Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С.Пушкіна запрашае берасцейцаў на творчую сустрэчу з беларускай паэтэсай, празаікам і драматургам Зiнаiдай Дудзюк. Сустрэча адбудзецца 5 снежня у 16.00 у канферэнц-зале бібліятэкi.
Зінаіда Іосіфаўна Дудзюк – аўтар паэтычных зборнікаў «Праводзіны птушак», «Абрысы лета», «Так і не», «Падданыя кахання», драматычных твораў і казак для дзяцей, кнігі прозы «Палоннікі жыцця», эсэ «Шляхамі адвечнага слова», рамана-рэканструкцыі славянскай міфалогіі «Кола Сварога», пяці краязнаўчых кніг, рамана «Год 1812» і інш.
На сустрэчы лiтаратарка прэзентуе раман «Слодыч і атрута». Кнiга апавядае пра гісторыю заходнебеларускай сям’і, на долю якой выпалі шматлікія сацыяльныя катаклізмы.
Пасля прэзентацыi запланавана сустрэча з творчай інтэлігенцыяй горада Брэста: Г. Гедзік, Л. Красеўскай, Г. Тамашэвічам.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.