У нядзелю, 18 жніўня, у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага
раёна пройдзе
грандыёзны мастацка-культурны летнік, прысвечаны дню нараджэння выдатнага гістарычнага дзеяча Рэчы
Паспалітай Тадэвуша Рэйтана. У мерапрыемстве бяруць удзел вядомыя мастакі,
музыкі і літаратары.
Імя Тадэвуша Рэйтана на паўтары стагоддзі было выкраслена з нашай гісторыі. Гэты чалавек быў
сапраўдным патрыётам сваёй краіны, Вялікага Княства Літоўскага і быў супраць вядомага
сойму 1773 года, дзе адбыўся
першы падзел Рэчы Паспалітай. Вядома, што менавіта Рэйтан у час сойма лёг на падлогу з крыкам: «Забіце мяне,
затапчыце, але не забівайце Бацькаўшчыну».
У апошнія часы яго імя вяртаецца з
нябыту. У першую чаргу аб гэтым клапоціцца малая радзіма Рэйтана,
Ляхавіччына. Мастакі-эксперыментатары вырашылі далучыцца да гэтага працэсу і ў
нядзелю чакаюць усіх у цудоўным і яшчэ непазнаным кутку нашай краіны – у сядзібе Рэйтана. Праграмай летніка
анансавана свята традыцыйнай культуры «З крыніц спрадвечных « (з 12.00 да
15.00) і фестываль эксперыментальнага мастацтва «ДАХ» «Тадэвуш Рэйтан. Імя,
выкрасленае з
гісторыі».





Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.