• РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Пятница, 5 декабря, 2025
Вечерний Брест
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
Вечерний Брест
No Result
View All Result
Главная ОБЩЕСТВО ЛЮДИ

Люсіна: памяць, пашана і… прыхаваны боль. Да 140-годдзя Якуба Коласа

Люсіна – тая самая легендарная вёска, у якой настаўнічаў малады Якуб Колас, аб якой напісаў аповесць «У палескай глушы», дзе жыве адно з самых рамантычных каханняў у беларускай літаратуры і носьбіт яго – дзіўная дзяўчына Ядвіся…

Люсіна: памяць, пашана і… прыхаваны боль. Да 140-годдзя Якуба Коласа
237
просм.
Поделись в Facebookв Контактев Telegram
07/11/2022
0

Гэта вёска пачынае падабацца літаральна ад самога прыпыначнага пункту. Непадалёк крама з такой знаёмай з урокаў літаратуры ў школе назвай – «На ростанях». Коласаўскае… Цэнтр вёскі выразна акрэслены, тут помнік ахвярам мінулай вайны, прысады, альтанка, месца для дзіцячых забаў, валун з памятным знакам. І яшчэ адна крама з мілагучнай назвай – «Ядвіся».

– Вось які магазін у нас ёсць! – з гонарам каментуе вясковая жанчына маю спробу сфатаграфаваць гэтую краму…

А на самім скрыжаванні – густоўны помнік у выглядзе разгорнутай кнігі – тут стаяла тая самая школка, у якой настаўнічаў пясняр. Новы помнік і новая канцэпцыя месца з’явіліся ў мінулым, 2021 годзе.

У тым жа годзе быў зроблены рамонт у школе-дзіцячым садку Люсіна. Прызнаюся шчыра, больш нідзе не сустракаў такой светлай і прыгожай расфарбоўкі будынка ўстановы адукацыі. Дадае прыемнасці малады парк насупраць – дрэўцы там яшчэ толькі набіраюць моц. Гэта школьнікі з настаўнікамі садзілі парк і даглядаюць за ім. Неўзабаве тут будзе светлы бярозавы гаёк…

Камень-валун у школьным двары – школа носіць імя Якуба Коласа.

У школе – вялікі музей Якуба Коласа. На адным са стэндаў – фотаздымкі некаторых першых вучняў, каго вучыў будучы народны пісьменнік Беларусі. Увогуле, экспазіцыя багатая, ёсць тут нават асабістыя рэчы песняра. Частка музея – этнаграфічны куток, створаны вучнямі і настаўнікамі.

У школе сёння 141 вучань, яшчэ 30 дзетак у садку. Некалі было значна больш. Выпускны клас мае толькі 9 вучняў…

Люсіна – аграгарадок, тут жыве больш за паўтары тысячы чалавек. А вось царквы тут, як кажуць мясцовыя людзі, не было раней ніколі. То царква будуецца цяпер. Арыгінальная ў сваёй архітэктуры, што таксама падкідае каменьчык прыемнасці на вагах уражанняў.

Будынак сельвыканкама – побач з царквой. Што ж, пэўны сімвалізм тут ёсць: і зямная ўлада, і духоўная – хай будуць побач, чаго чалавеку хадзіць далёка, калі прасіць дапамогі? Кажу гэта без іроніі.

Мясцовую ўладу мне самому наведаць трэба абавязкова: у лісце, які быў дасланы ў рэдакцыю, згадвалася і яна.

«Вакол Люсіна высякаецца лес», – вось сапраўдная прычына майго наведвання ў гэтую вёску. У лісце, які атрымала рэдакцыя «ВБ», адчайны боль маладой жанчыны, якая вырасла тут. Дасланыя фотаздымкі аўтаркай ліста наганяюць смутак і трывогу. Лес быў для яе родным, як даведваюся пазней, яна і брат нават свае назвы давалі асобным мясцінам. Яна вырасла з лесам…

Адна з вуліц у Люсіна цягнецца доўгай стужкай і заходзіць прама ў гушчар – і раптам падаецца сапраўднай пупавінай, якая напаўняе вёску жыццядайнай сілай. Зрэшты, у нечым так і ёсць: лес для вяскоўцаў – грыбы-ягады, добрая магчымасць дадатковага заробку. Пакуль я дайшоў да лесу, паспеў паразмаўляць з вяскоўцамі – і ў іх боль вырываецца вонкі ад упамінання пра высяканне лесу.

