• РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Частные объявления
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Воскресенье, 26 апреля, 2026
Вечерний Брест
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
Вечерний Брест
No Result
View All Result
Главная КУЛЬТУРА

Падэспань пад шатамі старых ліп

23
просм.
Поделись в Facebookв Контактев Telegram
18/06/2013
0

Вялікае дзіва ў Малых Сяхновічах

Заклубіўся пыл на дарозе, і публіка, што сабралася ля сцен гісторыка-краязнаўчага музея, стала выгукваць: «Едуць! Едуць!» (Мабыць, нешта падобнае было і пры самым знакамітым жыхару Малых Сяхновічаў Тадэвушу Касцюшку, калі да яго ехалі госці.) Але ў цяністыя прысады завярнулі не брычкі, а кавалькада сучасных аўто. Іх пасажыры выносілі музычныя інструменты і канцэртныя касцюмы, запакаваныя ў чахлы.

Публіка тым часам асвойвалася ў імправізаванай глядзельнай зале пад шатамі высачэзных ліп. На першыя лаўкі запрасілі людзей сталага веку. Гэта жыхары Малых Сяхновічаў, якіх засталося тры дзясяткі, а яшчэ былыя вязні фашызму з іншых вёсак.

Кідалася ў вочы адсутнасць сцэны. Замест яе — толькі рад мікрафонных стоек і расцягнуты над імі банер, замацаваны за ствалы дрэў. Надрукаваныя на яго палатне старыя фотаздымкі з жыцця Малых Сяхновічаў стваралі ўражанне, што і душы продкаў тут, з намі. Унікальнасць, выключнасць таго, што адбывалася ў вёсцы, пацвярджала і назва сустрэчы — «Надвячоркам у Малых Сяхновічах».

А надвячоркам тут вельмі добра. Сонца залатымі лініямі абмалёўвала сілуэты людзей, а самі ліпавыя прысады агарнула казачным святлом. І калі выбеглі пад гэтыя чароўныя промні дзяўчаты ў вяночках і беласнежна-зялёных уборах (танцавальны ансамбль «Цукарынка»), то здалося, што перад намі ажылі міфічныя німфы або наяды.

Па праўдзе кажучы, канцэртны «Надвячорак» планаваўся на ліпень. Але раптам жыццё само настойліва пачало дыктаваць дату. Па-першае, на Берасцейшчыну накіроўваліся для ўдзелу ў абласным фальклорным свяце «Таночак» тры цікавыя замежныя калектывы, і кожны з іх выказваў пажаданне даць дадатковыя канцэрты. Па-другое, якраз у гэты час супрацоўнікі Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, што знаходзіцца ў Малых Сяхновічах, прадумвалі, чым бы цікавым адзначыць Ноч музеяў. Актывісты ГА «Тур», якія ажыццяўляюць праект «Вёска… «, і сталі тым звяном, якое злучыла інтарэсы з выгадай для ўсіх бакоў.

Нечакана для публікі недзе збоку пачуліся спевы і моцны прыгожы мужчынскі голас выгукнуў: «Христос воскресе!» Гледачы дружна адказалі: «Воистину воскресе!» З цікавасцю яны праводзілі позіркамі групу людзей рознага веку ў рускіх народных строях. На мужчынах былі картузы і касавароткі, на жанчынах – спадніцы-панёвы і фартухі непрывычнага крою (вельмі высокія, яны адзяваюцца цераз галаву і заканчваюцца дзесь на спіне). І што наймацней уражвала: на нагах у кожнага былі лапці з чырвонымі аборамі. Так адбылося знаёмства з сямейным ансамблем «Гарошыны», што прыехаў з Бранскай вобласці, і яго кіраўніком Іванам Булаткіным, лаўрэатам прэміі ўрада РФ «Душа Расіі».

«Тут у нас сваё Еўрабачанне!»

Так некаму адказала па мабільніку адна глядачка, і з ёй нельга было не згадзіцца.

