23 лістапада ў абласным грамадска-культурным цэнтры ўпершыню
пройдуць сапраўдныя палескія «Вычоркы». Гэта працяг серыі канцэртаў «Рух зямлі»,
якіядоўжацца не першы год. Як адзначылі арганізатары,
слухачызмогуць
пачуць старадаўнія песні, пазнаёміцца з гульнямі, што былі даўней, паспрабаваць
смачных страў, патанцаваць. У
«Вычорках» прымуць удзел цікавыя самабытныя калектывы — народны фальклорны гурт
«Залядынская гамонка» Залядынскага СДК Іванаўскага раёна, фальклорныя гурты «Жэмэрва»
і «Пудляшанкі» з польскага Падляшша, а таксама калектыў «Старое сяло» з Мінска.
Далучыцца да свята можна зусім бясплатна а 17 гадзіне.





Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.