У свой час яна аднавіла сакрэты ткацтва ўнікальнага Маларыцкага строю XIX – сярэдзіны XX стагоддзя. З задавальненнем расказвала, што ідэя прыйшла ёй у сне. Да гэтага шмат часу нічога не атрымлівалася. Таму апантана ткала, вучыла гэтаму моладзь. Пераадольвала любыя адлегласці, каб папрацаваць на «Дажынках» ці «Славянскім базары» ў Віцебску. Яе творы мастацтва разышліся далёка за межы Беларусі.
У сваёй хаце ў Дарапеевічах яна была сама сабой: простай сялянскай жанчынай, заўсёды добразычлівай і гасціннай. З павагай ставілася да журналістаў і ўсіх цікаўных.
…Вы зрабілі свет трошкі лепшым, Сцепаніда Аляксееўна. Дзякуй Вам за ўсё… Няхай Вашы здабыткі не разгубяць паслядоўнікі.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.