Па словах аўтара, Берасцейская Біблія – гэта найпрыгажэйшае, найдаражэйшае і самае вялікае выданне Беларусі XVI–XVIII стагоддзяў. Яна стала сапраўднай легендай, якую навукоўцы заслужана называюць шэдэўрам кніжнай культуры эпохі Адраджэння. Нагадаем, што выданне пабачыла свет у Берасці 4 верасня 1563 года. Яно лічыцца адным з культурных сімвалаў Берасця і ўсёй Беларусі.
Як расказаў Алесь Суша, манаграфія ўключае вынікі комплекснага навуковага даследавання Берасцейскай Бібліі. Зроблена спроба не толькі апісаць абставіны стварэння, але і асэнсаваць яе значнасць як твора кніжнага мастацтва, моўнай культуры, біблеістыкі, літаратурнай і навуковай працы нашых продкаў. Аўтар лічыць, што дадзеная кніга – гэта спроба разгадаць таямніцы «самага загадкавага выдання часоў Вялікага Княства Літоўскага» і даць падказку сучаснікам, як неабходна аберагаць і захоўваць сваю нацыянальную спадчыну.
Адзначым, што прэзентацыя прайшла з улікам пандэміі, з захаваннем усіх неабходных санітарных норм і патрабаванняў.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.