28 кастрычніка на кафедры беларускага мовазнаўства і дыялекталогіі БрДУ імя
А.С. Пушкіна адкрылася выстава старадрукаў.
Падзея была
прысвечана 550-годдзю выдання «Брэсцкай бібліі» і 525-годдзю «Статута ВКЛ
1588г». Прадстаўленыя кнігі, сярод якіх часаслоў, псалтыр і іншыя, ўзяты з
уласнай калекцыі кандыдата філалагічных навук, дацэнта Івана Сацуты.
«Брэсцкая Біблія», або «Радзівілаўская», пачала свой шлях менавіта на нашай зямлі, ў Брэсцкай друкарні (1563 г). Біблія была для свайго часу самым
фундаментальным і прыгожа аформленым выданнем Святога Пісання ў Вялікім княстве
Літоўскім. Даследчыкі са стагоддзя ў стагоддзе, характарызуючы кнігу, выкарыстоўваюць вызначэнні «самая», «выбітная»,
«унікальная». Ініцыятарам яе выдання стаў, бадай, самы ўплывовы магнат Вялікага
Княства Літоўскага, дзяржаўны і ваенны дзеяч, актыўны прыхільнік рэфармацыі
Мікалай Радзівіл Чорны. Выданне адметнае багаццем афармлення і гэта відаць
адразу: у кнізе — два гравіраваныя тытульныя лісты (асобна для Старога і Новага
Запаветаў), а таксама вялікая колькасць арнаментаваных заставак, канцовак ды
ініцыялаў. Упрыгожваюць і дапаўняюць тэкст 14 гравюр-ілюстрацый з біблейскімі
сюжэтамі. Лёс «Брэсцкай Бібліі» склаўся трагічна: частка накладу была знішчана,
але мы павінны быць удзячны тым людзям, якім усёж такі давялося зберагчы гэтую
рэліквію і данесці да новага маладога пакалення.
І калі
глядзіш на паліцу, дзе ляжыць невялікі шматочак патрапанай паперы, нельга
ўявіць, што ён значыў раней і якую меў сілу. Толькі звярнуўшыся да
гісторыі, разумееш, што перад табой
ляжыць вялікі пласт жыцця, мудрасць і слава вялікага народа.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.