• РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Частные объявления
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Среда, 28 октября, 2026
Вечерний Брест
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
Вечерний Брест
No Result
View All Result
Главная КУЛЬТУРА МУЗЫКА

Калектывы з Брэста спявалі на XXII Міжнародным фестывалi калядак

91
просм.
Поделись в Facebookв Контактев Telegram
02/02/2017
0

Невялікі польскі гарадок Цярэспаль 28-29 студзеня прымаў XXII Міжнародны фестываль усходнеславянскіх калядак. У ім паспяхова выступілі калектывы з Брэсцкай вобласці.

Калектыў «Зараніца» з Кобрынскага раёна на сцэне  фестывалю

Калектыў «Зараніца» з Кобрынскага раёна на сцэне  фестывалю.

Ад Морахава да Масквы 

Амаль чвэрць насельніцтва ўсходніх рэгіёнаў суседняй краіны – праваслаўныя. І ўлады Цярэспаля, Бяльскага павета і Люблінскага ваяводства прымаюць чынны ўдзел у арганізацыі і фінансаванні фестывалю.

Больш чым за два дзесяцігоддзі ў ім удзельнічалі артысты з Германіі, Вялікабрытаніі, Балгарыі, Венгрыі… Але «асновай» заўжды былі калектывы з Польшчы, Беларусі і Украіны. Гадоў з дзесяць не абыходзяць увагай канцэртную пляцоўку ў Цярэспалі і расіяне. Так, у суботу гледачы доўга не адпускалі са сцэны фальклорны ансамбль дзяржаўнай кансерваторыі імя Пятра Чайкоўскага з Масквы. 

Арганізатары фестывалю даўно адмовіліся ад прызначэння першых, другіх і іншых лаўрэацкіх месцаў. Безумоўна, прыхаджане сельскіх цэркваў – са Славатычаў, Морахава, Мельніка, Кабылянаў – у вакале саступаюць прафесіянальным спевакам. Але як іх спевы кранаюць сэрца!

Каляднікі ў палескіх строях

Кожны калектыў атрымлівае густоўна выкананую з бронзы статуэтку – сімвал імпрэзы, ганаровую грамату і іншыя падарункі ад спонсараў, якіх, дарэчы, два дзясяткі. Гэты «набор» узнагарод атрымала і кіраўнік народнага ансамбля песні і музыкі «Зараніца» з вёскі Магдалін Кобрынскага раёна Алена Букач. З ёй пазнаёміліся выпадкова. Пяць дзяўчатак у палескіх строях у калідоры цярэспальскага Дома культуры абступілі яе з пытаннем, калі ім выходзіць спяваць.

Аказалася, што гэта ўсе ўнучкі Алены, спяваюць у народным клубе аматараў фальклору «Таўкачыкі». А кіруе гуртам дачка Алены Паўлаўны Наталля Буневіч. «Каляднікаў» з Кобрыншчыны гледачы праводзілі са сцэны стоячы.

Музыкай падтрымаць хворага

Адным з самых цудоўных на сцэне ў Цярэспалі быў калектыў Свята-Раства-Багародзічнага жаночага манастыра з Брэста. Кіраўнік хора Кацярына Федаровіч працуе настаўнікам у каледжы ім. Р. Шырмы. Спачатку гэты хор быў арганізаваны дзеля выступленняў ў бальніцы хуткай дапамогі. Яго ўдзельнікі – выхаванцы брэсцкага музычнага каледжа. Кацярына Федаровіч кажа: «У малельню прыходзяць людзі розных веравызнанняў. Для іх галоўнае – маральная падтрымка. Музыкай таксама можна падтрымаць хворага».

Спяваюць усе!

У гэтым годзе ў Цярэспаль прыехалі амаль тры дзясяткі калектываў. На сцэну выходзілі жаночы хор “Фрэска” з Мінска, мужчынскі хор “Праметэй” з Львова, ансамбль “Лелія” з Луцка, мужчынскі хор праваслаўнай ардынацыі Войска Польскага з Варшавы і шмат іншых. Гучалі традыцыйныя калядкі “Ішла Божа Маці”, “Святая вячэра”, “Нарадзіўся Сын Божы”, былі і арыгінальныя спевы. Так, калектыў “Зараніца” з Магдаліна выканаў цудоўны твор мясцовага музыкі Уладзіміра Грамачука “Колокольный звон”.

Арганізатары фестывалю – Фонд Дыялог народаў, праваслаўная Люблінска-Хелмская дыяцэзія, Надбужанскі цэнтр праваслаўнай культруры, улады Цярэспаля на чале з бурмістрам Яцэкам Данелюком і сакратаром гарадской адміністрацыі Юзэфам Падарэўскім і гарадскі Дом культуры – паклапаціліся аб тым, каб шчыра падзякаваць і прывітаць шматлікіх спонсараў свята. На сцэну былі выкліканы звыш 20 валанцёраў, пераважна з ліку праваслаўнай моладзі, якія сустракалі і суправаджалі ўдзельнікаў фестывалю паўсюдна. Кожнаму з валанцёраў прынародна былі ўручаны лісты падзякі і падарункі. Асаблівая непаўторная атмасфера свята адчувалася літаральна ва ўсім – ад гасцінна выстаўленых непасрэдна ў фае скрынак з яблыкамі для пачастункаў, што прэзентаваў мясцовы фермер пан Сахарук, да маленькіх дзяўчатак з аздобленымі кошычкамі, якія наладзілі калядаванне непасрэдна ў зале падчас канцэрту. І трэба было бачыць, як дзясяткі рук цягнуліся насустрач, каб пакласці свае златуўкі ў скарбонку Каляд…

Фестываль завiтае ў Брэст?

