• РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Частные объявления
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Четверг, 25 июня, 2026
Вечерний Брест
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
Вечерний Брест
No Result
View All Result
Главная ОБЩЕСТВО ИСТОРИЯ

«Да Элізы». Як фермер з Драгічынскага раёна аднаўляе будынак сядзібы роду Ажэшкаў

Шмат цікавых старонак з гісторыі беларускага Палесся звязаныя са знакамітым родам Ажэшкаў. Шырока вядомым яго зрабіла пісьменніца Эліза Ажэшка (у дзявоцтве – Паўлоўская). Яна пражыла ў маёнтку Людвінова (гэта сучасны Драгічынскі раён) не так шмат, але даследчыкі ўпэўнены, што менавіта гэты перыяд жыцця Элізы сфарміраваў яе светапогляд і даў свету яскравую літаратурную зорку

«Да Элізы». Як фермер з Драгічынскага раёна аднаўляе будынак сядзібы роду Ажэшкаў

Фота з архіву Генадзя Якоўчыка

764
просм.
Поделись в Facebookв Контактев Telegram
27/02/2023
0

Спадчыны Ажэшкаў на Драгічыншчыне захавалася няшмат. Але тое, што засталося, апошнім часам актыўна аднаўляецца. Так, працягваецца рэстаўрацыя неагатычный капліцы ў Закозелі, дзе сродкі выдзяляе дзяржава. А непасрэдна ў Людвінова адзіны будынак, што захаваўся ад былой сядзібы, адбудоўвае на свае сродкі тутэйшы фермер Генадзь Якоўчык.

Генадзь Мікалаевіч даўно ў сельскай гаспадарцы – мае профільную адукацыю агранома, працаваў у мясцовым СВК «Заказельскі». У 2012 годзе ён стварыў уласную гаспадарку ў Людвінова. Пачынаў з некалькіх гектараў, зараз у гаспадара – каля 55 га, на якіх вырошчвае зерневыя культуры, ягады, а таксама займаецца авечкагадоўляй. Генадзь выкупіў калгасную ферму, дзе цяпер паціху абжываюцца авечкі Іль Дэ Франс – пароды, выведзенай пад Парыжам.

Вялікая гаспадарка была ў Людвінова і 200 гадоў таму, калі нарадзіўся Пётр Ажэшка – будучы муж беларускай і польскай пісьменніцы. Пасярэдзіне прыгожага парка тады стаяў белы дом з калонамі, куды ў 1858 годзе прыехала 17-гадовая Эліза Паўлоўская. Да таго часу Пётр ужо быў дарослым мужчынам крыху за 30. Сямейнае жыццё пары аказалася не самым шчаслівым – рамантычная маладая дзяўчына захапілася ідэямі будучага паўстання, займалася адукацыяй мясцовых дзетак, а муж быў болей прагматычным і цікавіўся перш за ўсё гаспадаркай.

Пасля падзей 1863 года сям’я ўжо фактычна не будзе існаваць – Пятра вышлюць у Сібір за падтрымку паўстанцаў, Эліза вернецца ў родныя мясціны і пражыве ўсё жыццё ў Гродна. У даведніках прынята пісаць, што да нашага часу са згадак пра Ажэшкаў у Людвінова захаваліся толькі старыя дрэвы і памятны камень.

Але гэта не зусім так. Генадзь Якоўчык ратуе для сучаснікаў гаспадарчую пабудову з чырвонай цэглы, узведзеную, верагодна, у сярэдзіне ХІХ стагоддзя.

– Я даўно прыглядаўся да гэтага будынка. Дакладней, да таго, што ад яго захавалася: напаўразбураных сцен і смецця вакол іх. Але было зразумела, што гэта той фрагмент гісторыі, які яшчэ можна захаваць. Для мяне гэта важна. Мой бацька Мікалай Сцяпанавіч заўсёды вучыў з павагай ставіцца да мінулага і грунтоўна падыходзіць да працы. Ён і зараз дапамагае з аднаўленнем.

У савецкія часы будынак выкарыстоўвалі як млын, потым – пад звычайны склад. Пасля гэтага ён стаяў закінутым. Я вырашыў выкупіць рэшткі пабудовы, – распавядае Генадзь Мікалаевіч.

Тут усё атрымалася не зусім проста – у мясцовай гаспадаркі не было дакументаў на будынак, а дзяржаўныя службы не маглі выдаць тэхнічны пашпарт на руіны. Фермеру прыйшлося рызыкаваць – аднавіць сцены і дах усё яшчэ чужога будынка, пасля чаго ён атрымаў нарэшце дакументы і быў выстаўлены на аўкцыён.

Генадзь Якоўчык з сям’ёй

– Калі б з’явіўся яшчэ адзін пакупнік, з вялікімі грашыма, мог бы перахапіць у мяне будынак. Але, на шчасце, усё атрымалася, як мы і спадзяваліся, – кажа Генадзь.

Разам са спецыялістамі ў сферы архітэктуры, гісторыі і рэстаўрацыі мужчына даследаваў будынак. Прыйшлі да высновы, што гэта была двухпавярховая сталоўка са склепам, дзе захоўвалі ежу. Першы паверх быў падзелены на дзве зоны – з аднаго боку знаходзілася кухня і печы на адмысловых падмурках, з другога – зала для прыём ежы. Другі паверх, з вокнамі на франтонах, быў месцам пражывання прыслугі.

За два гады рэстаўрацыі будынак змяніўся да непазнавальнасці. Зараз ён зноў нагадвае месца, дзе будуць жыць, адпачываць і смачна есці людзі – наведнікі будучай гістарычнай сядзібы. Але наперадзе яшчэ шмат працы, на якую спатрэбіцца нямала фінансаў. Рэстаўрацыю Генадзь праводзіць на свае ўласныя сродкі.

