18 июн / 2019

Тут цені славутых блукаюць

Проект "Жемчужины Брестчины"

24 июня 2009

Баранавіцкі раён мяжуецца з Гродзенскай і Мінскай абласцямі, і да Нясвіжа, Міра, Навагрудка і Слоніма – «Залатога кола» Беларусі – рукой падаць. Але і ў раёне ёсць на што паглядзець турыстам.

Жыццё кароткае – Радзіма вечная

Менавіта такія словы выбіты на лацінскай і беларускай мовах на валуне, які стаіць каля касцёла ў Крошыне. Сам касцёл узведзены ў XIX стагоддзі на месцы драўлянага і натуральна ўпісваецца ў навакольнае асяроддзе – побач працякае Шчара, а на другім беразе старадаўні парк у дагледжаным стане.

Але найбольшай увагі заслугоўвае каваная жырандоля (люстра), якая знаходзіцца ў касцёле. Яе ў XIX стагоддзі вырабiў мясцовы каваль і паэт Паўлюк Багрым. Жырандоля з’яўляецца выдатным творам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – узорам беларускага кавальства.

У Крошынскай сярэдняй школе ёсць музей імя П. Багрыма, ён працуе ўжо больш за 20 гадоў. Сярод экспанатаў і надмагільная агароджа, выкаваная крошынскім самародкам.

Мястэчка знаходзіцца за два прыпынкі ад Баранавіч, калі ехаць электрычкай у бок Мінска, і за тры кіламетры ад аўтамагістралі Брэст-Мінск.

«Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў», - сказаў Адам Міцкевіч пра мясціны свайго дзяцінства і маладосці.
З Крошына да Завосся, дзе нарадзіўся знакаміты польскі паэт і наш зямляк, прыкладна 15 км. Добрая дарога, цудоўныя краявіды - і паўстае сядзіба Завоссе, радавое гняздо Міцкевічаў. Хутар адбудавалі занава, і цяпер тут музей-сядзіба рэспубліканскага значэння.

Не шмат на Беларусі мясцінаў, куды ехалі б людзі з усяго свету. Завоссе – турыстычная Мекка для палякаў, і давялося бачыць, як састарэлая пані выйшла з аўтобуса, апусцілася на калені і, пацалаваўшы зямлю, сказала: «О-о-о Адаме, Адаме, нарэшце я змагла прыехаць да цябе, ступіць на гэтую святую зямельку, удыхнуць гэтага паветра».

Зойдзем у хату і адчуем подых мінуўшчыны. Можна ўявіць, што за столікам каля акна сапраўды сядзеў паэт, а за масіўным сталом збіралася ўся сям’я Міцкевічаў ды нехта з мясцовай шляхты.

Стваральнікам музея-сядзібы паэта ўдалося перадаць тагачасную атмасферу дзякуючы старадаўнім прадметам побыту. На ўсім ляжыць адбітак чагосьці незваротнага. Лямпа над сталом, мудрагелістыя рамкі на сценах, посуд, шаблі... Гэта ўжо толькі водбліскі далёкага незнаёмага нам жыцця.

А на поўнач ад Завосся каля в. Карчава знаходзіцца Туганаўскі парк, які быў закладзены ў XVIII стагоддзі. Парк займаў пяць гектараў і ў першай палове XIX стагоддзя разам з маёнткам належаў Верашчакам.

У Туганавічы Адам Міцкевіч прыязджаў да свайго сябра М. Верашчакі, з якім вучыўся ў Навагрудскай дамініканскай школе. «Нідзе на зямлі няма весялейшага жыцця...» - гаварыў паэт пра перыяд з 1815 па 1820 гады.
Магчыма, А. Міцкевіч быў у такім захапленні ад таго, што закахаўся ў Марылю Верашчаку?

У Туганаві-чах гасцілі Ігнат Дамейка, Ян Чачот, Тамаш Зан, а падчас паўстання 1863-64 гг. гаспадар маёнтка К. Туганоўскі падтрымліваў сувязь з Кастусём Каліноўскім.

За нейкі кіламетр ад парка знаходзіцца «Камень філарэтаў». Каля гэтага валуна часта збіралася патрыятычна настроеная моладзь тайнага таварыства.

Музей пад купалам неба створаны ў в. Русіна. Раённы Цэнтр рамёстваў з’яўляецца духоўным асяродкам раёна, ды ўвогуле такіх Цэнтраў, дзе была б так шырока прадстаўлена культурна-этнагра-фічная спадчына беларусаў, у краіне адзінкі.
Тут можна ўбачыць воз з драўля-нымі восямі і агромністую драўляную барану, зробленую без аніводнага цвіка. Стаіць вятрак, а непадалёк кузня... Знайсці сёння ветраны млын няпроста – у Баранавіцкім раёне ён адзіны, а некалі было больш за сорак.