Па праву гаспадароў пачалі канцэрт артысты з Жабінкі. Музыканты з ансамбля «Тоніка» выканалі музычныя творы Тадэвуша Касцюшкі. Дзяўчаты з танцавальнага ансамбля «Цукарынка» (ДК цукровага завода) паказалі харэаграфічную кампазіцыю, дзе сучасныя рытмы пераклікаліся са старымі.

Фольк-гурт «Жэмэрва» са Студзівод (прадмесце Бельска-Падляшскага, РП) звычайна пачынае сваё знаёмства з новым месцам святочнай працэсіяй па яго вуліцах. На гэты раз падляшцы замянілі яго на праменад па ліпавай алеі пад акампанемент акардэона, дзвюх скрыпак, валынкі і барабана, за які адказваў самы юны музыкант на канцэрце Ілля Фіёнік.

Калі перад публікай з’явіліся спевакі і танцоры з літоўскага ансамбля «Diemedis» (назва перакладаецца як «горкі палын»), здалося, што перад намі разгарнулі кніжку літоўскіх казак. Тут ужо пануюць іншыя колеры, іншыя фасоны, іншыя напевы. Артысты прыехалі з горада Калварыі, каб пазнаёміць беларусаў з народным мастацтвам Сувалкіі – гістарычнай вобласці на поўдні Літвы.

З «коровуда» – у «хоровод»

Прыбалты крыху камплексавалі наконт ведання мовы міжнацыянальных зносін («Мы ўжо 25 гадоў як рускай мовай не карыстаемся!»), але хваляваліся дарэмна. Калі, напрыклад, кіраўнік ансамбля Жыдруоле Зеневічэне задумалася, як перакласці назву танца «Таўкачыкас», дружны хор з глядацкіх лавак супакоіў: «Мы зразумелі!» Выйшлі мужчыны, кожны быў узброены дзвюма палкамі, і пад музыку пачалі жартаўлівыя дуэлі паміж сабой. Калі ж ансамбль заспяваў песню пра небараку, які прапіў у карчме шапку, каня і каханку, то некаторыя слухачы захваляваліся: «Ой, а якая ж у нас ёсць песня з падобным матывам?»

Непадабенства і ўсё ж нейкая ўнутраная роднасць – такое ж адчуванне засталося і пасля выступлення пасланцаў Браншчыны. А яны рэпрэзентавалі цэлую нізку народных спеваў — ад урачыстых велікодных песнапенняў да песень народнага календара. А адзін з напеваў гучаў амаль па-беларуску:

«Як жаніўся мой дзед у сярэду,
як узяў сабе бабу без пярэду…»

Усе тры прыезджыя калектывы паказвалі характэрныя для сваёй мясцовасці карагоды і запрашалі далучыцца прысутных. Ну а на польках «дзеці розных народаў» перамешваліся ў парах так, што і не зразумееш, літоўскі гэта танец ці падляшскі. Адсутнасць сцэны рабіла гледачоў раўнапраўнымі ўдзельнікамі свята, і самыя смелыя з іх натанцаваліся ад душы пад жывы гук скрыпак, кантрабаса, акардэона і ліры. Ужо спусцілася цемра, а скокі насупраць музейнага ганка не сціхалі. Так што далучэнне маласяхноўцаў, жабінкаўцаў і жыхароў суседніх вёсак да «Ночы музеяў» праз фальклорны канцэрт было поўным і запамінальным.

Навуковы супрацоўнік Жабінкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Таццяна Чапялевіч ад імя ўсіх прысутных падзякавала гасцям і арганізатарам канцэрта, а яшчэ выказала спадзяванне, што такія сустрэчы пад шатамі сяхновіцкіх ліп стануць традыцыйнымі. І ў гэты момант Іван Булаткін зацягнуў:

«Давайте попросим Отца Бога Света
Всем, кто здесь собрался, многая лета!»

Публіка, узняўшыся з месцаў, падхапіла здравіцу: « Многая-многая-многая лета!»

Вось на такой жыццесцвярджальнай ноце і закончылася сумесная імпрэза, падрыхтаваная актывам праекта «Вёска, якая не павінна знікнуць» і супрацоўнікамі Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» і Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Узаемаразуменне».

