25 сен / 2020

Брэсцкай Бібліі 450 гадоў. А колькі Брэсту?

30 мая 2013

«Брэсцкая Біблія — унікальны помнік культуры XVI стагоддзя». Міжнародны круглы стол з такой назвай адбыўся ў Брэсце і быў прысвечаны 450-м угодкам выдання гэтага літаратурнага і мастацкага фаліянта. У размове прынялі ўдзел даследчыкі з Беларусі ды суседніх краін – Украіны, Польшчы, Расіі, Латвіі, Літвы.

Арганізатары — Брэсцкі аблвыканкам, абласная бібліятэка імя Горкага — выпадкова прызначылі мерапрыемства на той дзень, 29 мая, калі памёр Мікалай Радзівіл Чорны. Было вельмі сімвалічна. Бо менавіта канцлер ВКЛ стаяў ля вытокаў кнігадрукавання на Беларусі. Менавіта дзякуючы гэтай постаці мінулага ў Берасцейскім замку з?явілася друкарня, дзе і быў надрукаваны вялікі артэфакт эпохі Адраджэння.

Пра тое, што Брэсцкая Біблія была адным з першых друкаваных выданняў на тэрыторыі сучаснай Беларусі і адначасова значным помнікам мастацтва (з маляўнічым гатычным шрыфтам, багатай графікай), напаміналі дырэктар абласной бібліятэкі Тамара Данілюк, намеснік дырэктара па навуковай працы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, доктар гістарычных навук, кіраўнік кафедры гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя Пушкіна Алесь Вабішчэвіч, кіраўнік цэнтра даследаванняў Польскай бібліятэкі Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў) доктар Вацлаў Валецкі, загадчык аддзела рэдкай кнігі Расійскай нацыянальнай бібліятэкі (Санкт-Пецярбург) Мікалай Нікалаеў.

Дарэчы, расійскі навуковец ужо шмат часу займаецца вывучэннем Брэсцкай Бібліі, знаходзіў яе асобнік нават у бібліятэцы ВМФ Расіі. Цудоўна валодае беларускай мовай. Па словах М. Нікалаева, у яго вялікую цікавасць выклікае асоба самога Мікалая Радзівіла. «У Берасце канцлера ВКЛ прывёў пратэстанцкі культурны ўклад, – лічыць даследчык і выдае шмат нечаканай для нас інфармацыі. Напрыклад, аб тым, што берасцейская друкарня будавалася дзеля выдання ў ёй Статута Вялікага Княства Літоўскага. Аднак Радзівіл імкнуўся зрабіць Берасце цэнтрам пратэстантызму, які, на яго думку, павінен быў стаць нацыянальнай рэлігіяй краіны. Таму менавіта Біблія замест Статута была надрукавана ў Брэсце. Выданне галоўнага зборніка законаў Мікалай Радзівіл «пакінуў» Льву Сапегу. А вось легенда пра тое, быццам сын Чорнага Мікалай Сіротка спаліў некалькі соцень асобнікаў Брэсцкай Бібліі, па словах М. Нікалаева, пакуль што не знаходзіць пацвярджэння.


Як мы ўжо паведамлялі, на круглым стале адбылася прэзентацыя юбілейнага медаля, які зрабіў на заказ арганізатараў вядомы майстар-ювелір Мікалай Кузьміч. Роўна 50 такіх медалёў было адчаканена — усе яны ўручаны ўдзельнікам. 


Сярод шматлікіх дакладаў форуму трэба, бадай, адзначыць яшчэ адзін, які мае непасрэднае дачыненне да гісторыі заснавання Берасця. Вядомы краязнавец кандыдат фізіка-матэматычных навук з БрДТУ Анатоль Гладышчук азнаёміў з вынікамі даследавання, якое было праведзена ім сумесна з калегам Анатолем Нікітчыкам па пытанню першага летапіснага ўпамінання Брэста. На думку аўтара даклада, агульнапрынятая дата — 1019 год — з?яўляецца не проста спрэчнай, а выклікае ўжо шмат непаразуменняў. Так, А. Гладышчук спаслаўся на апошнія працы вядомага расійскага гісторыка А. Назаранкі, які даказвае на аснове дакументаў, што князь Яраслаў Мудры рухаўся з Кіева да Польшчы праз Берасце ў 1017 годзе.

«Тое ж адзначае і Наўгародскі летапіс, старэйшы, чым Лаўрэнцьеўскі, на які спасылаюцца П.Ф. Лысенка ды іншыя гісторыкі — цвёрдыя прыхільнікі 1019 года. Да таго ж, Наўгародскі летапіс не ўтрымлівае правак, у адрозненне ад Іпацьеўскага і Лаўрэнцьеўскага, — сцвярджае А. Гладышчук. І прыводзіць яшчэ адзін моцны аргумент на карысць сваёй канцэпцыі. «У арыгінале таго ж Лаўрэнцьеўскага летапісу (дзе гаворка ідзе пра кіеўскага князя Святаполка, які быццам бы праязджаў праз Берасце ў 1019 годзе. — Рэд.) напісана: «Святополк шел к Бестою». Пра Берасце ўвогуле там гаворка не ідзе. Калі я гэта пабачыў, за галаву ўзяўся», – прызнаецца даследчык. Аднак ён катэгарычна не адмаўляе іншых канцэпцый, у тым ліку агульнапрынятай. І раіць гісторыкам правесці не пазней за 2015 год вялікую навуковую канферэнцыю, каб канчаткова вызначыцца з датай заснавання горада. «А святкаваць можна на працягу двух гадоў запар», - пажартаваў дакладчык.




6211
0
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

Сегодня доктора медицинских наук сменила кандидат В понедельник стало известно о...
21142
День работников леса в этом году в Беларуси отмечается 20 сентября. Перед праздником мы...
1151
Несколько вариантов технологии маркировки продукции презентовали на семинаре по...
816
Для 68-ми - сделана скидка... Семь студентов-платников БрГТУ переведены с платной формы...
44714
На вас произвела впечатление инаугурация?






Ответить
На вашей улице достаточное освещение? Если да, голосуйте:
















Ответить