Маларыцкая майстрыха Сцепаніда
Сцепанюк заваявала гран-пры «Славянскага базару» ў Віцебску. Праўда, не ў
спевах. Яна ўдзельнічала ў конкурсе ткацтва «Палатняныя пераплёты», які
праходзіў у горадзе майстроў. Паказвала майстар-клас па ткацтву спадніцы-буркі
знакамітага маларыцкага строю.
Самая прэстыжная ўзнагарода
дасталася 77-гадовай жанчыне з в. Дарапеевічы ў намінацыі «Рэдкія тэхналогіі
ткацтва». Сама гаспадыня атрымала ў падарунак мікрахвалевую печ, а увесь
калектыў раённага цэнтра народнай творчасці – білеты на конкурс маладых
выканаўцаў. Дарэчы, канкурэцыя майстроў была даволі высокай – маларытчане
апярэдзілі калег з Прыбалтыкі, Украіны, Расіі, іншых абласцей Беларусі.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.