09 дек / 2018
Някляеў удзячны брэсцкiм медыкам

27 марта 2017

У панядзелак, 27 сакавіка, у неўралагічным аддзяленні брэсцкай гарадской бальніцы хуткай дапамогі ўсё яшчэ знаходзіўся экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, адзін з лідэраў Беларускага  нацыянальнага кангрэса Уладзімір Някляеў. У ноч з 24 на 25 сакавіка па дарозе з Варшавы ў Мінск адзін з лідэраў апазіцыі быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП на чыгуначным вакзале ў Брэсце і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАУС. Там у яго здарыўся гіпертанічны крыз, і хуткая дапамога даставіла хворага ў бальніцу. 

1

Там палітык не толькі прымае працэдуры, але і вымушаны сустракаць мноства наведвальнікаў, якія прыносяць кветкі (белыя і чырвоныя ружы) і бананы з апельсінамі. Асабліва ён удзячны ўважлівым медыкам і маладым людзям, якія дапамаглі адрамантаваць мабільны тэлефон (сімка была сапсавана ў час затрымання). 

У Варшаве, па словах Уладзіміра Някляева, ён прымаў удзел у дыскусіях адносна сітуацыі ў Беларусі, якія адбываліся ў Міністэрстве замежных спраў і ў польскім сейме, і прадстаўляў пазіцыю Беларускага нацыянальнага кангрэса. Чаму яму не ўдалося трапіць на Дзень Волі ў Мінск і якімі палітык бачыць адносіны Беларусь - Захад, чытайце падрабязна ў нумары «ВБ» за 29 сакавіка.

Антанiна Хакiмава


1095
0


Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Возможность добавления комментариев временно отключена. Приносим извинения за неудобства.
Специалист нотариального бюро № 2 Бреста Тамара Резникова проведет прямую телефонную...
132
Его участники, представляющие более двадцати общественных организаций региона, обсудили...
254
На вопросы отвечает адвокат Александр Реутский На основании каких законов...
443
Во втором сезоне реалити-шоу он стал лучшим поваром и получил должность су-шефа в...
935
Как часто в этом году вы выезжали на закупки в Польшу?








Ответить
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить