Педагагічная грамадскасць Брэсцкай вобласці і ўсёй Беларусі смуткуе ў сувязі з тым, што 26 чэрвеня на 93-м годзе жыцця пайшла ў іншы свет Вера Якаўлеўна Зарэцкая (Ляшук).
Настаўнік настаўнікаў годна прайшла свой жыццёвы шлях, аддана слугавала на ніве нацыянальнай культуры. Кар’ера Зарэцкай (Ляшук) В.Я. пачалася ў 1963 годзе: выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт, дэкан, прафесар, загадчык кафедры, член-карэспандэнт БелАА, кіраўнік аўтарскага калектыву па стварэнні праграм і вучэбных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных школ. Аўтар каля 500 публікацый па літаратуры Берасцейшчыны, літаратурнаму краязнаўству, методыцы выкладання літаратуры і гісторыі беларускай літаратуры.
Справа Веры Якаўлеўны жыве і будзе жыць ў дзейнасці яе шматлікіх выхаванцаў і наступнікаў.





