У суботу, 30 лістапада,
музей-сядзіба «Пружанскі палацык» стане пляцоўкай для абмеркавання
разнастайнасці і якасці моладзевых праектаў у культурніцкім жыцці горада і
раёна. У музеі пройдзе культурніцкае ток-шоу «Культура для моладзі ў малым горадзе: куды
ідзём?»
Прадстаўнікі розных
культурных плыняў абмяркуюць разнастайныя праблемы ўзаемадзеяння культуры і
моладзі: што сучасная культура можа прапанаваць маладому чалавеку, што моладзь
можа зрабіць для развіцця сваёй культуры. Якая для гэтага ўсяго патрэбна
інфраструктура. У сустрэчы возьмуць удзел арганізатары культурніцкіх
падзей і творчыя дзеячы горада. Яскравай і дакладна заўважнай часткай падзеі ў «Палацыку»
стане канцэрцік гурта RECHA (г. Мінск) на чале з выбітным першым
цемнаскурым беларускамоўным музыкам, мастаком, зоркай тэлебачання Андрусём
Такіндангам.





Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.