Фолк-метал гурт TerraKod, што мешкае ў Брэсце, прэзентаваў сінгл «Мята» на партале
польскую, а таксама канцэртны баевік «Брудныя танцы». Абедзве песні ўвойдуць у
склад альбому, над запісам якога музыкі зараз працуюць. Яго назва трымаецца ў
сакрэце. Але ж сінгл дае зразумець, якім будзе лонгплэй: цяжкая гітарная музыка
з нязменнай дудой і гендэрна роўнай вакальнай парай наперадзе. Аб гэтай навіне
паведамілі ў грамадскай кампаніі «Будзьма».
«Песня «Мята» – лакмус душы
рок-музыканта. – каментуе вакаліст калектыву Байсан. – Менавіта таму яна была
абраная для першага сінглу з альбому. Мы імкнемся максімальна гарманічна
спалучаць народныя матывы з сацыяльнай лірыкай – таму героем гэтай песні не мог
стаць ніхто акрамя Эрнэста Хэмінгуэя. Такім, глабальна і будзе ўвесь альбом –
чад, дуда і брудныя танцы».
Хутка
мае адбыцца паказ выступу гурта ў эфіры буйнейшага тэлевізійнага тв-шоў Польшчы
«Tylkomuzyka – MustBeThemusic». На пачатку восені музыкі ўзялі ўдзел у адборачным
канцэрце ў Варшаве разам з гуртамі DrumExctasy і Rostany. Выканаўшы
інспіраваную творчасцю Ларысы Геніюш кампазіцыю «Птушкі без гнёздаў (Ночы)» яны
атрымалі цёплыя водгукі журы і «3 супраць 1» у галасаванні. Эфіры перадачы
адбываюцца штонядзелю.
Сваімі
ўражаннямі ад польскага тэлебачання дзеліцца вакалістка гурта Кася: «Пры ўсіх
за і супраць телівізійных шоў – гэта вялікі досвед для нас. Нам было прыемна
атрымаць адзнаку ад зусім незнаёмай публікі – і слухачоў і журы. Стаячая авацыя
– лепшы камплімент для музыкі любога жанру. Было кранальна. Мы вырашылі
«закрыць гэты гештальт» і запісаць версію «Мяты» па-польску, таму сінгл
атрымаўся дзвюхмоўным».
Бліжэйшы
выступ каманды адбудзецца 16 лістапада ў Берасці разам баявымі таварышамі па
рок-н-ролу — гуртом Sciana.
Паслухаць песню «Мята» гурта TerraKod можна
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.