Але каштоўнасць экспазіцыі музея не толькі ў старадаўніх прадметах, але і ў раскрыцці духоўных памкненняў народа, яго барацьбе за волю і нацыянальную годнасць. У экспазіцыі можна ўбачыць друкаваныя выданні першай чвэрці мінулага стагоддзя. Не забыты і паўстанцы 1863 года, і славутасці, чый лёс быў звязаны з гэтым рэгіёнам.
- Гэта не проста музей, а храм Памяці, гістарычнага вопыту народа. Хочацца, каб чалавек, які ступіў на тэрыторыю гэтага Цэнтра, адчуў сябе часцінкай свайго народа, - кажа дырэктар музея М. Бернат.

Тут праводзяцца розныя мерапрыемствы, прыязджае многа людзей, і на ўсё гэта пазіраюць язычніцкія багі, выразаныя з дрэва.

Ад Баранавіч да в. Русіна ўсяго пяць кіламетраў – першы прыпынак дызелем у бок Лунінца.

Не пушкі, а званы свой голас падаюць

Сталовічы знаходзяцца на аўтамагі-стралі Баранавічы-Навагрудак побач з райцэнтрам.

У 1771 годзе тут адбылася бітва канфедэратаў гетмана М. Агінскага з войскамі А. Суворава, у якой канфедэраты пацярпелі паражэнне. Пра гэта сведчыць памятны знак – валун. А сёння ў Сталовічах пераклікаюцца толькі званы царквы і касцёла. Праўда, да 1863 г. царквы не было, яна з’явілася, калі касцёл Яна Хрысціцеля ператварылі ў праваслаўную царкву. Будаўніцтва пачалося ў 1639 годзе, калі тут узвялі лютэранскую капліцу, затым на яе месцы адбудавалі касцёл – выдатны помнік «віленскага» барока. У Сталовічах ёсць і касцёл Прасвятога Сэрца Ісуса, пабудаваны напачатку XX стагоддзя ў стылі неаготыкі.

На самым ускрайку раёна, на стыку з Карэліцкім і Нясвіжскім раёнамі Гродзеншчыны ды Міншчыны, знаходзіцца Троіцкі касцёл у Ішкалдзі - адно з самых старадаўніх збудаванняў на Беларусі. Узведзены ён у 1472 годзе і з’яўляецца архітэктурным помнікам у стылі готыкі.

Інтэр’ер касцёла вельмі сціплы, няма той пампезнасці, якая стане ўласцівай культавым збудаванням пазней.
У Баранавічах турыстаў могуць зацікавіць мазаікі Пакроўскага сабора, якія выкананы па кардоне В. Васняцова. У 1909-11 гг. іх стварылі для сабора Аляксандра Неўскага ў Варшаве, а пазней перавезлі ў Баранавічы. А побач, на той жа вул. Куйбышава, знаходзіцца Крыжаўздзвіжанскі касцёл - прыклад драўлянай архітэктуры. Пабудаваны ён у 1924 годзе, у той жа час, што і Пакроўскі сабор.

У горадзе функцыянуе і Музей гісторыі чыгункі, які размешчаны побач з вакзалам станцыi Баранавічы-Палескія. На невялікай тэрыторыі ўдалося сабраць рэдкія экспанаты. Ужо забытыя паравозы, цеплавозы, чыгуначнае абсталяванне прыцягваюць увагу зацікаўленых.

Але хачу адзначыць адзін момант Пачаўшы з Баранавіцкага раёна, пажадана працягнуць падарожжа па мясцінах Адама Міцкевіча, якія знаходзяцца ў суседнім Навагрудскім раёне: возера Свіцязь, Дамініканскі касцёл, музей Адама Міцкевіча...

Сымон Свістуновіч

Посмотреть фотографии


23673
0


Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

Проще простого – взять путеводитель или примкнуть к группе туристов, чтобы вслед за...
11323
Если посмотреть на карту Пружанского района, то на фоне остальных регионов Брестской...
6717
Расположение Брестского района – на границе с Польшей и Украиной – обуславливает его...
9318
Основные достопримечательности Березовщины компактно разместились вблизи главной...
9440
Будете ли вы следить за Европейскими играми в Минске?








Ответить
Вас уже порадовали нынешние цены на клубнику?






Ответить