Традыцыйны восеньскі рок-фестываль «Мen?s fest» пройдзе ў Брэсце 12 кастрычніка. Цягам жніўня арганізатары паступова
раскрываюць усе карты і публікуюць спісы ўдзельнікаў.
Па словах арганізатараў фестываля, у гэтым годзе зроблена стаўка на
масавага слухача. Таму на фестываль запрашаюцца калектывы, якія працуюць у
напрамках поп-року. Хэдлайнерамі мерапрыемства называецца калектыў з Магілёва «Akute». Вядома, што на фестываль завітае
спявачка Паліна Рэспубліка. Назвы яшчэ трох калектываў пакуль не агучваюцца,
аднак плануецца запрасіць гасцей з іншай краіны. Чым раней аматары якаснай
беларускай музыкі набудуць квіткі, тым большую скідку яны атрымаюць. Апроч
таго, бясплатна могуць завітаць на канцэрт тыя, хто нарадзіўся ў тыдзень яго
правядзення. Фестываль пройдзе ў клубе «Сфера».





Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.