжань, на якім грунтуецца і ўтвараецца
ўся свядомасць народа краіны.
Першы беларускі выяздны «ДАХ», які дагэтуль
ладзіўся толькі ў Мінску і Берліне, прысвячаецца повязі нашых гістарычных нацыянальных
постацей: Тадэвушу Рэйтэну, Напалеону Ордзе, Юзафу
Крашэўскаму, Станіславу і Ганне Рэйтэнам… Ён пройдзе ў палацыку шляхціца
Валенція Швыкоўскага, які прагнуў да культуры і волі, быў наватарам свайго
часу, праз што знітоўваў грамадскасць, аб?ядноўваў людзей з рознымі думкамі,
культурнымі і палітычнымі поглядамі.
*«Дах» (DACH) — міжнародны фестываль эксперыментальнага
мастацтва.
Упершыню ў
г
беларускага мастацтва пад назвай «Дах». З
набываць рысы фестывалю. Куратарства бяруць на сябе мастакі Зміцер Юркевіч i
Алесь Родзін. У фестывалі пачынаюць прымааць ўдзел больш за 100 творчых людзей
– музыкаў, мастакоў шырокага профілю з Беларусі, Германіі, Украіны,
Мексікі.Напрыканцы красавіка ў мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва
прайшоў «ДАХ -ХХ».
Асноўная мэта «ДАХа» — паказаць гледачам, як змяняецца
ўдзеянне твораў на чалавека, калі побач суіснуюць музыка і фота, графіка і
відэа-арт, перформанс і паэзія.
З праграмай мерапрыемства можна пазнаёмiцца
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.