Беларускi лiтаратурна-мастацкi часопiс «Маладосць», што святкуе сёлета
60 год свайго iснавання, выпусцiў адмысловы нумар, па парадку дзясяты. Ён
прысвечаны творчасцi лiтаратараў трох памежных рэгiёнаў: Брэста, Роўна ды
Бяла-Падляскі. Гэта сумесны праект рэдакцыi часопiса i супрацоўнiкаў трох
бiблiятэк. Менавiта бiблiятэкары выбiралi для нумара аўтараў i збольшага творы.
У Брэсце гэтым займалася намеснiк дырэктара абласной бiблiятэкi iмя Горкага Ала
Мяснянкiна, у Роўна — намеснiк дырэктара абласной унiверсальнай навуковай
бiблiятэкi Аляксандра Промская, у Бяла-Падлясцы — супрацоўнiкi гарадской
публiчнай бiблiятэкi i рэдактар «Падляскага квартальнiка культуральнага» Гжэгаж
Мiхалоўскi.
Некалькi дзясяткаў паэтаў i празаiкаў Беларусi, Польшчы i Украiны
сваiмi творамi, надрукаванымi ў часопiсе, так бы мовiць, малююць той
лiтаратурны фон, што пануе ў iх краiнах. Ёсць сэнс, мiж iншым, прачытаць
польскi раздзел часопiснага сшытка: там тая паэзiя, што не абцяжарана кажухамi
самацэнзуры.





Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.