Чытачам «ВБ» нагадаю, што родам Аляксей Белы з Міхнавічаў, невялікай палескай вёскі, што сёння прысуседзілася да саміх Івацэвічаў. Гэта тыя Міхнавічы, дзе, калі ехаць па старой дарозе з Кобрына на Мінск, вас сустрэне помнік юнаму герою апошняй вайны Колю Гойшыку, гэта тыя самыя Міхнавічы, куды не аднойчы ў адносна недалёкі час будзе прыязджаць славуты народны артыст Анатоль Папанаў, каб пахадзіць тымі сцежкамі і падыхаць тым гаючым паветрам, якімі хадзіла і дыхала ягоная мама, якая таксама нарадзілася тут.
Аляксей Белы многае пабачыў у сваім жыцці, дзе будзе навучанне на Поўначы «на марака», дзевяцібальныя штормы на невялікім выратавальным параходзіку «Ерафей Хабараў» у якасці матроса першага класа, дзе сярод экіпажа ў 22 чалавекі ён будзе самым маладым, тэрміновая служба ў Венгрыі, праца на цеплаходзе ў Пінску, дзе ён, памочнікам капітана, будзе ажыццяўляць рэйсы на Брэст, Гомель, у Чарнобыль па жалезную руду. Потым будзе болей за трыццаць гадоў журналісцкай працы ў Баранавічах, дзе цяпер жыве.
Гасцей імпрэзы ўразіла і нечаканка, калі яны з ласкі паэта і тэлежурналіста Міколы Пракаповіча паглядзелі ўрывак з аўтарскай праграмы «Край», госцем якой у свой час і быў паэт Аляксей Белы.
УЛАДЗІМІР БАРЫСЮК
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.