Рада Берасцейскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў прыняла заяву наконт апошніх падзеяў у грамадскім жыцці Беларусі. Галоўны тэзіс заявы: «Патрабуем спыніць гвалт, людазабойства, парушэнні правоў чалавека на Берасцейшчыне, для чаго неадкладна ўступіць у перамовы з тысячамі грамадзян, якія выходзяць на пратэстныя акцыі». Рада прапануе арганізаваць «круглы стол» паміж мясцовымі ўладамі і прадстаўнікамі пратэстантаў, а таксама забараніць мясцоваму тэлебачанню замоўчваць пратэстныя акцыі і абавязаць даваць інфармацыю пра канфліктныя сітуацыі з каментарамі ўсіх бакоў. На панядзелак, 14 верасня, заяву падпісалі Яўген Бяласін, Лявон Валасюк, Васіль Дэбіш, Мікола Папека і Мікола Пракаповіч. Па словах выконваючага абавязкі старшыні Рады Лявона Валасюка, працягваецца збор подпісаў пад заявай пісьменнікаў, якія ўваходзяць у арганізацыю.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.