Штотыднёвыя беларускамоўныя курсы «Мова нанова» на гэтым тыдні трошкі зменяць сваю традыцыйную форму. Штуршком для гэтага стане міжнароднае свята роднай мовы, якое адзначаецца 21 лютага. З гэтай нагоды арганізатары курсаў перанеслi iх у актавую залу «старога» корпуса БрДУ імя А.С. Пушкіна (вул. Міцкевіча, 28). На такія мерапрыемствы заўсёды запрашаюць гасцей, і ў гэты раз у Брэст завітае Андрусь Такінданг – мастак-рэстаўратар з Мінска, а таксама спявак і тэлевядучы. Асноўнай тэмай заняткаў стане Брэст, яго мінулае і будучыня. Пачатак 23 лютага ў 16.00.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.