Выдавецкi дом «Звязда» ў Мiнску выдаў днямi кнiгу перакладаў
нашай зямлячкi Ніны Мацяш «Гарнуся душою да слова».
Вядома, што беларуская паэтка амаль увесь час свайго творчага
жыцця перакладала паэтаў розных краiн, але найчасцей украiнцаў. Вялiкi зборнiк,
нетыпічны для сённяшнiх паэтычных кнiг, месцiць у сабе збольшага сучаснiкаў i
добрых знаёмых Нiны Мацяш, але ёсць і падборкi вершаў бясспрэчных класiкаў
украiнскай лiтаратуры Тарасa Шаўчэнкi i Лесi Украiнкi.
Як пiша ў прадмове Марыя Новiк, голас Нiны Мацяш адметна
гучыць у беларуска-ўкраiнскiх валынскiх перазовах. Асабiстае знаёмства з
валынскiмi пiсьменнiкамi, супольныя сустрэчы на Валынi и Берасцейшчыне былi
дзейснай выявай культурнага супрацоўнiцтва дзвюх блiзкiх краiн i культур.
Мiжнародная прэмiя iмя Рыгора Скаварады — высокае прызнанне-ацэнка Нiны Мацяш у
развiццi беларуска-ўкраiнскiх культурных сувязяў.





Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.