Як лекі для душы

76-гадовая Клаўдзія Рыгораўна Сачанка, што прыехала на канцэрт з вёскі Мажэйкі, не хавала замілавання: «Я ж гэткія танцы танцавала ў маладосці – падэспань ды полькі усякія. Як ногі насілі — то і танцавала. Усё мне тут спадабалася, усё! Якіх людзей пабачыла! І з Расіі, і з Літвы, і з Польшчы! Мы ж пераехалі сюды з Гомельскай вобласці, як Чарнобыль узарваўся. З той пары не была нідзе».

Старшыня Крыўлянскага сельсавета Анатоль Марчук прызнаўся, што нават не ўяўляў, што тут будзе так цікава. Каб ведаў, то арганізаваў бы падвоз пажылых людзей з вёсак свайго сельсавета. Бо ў кожным населеным пункце ёсць аматары колішніх спеваў і танцаў. «Але арганізатары мяне суцешылі і сказалі, што гэта не апошні канцэрт, — дадаў Анатоль Фёдаравіч. – Так што мы сюды будзем абавязкова прыязджаць. А самому мне ўсё спадабалася. А беларусы з Падляшша вярнулі мяне ў мінулае, бо спявалі песні, якія ў нас колісь гучалі на вяселлях».

Брастаўчанка, а па нараджэнню маласяхноўка Алена Паўлаўна Цыбуля прыйшла на канцэрт з вялікім букетам бэзу, які падарыла арганізатарам. Але калі б яшчэ ў яе засталіся кветкі, то абавязкова паднесла б іх літоўскім мужчынам, што выканалі танец «Таўкачыкас». «Я ў захапленні ад яго! Ніколі такога не бачыла. А дзяўчыны з Бельска-Падляшскага якія галасістыя! Прычым песні спявалі, што распаўсюджаныя і ў нас. Многія нашы жанчыны падпявалі ім. Ведаеце, у маім узросце мала што захапляе. А тут – душа ажыла. Гэта сустрэча для яе – як лекі».

Тост за агульныя карані

Артысты тым часам узялі курс на Кобрын. Там на аграсядзібе «Палескія традыцыі» ў вёсцы Андронава іх чакалі вячэра і начлег. Ужо добра ад’ехалі, як пазванілі з Малых Сяхновічаў: «Вы Дарафея Фіёніка забылі!» Вось дык фокус! Кіраўніка падляшскай дэлегацыі пакінулі! На шчасце, брэсцкая мастачка Марыя Радзько з сябрамі згадзіліся вярнуцца па прапажу і даставіць яго ў Андронава. Насуперак чаканням, бельскі краязнаўца не выглядаў пакрыўджаным ці засмучаным. Наадварот – натхнёным. Аказваецца, у Малых Сяхновічах ён пазнаёміўся з ураджэнцам падляшскай вёскі Дубічы-Царкоўныя. «І я рабіў тое, чым павінен займацца гісторык-рэгіяналіст, – запісваў гісторыю жыцця гэтага чалавека», — тлумачыў Дарафей.

І тут жа ён рэабілітаваў сябе бліскучым тостам. Як гісторык Дарафей Фіёнік заўважыў тое, што прайшло міма ўвагі астатніх, але адчувалася на нейкім падсвядомым узроўні. А гэта тое, што на канцэрце ў Малых Сяхновічах і цяпер тут за сталом сабраліся палешукі, падляшцы, літоўцы, прадстаўнікі Браншчыны – ну проста ўваскрэсла ў мініяцюры Вялікае Княства Літоўскае. Вось за тую дзяржаву, якая калісьці ўсіх аб’ядноўвала, ён і прапанаваў падняць келіхі.

Выдатна адпачыўшы ва ўтульнай сядзібе Ніны Главацкай, назаўтра ўсе госці перамясціліся ў Бездзеж Драгічынскага раёна, дзе прынялі ўдзел у фальклорным свяце «Таночак». (Матэрыял пра яго быў надрукаваны ў «Вячэрнім Брэсце» за 24 мая 2013 г.)

