16 окт / 2018
16 окт / 2018
БРЕСТ
18°
20°
БРЕСТ
18°
20°
БРЕСТ
18°
20°
«Пайду, калi пойдуць сябры!». Беларускамоўны 8 «Г» клас СШ № 29 г. Брэста папоўніўся навічкамі

22 сентября 2018

«Напярэдадні новага навучальнага года мы засмуціліся крыху, - кажа дырэктар школы Сяргей Саўчук. - З тых вучняў, што ў 2015 годзе паступілі ў пяты беларускамоўны клас (першы за ўсю гісторыю школы), у восьмым застаўся адзін. Нечакана звярнуліся самі бацькі дзяцей: «Нас шасцёра, і мы хочам, каб дзеці вучыліся ў гэтым класе».

Новости Бреста

Вучні 8 Г класа (злева направа) Коля Душкевич, Святаслаў Саўчук, Глеб Гунько, Таня Нярода, Віталій Нярода і Ліза Жэмніцкая.

Ініцыятыва «знізу»

Менавіта гэтая гарадская школа стала «першапраходцам» у беларускамоўным навучанні. Каб рэалізаваць сваё жаданне вучыць сына Францішка на роднай мове, яго бацькам Уладзіміру і Маргарыце Вялічкіным у свой час давялося прыкласці шмат намаганняў і знайсці аднадумцаў. У 2011 годзе клас з беларускай мовай навучання з шасці чалавек з'явіўся ў пачатковай школе № 34. З пятага класа дзеці працягваюць вучобу ў сярэдняй школе № 29. Але нешматлікі і без таго клас «рассыпаўся».

- Адны выбралі школу побач з домам, а некага не задаволіў надта малы клас і, на іх думку, дэфіцыт зносін, - расказвае кіраўнік установы адукацыі. - Сёмы клас - гэта ж пераходны ўзрост. А ў класе былі адны хлопцы. Цяпер, дарэчы, прыйшлі і дзве дзяўчынкі.

Ініцыятыву напярэдадні навучальнага года праявілі бацькі Тані і Віталія Нярода. І ўсё вырашылася надзвычай хутка. Літаральна за выхадныя іх знаёмыя адазваліся на прапанову. Яны разумеюць: сярод пераваг вучобы ў такім класе - не толькі больш глыбокае веданне роднай мовы. Менш вучняў - больш магчымасці індывідуальнага падыходу з боку настаўнікаў. Тут не атрымаецца адсядзецца за спіной суседа. А самі дзеці казалі так: «Я пайду ў гэты клас, калі пойдуць мае сябры». Так у «старажыла» Колі Душкевіча ў 8 «Г» класе з'явілася пяць новых аднакласнікаў.

Думаць па-беларуску

Падручнікі на беларускай мове ў дзяцей ёсць, прычым новенькія. А тыя, якіх не стае, паступяць ужо ў верасні. Не будзе праблем і з педагогамі: вопыт за тры гады назапашаны. Перавага аддаецца выкладчыкам, якія могуць забяспечыць якасны працэс навучання і валодаюць беларускай мовай. Так, Кацярына Клюева выкладае па-беларуску інфарматыку. Анжэла Проніна мае вопыт выкладання матэматыкі ў гэтым класе на працягу трох гадоў. Таццяна Шаўчэнка з мінулага года вядзе хімію. Дырэктар школы Сяргей Саўчук выкладае ў «беларускім» класе гісторыю Беларусі і сусветную гісторыю. А класным кіраўніком з гэтага года стане вопытны педагог, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Жанна Гнуда. Вось што, на яе думку, галоўнае:

- Мы ж беларусы, і нам варта не толькі ўмець размаўляць на сваёй мове, але і думаць. Для дзяцей, якія дасюль вучыліся на рускай мове, гэта не так проста. Нам трэба аб'яднаць намаганні з бацькамі, каб дзеці паспяхова ўвайшлі ў новыя моўныя рэаліі. Трэба разумець, што гэта глабальная тэма. Далучэнне вучняў да роднай мовы - гэта далучэнне да традыцый, культуры, гісторыі свайго народа. У рэшце рэшт, гэта шлях да самога сябе. Таму ў нас абавязкова будуць сустрэчы з берасцейскімі (і не толькі) пісьменнікамі, наведванне выстаў, музеяў, бібліятэк... У бліжэйшы час мяркую сустрэцца са сваімі былымі выкладчыкамі ў Брэсцкім універсітэце імя Пушкіна і абмеркаваць сумесныя планы.

