Абласное свята народнага гумару «Спораўскія жарты» праводзіцца з 1996 года раз у тры гады. У межах свята праходзяць конкурсы на лепшую гумарыстычную праграму, песню, танец, арыгінальны выгляд, прадстаўленне рэгіянальнага фальклору і інш.
У гэтым годзе свята адбудзецца 6 чэрвеня ў аг. Спорава Бярозаўскага раёна.