P.S. На днях у Брэст прыйшоў ліст ад Івана Булаткіна. З вялікім задавальненнем ён і яго сваякі ўспамінаюць ўдзел у святах «Надвячоркам у Малых Сяхновічах» і «Таночак». Пасланцоў Браншчыны прыемна ўразіла гасціннасць беларусаў, гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Як спецыяліст у галіне культуры Іван Булаткін выказвае захапленне майстэрствам калектываў-удзельнікаў, дае высокую ацэнку арганізацыі абодвух мерапрыемстваў, дзе ён не заўважыў ніводнага хіба. Вельмі ўзнёсла гэты аўтарытэтны знаўца аўтэнтыкі піша пра маштабны фальклорны фестываль «Таночак»: «Гэта свята духа, палёт душы, магутны імпульс, які павінен прывесці да вялікіх перамен у свядомасці». Аўтар пісьма спадзяецца, што знаёмства аматараў фальклору Берасцейшчыны і Браншчыны будзе мець працяг, а творчыя кантакты дадуць добры плён.

Присоединяйтесь! Наш канал в Telegram.

Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.

Все новости

Гороскоп на 27 апреля

18:01, 26 апреля

В США выдали первую «золотую визу» и рассказали, сколько за нее нужно заплатить и сколько желающих получить ее

17:26, 26 апреля

На своей волне. Почему суд объявил мужчину недееспособным?

17:01, 26 апреля

Сеть Zaryadka запустила ночной тариф для электрокаров

16:33, 26 апреля

Тридцать дней и вся жизнь

16:01, 26 апреля

ЕС запретил сделки с цифровыми рублями и крипторезидентами Беларуси

15:01, 26 апреля

Директора крупного мясокомбината Брестской области будут судить за взятки

14:30, 26 апреля
Больше новостей
Прислать новость
<<<

Написал на шесть месяцев вперед

>>>

Россия возмущена поставками зараженных растений через белорусскую границу

В тему

Гороскоп на сегодня
Гороскопы

Гороскоп на 27 апреля

| Андрей Гусик
26/04/2026
трамп золотая виза
МИР

В США выдали первую «золотую визу» и рассказали, сколько за нее нужно заплатить и сколько желающих получить ее

| Андрей Гусик
26/04/2026

Сейчас читают

Пинский школьник получил Гран-при молодежного конкурса в Москве за проект увеличения популяции судака 

Пинский школьник получил Гран-при молодежного конкурса в Москве за проект увеличения популяции судака 

| БЕЛТА
23/04/2026

 Школьник из Пинска стал обладателем Гран-при Российского открытого молодежного водного конкурса - 2026. Об этом БЕЛТА сообщили в Министерстве образования.С...

Задать вопрос мэру Бреста будет возможность в субботу, 13 декабря

Представители вертикали власти в субботу готовы отвечать на вопросы брестчан

| ВБ
27/03/2026

28 марта с 9.00 до 12.00 пройдут прямые телефонные линии. На связи будут: - управляющий делами Брестского городского исполнительного комитета...

В Барановичском филиале Брестского медколледжа возродят специальность «сестринское дело»

В Барановичском филиале Брестского медколледжа возродят специальность «сестринское дело»

| БЕЛТА
23/04/2026

В Барановичском центре дополнительного образования взрослых - филиале Брестского государственного медицинского колледжа откроется набор учащихся по специальности "сестринское дело", сообщила...

  • В СТРАНЕ И МИРЕ
  • ОБЩЕСТВО
  • ЭКОНОМИКА
  • КУЛЬТУРА
  • СПОРТ
  • ВОПРОС-ОТВЕТ
  • ФОТОРЕПОРТАЖ
+375 29 116 0000 (Viber)

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

Добро пожаловать!

Войдите в свою учетную запись

Забыли пароль?

Retrieve your password

Please enter your username or email address to reset your password.

Войти
Войти
Use Phone Number
Use Имя пользователя
Еще не зарегистрированы? Зарегистрируйтесь сейчас
Сбросить пароль
Use Phone Number
Use Имя пользователя
Регистрация
Вы уже зарегистрированы? Войти
Protected by   
No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.