9 «плюс»

Усяго праз два гады, пасля заканчэння 9-га класа, перад сённяшнімі васьмікласнікамі і іх бацькамі абавязкова паўстане пытанне: што далей?.. Працягваць адукацыю на беларускай мове ці зноў мяняць «моўныя рэаліі»?

Таня Нярода марыць стаць дызайнерам адзення, і ў ВНУ яна, як «гуманітарый», не сутыкнецца з сур'ёзнымі цяжкасцямі. А яе брат Віталій бачыць сябе ў будучым інжынерам ці тэхнолагам. У ВНУ яму, хутчэй за ўсё, давядзецца вывучаць фізіку і матэматыку або хімію на рускай мове. Калі за чатыры гады сітуацыя не памяняецца.

Само па сабе гэта не адбудзецца. Магчыма, «наверсе» прыслухаюцца да прапановы, якая прагучала не так даўно на I Міжнародным навуковым кангрэсе беларускай культуры ў Нацыянальнай акадэміі навук: прыняць дзяржаўную праграму падтрымкі беларускай мовы.

Хаця што замінае ўжо цяпер рэалізаваць прапановы бацькоў, якія ініцыявалі стварэнне беларускамоўнага класа ў Маскоўскім раёне Брэста? Напрыклад, правесці «круглы стол» з удзелам бацькоў дзяцей, якія навучаюцца ці хочуць, каб іх дзеці навучаліся на беларускай мове, кіраўнікоў гарвыканкама і упраўлення па адукацыі, а таксама дэпутатаў Нацыянальнага сходу, рэктараў універсітэтаў, кіраўнікоў школ і дашкольных устаноў, грамадскіх арганізацый.

Гэта як раз той выпадак, калі менавіта колькасць можа перайсці ў новую якасць адукацыі. Нездарма ж у саміх дзяцей (і не толькі іх) пераважае матывацыя: «Калі пойдуць мае сябры».

Колькі «беларускіх» класаў у Брэсце ў гэтым навучальным годзе?

Па інфармацыі ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага гарвыканкама, у Маскоўскім раёне горада адзіны беларускамоўны клас у СШ № 29 (мікрараён «Усход»). У Ленінскім раёне ў гімназіі № 3 («Рэчыца») навучанне ў пачатковых класах арганізавана на беларускай мове.

Гэта восем класаў - па дзве «паралелі» з першага па чацвёрты клас уключна. З 5-га класа, па вопыту мінулых гадоў, дзеці (ці хутчэй іх бацькі) аддаюць перавагу рускай мове навучання, зважаючы на практыку, якая склалася ў ВНУ.

У дзіцячых садках горада няма ніводнай групы з беларускай мовай навучання.

Сяргей КУЛЬ, галоўны спецыяліст упраўлення вышэйшай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі:

- Усе ВНУ гатовы рэалізаваць права студэнта на атрыманне адукацыі на адной з дзвюх дзяржаўных моў. Пры паступленні будучы студэнт указвае ў заяве мову навучання. І калі не менш за 20 чалавек выбіраюць беларускую мову - з іх фарміруецца група. І прэцэдэнты ёсць - да прыкладу, на гістарычным факультэце БДУ. У БНТУ і ў іншых універсітэтах таксама ёсць выдатныя спецыялісты, якія могуць выкладаць фізіку і матэматыку на беларускай мове. Калі ж група не набіраецца - студэнту давядзецца прайсці курс на рускай мове (я не хацеў бы поўнасцю выключаць магчымасць індывідуальнага навучання). Размова галоўным чынам аб запатрабаванасці ў грамадстве. Будзе яна - і ВНУ ў канкурэнцыі за студэнта будуць імкнуцца пашыраць такія магчымасці. А пачынаць варта «знізу» - з дашкольнага выхавання, бо ў ВНУ прыходзяць маладыя людзі, якія ўжо сфарміраваліся.

Хачу падкрэсліць, што зараз рыхтуецца новая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі, і мы поўнасцю адкрытыя да самых розных прапаноў з боку бацькоў, дзяцей і педагогаў.

ФОТО: Николая Чеберкуса

1500
0
Меня это радует (28.6%)
Мне все равно (28.6%)
Мне это интересно (7.1%)
Меня это злит (35.7%)

Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
В стартах приняли участие 466 человек от 5 до 75 лет Размах, с которым прошел первый...
2106
А сколько детей ежедневно рождается на Брестчине? Ежегодно на Брестчине становятся...
1123
На вопросы отвечает адвокат Александр РЕУТСКИЙ Сожитель, с которым прожила 9 лет,...
777
Предлагаем брестчанам выразить свое мнение, какой ТЦ лучший Какой торговый центр вы...
1295
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить