Вядомы беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, доктар філалагічных навук, прафесар супрацоўнічаў не толькі з калегамі-навукоўцамі. Ён быў добрым дарадчыкам, цікавым суразмоўцам, захаваў цёплыя ўспаміны пра сяброўства з Уладзімірам Караткевічам.
Адам Мальдзіс быў жаданым госцем падчас святкавання 500-годдзя Астрамечава Брэсцкага раёна (2016). Напярэдадні прымаў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі. Яшчэ ў 1962 годзе ў Польшчы знайшоў «Астрамечаўскі рукапіс» – помнік сярэднявечнай музыкі. Тады ж з задавальненнем адказаў на пытанні журналіста «Вечернего Бреста». У тым ліку пра пошукі крыжа Еўфрасінні Полацкай у Амерыцы і Маскоўскім патрыярхаце, вяртанне ў Скокі партрэтаў Нямцэвічаў з Калугі. Адам Мальдзіс узначальваў грамадскую камісію «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, напісаў захапляльную кнігу «Белорусские сокровища за рубежом».

Адама Восіпавіча не стала 3 студзеня. Ён памёр на 90-м годзе жыцця. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019), ордэнам Францыска Скарыны (2013), чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.