Ужо восьмы раз 12-13 жніўня ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна пройдзе Міжнародны фестываль фальклору «Мотальскія прысмакі»
Калі спачатку на фестывалі больш увагі аддавалі менавіта мясцовым далікатэсам, то з часам усё больш насычанай стала фальклорная частка. Праўда, стрыжнем застаецца менавіта кулінарнае майстэрства. І пачнецца свята ў суботу праглядам-дэгустацыяй народных страў «Заходзьце госцейкі да нас — мы даўно чакаем вас!». Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца ў 13 гадзін, затым прыдзе час выступлення музыкаў, у 21.00 пачнецца вячэрняя святочная праграмма з удзелам артыстаў і творчых калектываў Рэспублікі Беларусь, у 23.00 госці пабачаць фаер-шоу, а завершыцца праграма ў 3 гадзіны ночы ужо нядзелі. 13 жніўня пройдуць некалькі спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку велаквэст «Па кулінарных сцяжынках мотальскіх прысмакаў». Зноў госці змогуць пакаштаваць і набыць мясцовыя прадукты харчавання, з 11.00 пачнецца праграма «Мотальскі кірмаш запрашае» (выстава-агляд, дэгустацыя народнай кухні). Завершыць фестываль вялікі гала-канцэрт.
Юрась РУБАШЭЎСКІ
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.