Адзінае, пра што даводзілася шкадаваць, што ўсяго гэтага не змаглі пабачыць жыхары ў большасці сваёй праваслаўнага Брэста. Нажаль на гэты раз на фестывалі мы не пабачылі ні прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства, ні прадстаўнікоў свецкіх улад з Брэста. А шкада. Фестываль такога ўзроўню вельмі нават мог знайсці свой працяг на брэсцкай сцэне. Тым больш, што беларусы, расіяне і ўкраінцы без усякіх перашкод маглі б па дарозе ў Цярэспаль альбо на зваротным шляху на дзень затрымацца ў нашым пагранічным горадзе, ды і здаецца нам, што прысутны сярод гасцей фестывалю польскі  консул у Брэсце і беларускі ў Бяла-Падлясцы маглі б пасадзейнічаць таму, каб да нас завіталі і польскія ўдзельнікі фестывалю.

А завяршыліся “Калядкі” ў Цярэспалі гучным “Многая лета!” ў выкананні амаль усіх удзельнікаў фестывалю і прысутных у зале некалькіх соцень гледачоў. Вечарам, ужо пасля закрыцця фестывалю, на ўрачыстым прыёме ў нефармальных абставінах удзельнікі і госці свята працягвалі знаёмства. Музыкі з Расіі і Польшчы, Беларусі і Украіны спявалі разам народныя песні. Беларускія і польскія, украінскія і рускія… Спявалі хорам. І вельмі правільна сказаў настаяцель Луцкага праваслаўнага сабора Уладзімір Літвінчук: “У гэтых калядках мы ўсе разам. І не мае значэння, хто ты паводле пашпарта”.

Відэа Ўладзіміра МУРАЎСКАГА

Юрась РУБАШЭЎСКІ,
Уладзімір МУРАЎСКІ

Присоединяйтесь! Наш канал в Telegram.

Все новости

Леонид Гарай в редакционном проекте «Брестчина: время первых»

18:31, 27 октября

В Пинске молодой человек «куклами» из сувенирных купюр пытался заменить украденные деньги

17:28, 27 октября

Гороскоп на 28 октября

17:01, 27 октября

В Беларуси актуализирован порядок ограничения подачи энергоресурсов организациям-неплательщикам

16:09, 27 октября

Pro&contra

15:05, 27 октября

Частные объявления, реклама, свежие вакансии из газеты за 23 октября

14:18, 27 октября

«Наган» в старом сапоге: в Березе при очистке реки обнаружен револьвер с патронами. Пригоден для стрельбы

13:28, 27 октября
Больше новостей
Прислать новость
<<<

Рабочие пункта перестановки вагонов протестуют против низких зарплат

>>>

За велосипед на лестничной площадке — штраф до 1150 рублей

В тему

Гарай
ЛЮДИ

Леонид Гарай в редакционном проекте «Брестчина: время первых»

| Александр Занин
27/10/2026
В Пинске молодой человек «куклами» из сувенирных купюр пытался заменить украденные деньги
vb

В Пинске молодой человек «куклами» из сувенирных купюр пытался заменить украденные деньги

| ВБ
27/10/2026

Сейчас читают

ярмарки в Бресте

Что предлагают ярмарки в эту субботу

| ВБ
10/10/2026

В Бресте в очередной раз шумят сельскохозяйственные ярмарки. За 1-2 раза насытить 340-тысячный город сельхозпродукцией невозможно, поэтому торговые точки по...

Прокуратура

По требованию прокуратуры в Барановичах интернет-магазин исключил из каталога товары с экстремистской символикой

| ВБ
21/10/2026

Барановичская межрайонная прокуратура в ходе мониторинга торговых площадок в сети Интернет выявила на сайте «OZON» предлагавшийся к приобретению товар с...

Горисполком приглашает обсудить новую стройку в Бресте в районе Волынка-Гершоны

Горисполком приглашает обсудить новую стройку в Бресте в районе Волынка-Гершоны

| ВБ
17/10/2026

Брестский горисполком приглашает принять участие в общественных обсуждениях архитектурно-планировочной концепции объекта «Возведение многоквартирных малоэтажных жилых домов в районе ул. Береговой...

  • В СТРАНЕ И МИРЕ
  • ОБЩЕСТВО
  • ЭКОНОМИКА
  • КУЛЬТУРА
  • СПОРТ
  • ВОПРОС-ОТВЕТ
  • ФОТОРЕПОРТАЖ
+375 29 116 0000 (Viber)

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.