Центром празднования стала площадь Ленина, где собрались представители руководства области и города, общественности, ветераны, молодежь, чтобы отдать дань уважения главным государственным символам.
С речью выступил председатель Брестского областного Совета депутатов Игорь Брилевич:
– Гэта не проста афіцыйныя атрыбуты. Гэта — сэрца беларускай нацыі, яе душа і гонар. Наш сцяг — знак сілы і свабоды. Герб — імкненне да міру і працвітання. А гімн — голас народа, які заклікае да згоды, салідарнасці і адзінства.
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця дзяржаўных сімвалаў на рэферэндуме. За гэты час вырасла цэлае пакаленне, якое ведае толькі адну Радзіму — незалежную Беларусь.
Менавіта за гэтае права — жыць у мірнай і вольнай краіне — змагаліся нашы бацькі і дзяды. Яны перамаглі. І сёння, у юбілейны год Вялікай Перамогі, мы выказваем ім глыбокую ўдзячнасць.
Беларусь памятае. Ганарыцца. Перадае гэтую памяць моладзі.
Сёняшняя Беларусь — гэта моцная, працавітая і сучасная краіна, дзе шануюць мінулае, ствараюць будучыню і ганарацца галоўным багаццем — людзьмі.
З Днём Дзяржаўнага сцяга, герба і гімна, беларусы!
Хай гонар за Радзіму жыве ў нашых сэрцах заўсёды!























Фоторепортаж Андрея Рыбачука





