4 лютага ў палацава-паркавы
У бягучым годзе Касцюшку споўнілася 271 год — і на традыцыйную сустрэчу ў Марачоўшчыну наведаліся кіраўніцтва Івацэвіцкага райвыканкама, прадстаўнікі дыпламатычных місій, грамадскіх арганізацый Брэстчыны.
Мерапрыемства пачалося ў 12 гадзін з цырымоніі ўскладання кветак да памятнага знаку, пасля чаго прысутных запрасілі ў музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, дзе для іх была праведзена экскурсія, дадзены канцэрт (выконваліся і непасрэдна творы Касцюшкі), арганізаваны настаўнікамі і вучнямі школы мастацтваў і сярэдняй школы Косава.
У гістарычным пакоі пасля адбыўся абмен думкамі, кожны выступоўца выказаў словы пашаны ў адрас слыннага земляка. Першым слова ўзяў старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук, пасля выступілі аташэ па культуры пасольства ЗША ў Беларусі Рыме Койлер, генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пётр Казакевіч, старшыня польскага фонду Касцюшкі Марэк Кшэсняк… Варта адзначыць палымяную прамову Ірыны Сташковай, віцэ-консула консульства Украіны ў Брэсце, якая, выступаючы на ўкраінскай мове, адзначыла, што сёння тут, на Марачоўшчыне, гучаць самыя розныя мовы, але яны нас усіх аб’ядноўваюць. Касцюшка нас зрабіў сябрамі, падкрэсліла Ірына Сташкова. Былі ўручаны падарункі музею-сядзібе, а таксама актывістам, хто многае зрабіў для адраджэння радзімы Касцюшкі.
Ігар МАКСІМЕНКА
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.