У панядзелак, 27 сакавіка, у неўралагічным аддзяленні брэсцкай гарадской бальніцы хуткай дапамогі ўсё яшчэ знаходзіўся экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, адзін з лідэраў Беларускага нацыянальнага кангрэса Уладзімір Някляеў. У ноч з 24 на 25 сакавіка па дарозе з Варшавы ў Мінск адзін з лідэраў апазіцыі быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП на чыгуначным вакзале ў Брэсце і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС. Там у яго здарыўся гіпертанічны крыз, і хуткая дапамога даставіла хворага ў бальніцу.
Там палітык не толькі прымае працэдуры, але і вымушаны сустракаць мноства наведвальнікаў, якія прыносяць кветкі (белыя і чырвоныя ружы) і бананы з апельсінамі. Асабліва ён удзячны ўважлівым медыкам і маладым людзям, якія дапамаглі адрамантаваць мабільны тэлефон (сімка была сапсавана ў час затрымання).
У Варшаве, па словах Уладзіміра Някляева, ён прымаў удзел у дыскусіях адносна сітуацыі ў Беларусі, якія адбываліся ў Міністэрстве замежных спраў і ў польскім сейме, і прадстаўляў пазіцыю Беларускага нацыянальнага кангрэса. Чаму яму не ўдалося трапіць на Дзень Волі ў Мінск і якімі палітык бачыць адносіны Беларусь — Захад, чытайце падрабязна ў нумары «ВБ» за 29 сакавіка.
Антанiна Хакiмава
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.