Неверагодная навіна для ўсіх, хто цікавіцца дзікай прыродай. У першыя два дні лютага ў Белавежскай пушчы адбудуцца экскурсіі па знакамітым лесе ў пошуках воўчых слядоў, а таксама цікавыя лекцыі і сустрэчы. Прычым, па ободва бакі самага вялікага лесу Еўропы.
У прыватнасці, зацікаўленыя дарослыя змогуць паслухаць заолага, выбітнага кінарэжысёра-анімаліста, аўтара 60 фільмаў і відэаролікаў пра прыроду Ігара Бышнёва. Дзмітрый Шамовіч і Анастасія Кузьмянкова выгадавалі трох ваўкоў і раскажуць пра асаблівасці іх звычак. Каардынатар «воўчага праекта» Віктар Фянчук прааналізуе, як жывецца шэрым драпежнікам у Белавежскай пушчы. Будуць і другія цікавыя аповеды.
Запланавана начная экскурсія па звярыных слядах. Разам з гідамі нацпарка жадаючыя накіруюцца ў цёмны старажытны лес шукаць воўчыя сцежкі. «Важакі» мерапрыемства будуць вабіць ваўкоў. І, калі пашанцуе, яны адкажуць. Верагодна, пададуць голас, а можа…
2 лютага, пры наяўнасці візы, можна будзе трапіць на польскі бок Белавежскай пушчы. Прадстаўнікі дзяржаўных лясоў Польшчы пакажуць свае любімыя месцы. Шпацыр разлічаны на некалькі гадзін. Будзе чым заняцца і дзецям.
У любым выпадку, праважатыя — вопытныя лясныя людзі, у якіх ёсць шмат гісторый, каб падзяліцца. Пасля экскурсіі будзе магчымасць пагрэцца каля вялікага вогнішча на Царскай паляне. Арганізатары — ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», Нацыянальны парк «Белавежская пушча», Франкфурцкае заалагічнае таварыства ды іншыя.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.