З 16 лютага ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бiблiятэкi iмя М. Горкага працуе выстава i мае назву «Слова роднае – вечнасцi след». Прысвячаецца iмпрэза Мiжнароднаму дню роднай мовы, што адзначаецца ў розных краiнах свету 21 лютага.
Гэтае свята iнтэлектуалаў з’явiлася на паседжаннi ў лiстападзе 1999 года на 30-й сесii ЮНЭСКА па прaпанове Бангладэш i скiравана на падтрымку нацыянальных моў i культур. На выставе дэманструюцца публiкацыi з перыядычных выданняў пра гiсторыю беларускай мовы, пра палiтыку дзяржавы ў гэтым накiрунку. Шмат увагi надаецца iнфармацыi па вывучэннi роднай мовы, праблемам i перспектывам навучання. Увазе наведвальнiкаў прапануюцца публiкацыi з часопiсаў «Роднае слова», «Беларуская думка», «Народная асвета», «Беларуская мова i лiтаратура» ды iнш.
Сярод дзяржаў, якiя падтрымалi рэзалюцыю ЮНЭСКА, была i Беларусь. Гэта зусiм натуральна. Наша дзяржава шматнацыянальная, кожны жыхар вольны выбiраць сабе родную мову. I сапраўды, свая мова, традыцыi, нацыянальныя каштоўнасцi – тое, чым ганарыцца кожны народ. Дарэчы, у сучасным свеце налiчваецца каля 6 тысячаў моў, але палова з iх на мяжы знiкнення.
Iван АРЛОЎ






Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.