– Грошай не шкада, бо гэта зараз мая любімая справа. Можна сказаць, што фермерская гаспадарка – гэта і ёсць сапраўдная цяжкая штодзённая праца, а будоўля – адпачынак для душы. Працуючы там, прыемна разважаць пра мінуўшчыну родных мясцін, лёс Пятра і Элізы Ажэшкаў. Аднаўляць гісторыю – гэта і ёсць сапраўднае задавальненне. Нават калі матэрыяльныя страты ніколі не вернуцца, я буду ўсё адно шчаслівы, што зрабіў важную справу, – кажа Генадзь Мікалаевіч.

Гаспадар распавядае, што ідэя, якой будзе сядзіба, ужо ёсць. З-за фінансавых цяжкасцяў задума рэалізуецца не так хутка, але гэта не страшна. Тую працу, для якой не трэба спецыяльныя веды, Генадзь робіць сам, разам з сям’ёй, сябрам Андрэем і іншымі. Для спецыяльных этапаў будоўлі наймаюцца спецыялісты.

– Асноўныя элементы планіроўкі мы пакінем такімі, якія яны былі. Застануцца зона з кухняй і зала для спажывання ежы. На другім паверсе будуць жылыя пакоі. Пакуль вызначаемся, колькі іх зрабіць. У склепе, як і даўней, будуць захоўвацца прадукты. Не абыдзецца і без змяненняў. Так, колісь тут было шмат вокнаў. Напэўна, з-за адсутнасці электрычнасці людзі будавалі так, каб светла ў будынку было максімальна доўга. Зараз іншыя часы. На месцы некаторых вокнаў мы зробім нішы, якія будзем выкарыстоўваць як музейную прастору з інфармацыяй пра гісторыю рода Ажэшкаў, барэльефамі Пятра і Элізы. Яшчэ параімся з дызайнерамі, як лепей гэта ўсё рэалізаваць, – расказвае Генадзь. – З гістарычнай часткай дапамагае рэстаўратар Сяргей Крук. Гэта наш драгічынскі хлопец, які робіць вялікую працу. Я таксама ведаю асноўныя моманты гісторыі рэгіёна, але склад розуму ў мяне не гуманітарны. Проста душа баліць аб страчанай спадчыне. А ў Сяргея веды сістэмныя, ён вывучае гісторыю глыбока, і я ўдзячны яму за дапамогу.

Падчас будаўнічых прац выявілася, што ў канцы ХІХ стагоддзя будынак у Людвінова перажыў моцны пажар. На старых аконных рамах захаваліся сляды ад агню. Гаспадар вырашыў захаваць іх, а мясцовы рамеснік пераўтварае рамы ў прыгожыя люстры. Выглядае прыгожа і аўтэнтычна. Так стары матэрыял выконвае новую функцыю і нагадвае гісторыю будынка.

Теги: историческое зданиекультурное наследиепамятьЭлиза Ожешко

Присоединяйтесь! Наш канал в Telegram.

Все новости

«Вайбернуть» уже не получится

18:14, 25 июня

Гороскоп на 26 июня

17:11, 25 июня

Крупные города Брестской области обзавелись новыми партнерами в России

16:52, 25 июня

Читайте в «Вечернем Бресте» за 26 июня

15:41, 25 июня

Минтруда установило нормы обеспечения соцработников велосипедами и электровелосипедами

14:57, 25 июня

С сегодняшнего дня действует новый порядок предоставления бесплатных попыток ЭКО

14:07, 25 июня

Полное сравнение актуальной линейки Apple Watch

13:24, 25 июня
Больше новостей
Прислать новость
<<<

Две брестчанки попали в руки мошенников, зайдя на фишинговые сайты

>>>

Выявляемость случаев ВИЧ-инфекции в Брестской области в 2022 году возросла почти на 29%

В тему

22 января в деревне Закозель Дрогичинского района откроют после реконструкции каплицу-усыпальницу рода Ожешко
РЕГИОН

22 января в деревне Закозель Дрогичинского района откроют после реконструкции каплицу-усыпальницу рода Ожешко

| Николай Волчик
20/01/2026
Великая Победа – в глазах молодого поколения
ЛЮДИ

Великая Победа – в глазах молодого поколения

| Мария Мороз
09/05/2023

Сейчас читают

7 июня в Барановичском районе в аварии погиб человек, причина — выбежавший лось

7 июня в Барановичском районе в аварии погиб человек, причина — выбежавший лось

| ВБ
08/06/2026

В воскресенье, 7 июня, около 23:05 часов 24-летний водитель, управляя автомобилем «BMW», двигался по автодороге М-1/Е-30 «Брест-Минск-гр.РФ» в направлении к...

Вниманию водителей: с 20 по 22 мая по Бресту будут перевозить восемь 24-метровых балок

На неделю закроют судоходство в районе моста на бульваре Шевченко в Бресте

| ВБ
23/06/2026

Филиал "Мостотряд № 58 - Брест" информирует:С 24 по 30 июня 2026 года судовой ход будет перекрыт в связи с...

Скоро выпускные. В Бресте определились с ограничениями продажи алкогольных напитков

12 июня в Бресте ограничена продажа алкоголя

| ВБ
11/06/2026

Напомним, Брестский горисполком принял решение об ограничении на территории города Бреста времени продажи алкогольных напитков с 08.00 12 июня 2026...

  • В СТРАНЕ И МИРЕ
  • ОБЩЕСТВО
  • ЭКОНОМИКА
  • КУЛЬТУРА
  • СПОРТ
  • ВОПРОС-ОТВЕТ
  • ФОТОРЕПОРТАЖ
+375 29 116 0000 (Viber)

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.