– Гэтак сякуць, гэтак зусім нічога не застанецца хутка, што нашы дзеці пабачаць, унукі? А я сама штогод, каб купіць усё патрэбнае да школы сабе, ягадамі зарабляла… Зойдзеш у тыя мясціны, дзе раней грыб ці ягаду браў, – пустэча, аж сэрца захлынае. Далёка даводзіцца хадзіць, каб нешта прынесці…

Мясцовая ўлада ў асобе старшыні сельвыканкама Вячаслава Шкута майму візіту і яго мэце ніяк не рада, і гэтага не хавае. Аб прычыне даведваюся хутка: люсінцы раней, яшчэ як толькі пачаліся лесанарыхтоўчыя работы (больш за тры гады таму), пісалі лісты, збіралі подпісы, скардзіліся куды можна. Сходы давялося праводзіць, і прыязджалі на гэтыя сходы спецыялісты і адказныя асобы з Мінска, Брэста… Тлумачылі, расказвалі. Ды вось, бачыце, не спыняюцца звароты.

Як чыноўніка, старшыню сельвыканкама разумею, як мужчыну – не. Хіба такі ўжо незразумелы боль некаторых вяскоўцаў (не буду казаць за ўсіх)? Зрэшты, людскі боль якраз дзяржслужачы разумець абавязаны. І вясковы няхітры роздум мае права на жыццё: «Як секчы, мяне не пыталіся, а як садзіць – дык гукаюць, каб бясплатна?» З іншай крыніцы вынікае, што ахвотна люсінцы садзяць лес, як запрашае на гэтую справу Люсінскае лясніцтва. Бо заробак. Ці варта ўпікаць людзей за тое, што яны не жадаюць рабіць бясплатна, калі за тую ж справу ім заплацяць грошы?

…Лес ля Люсіна стары, відавочна, асобным дрэвам ніяк не менш за 80 гадоў. Колькі дубоў пражылі, мабыць, па два ці больш стагоддзяў.

Хочаш-не хочаш, але мы мусім гаварыць пра лес яшчэ як і пра месца эканамічнай дзейнасці. Па сутнасці, лес – такі ж агарод для леснікоў, толькі збор ураджаю тут адбываецца праз 80 гадоў – такі час спеласці лесу.

І няхай бы сасна стаяла больш – у яе ёсць быццам запас трываласці, але не ў нашай сасны, якая была падсочаная – здабывалі ў гэтых лясах жывіцу. У такім стане больш за 100 гадоў дрэву не выстаяць. А як засохне ды ўпадзе – гэта ўжо не піламатэрыял, які мог бы стаць экспартным таварам, але ўсяго дровы…

Разумею роспач аўтаркі ліста, каля яна не была пяць год дома і вось вярнулася, пабачыла…

Іду сцішаным да нематы восеньскім лесам ля Люсіна. Выходжу на «рабочы прастор» высечкі. Канешне, ад малюнку шчыміць сэрца.

Згадваю, гледзячы на рэшткі ягадніку, як лавілі яшчэ зусім нядаўна нашых цётак і бабуль з іх самаробнымі грабалкамі-коўшыкамі, як штрафавалі, а высокія адказныя асобы давалі гнеўныя каментарыі ў прэсе: варварства, маўляў, так вынішчаецца ягаднік! А вось цяпер дзе тая адказная асоба, чаму маўчыць?

Быццам крыжы, на высечанай плошчы стаяць адзінокія сосны – яны патрэбныя, каб яшчэ і самасейкамі насаджваліся дрэвы, акрамя тых, што будуць пасаджаны.

А пасаджаны будуць. Ля невялікай палянкі бачу, як радкамі ўзнімаюцца маладыя хвойкі, трымаюць апошнія лісткі бярозкі і асінкі. Гэтай пасадцы гады тры, не болей.

Лясы высякаюцца не толькі таму, што спелыя. Бяда лясоў апошніх гадоў – караед.

Год на год не прыходзіцца, але ў цэлым лесаўзнаўленне ў Ганцавіцкім лясгасе поўнае, запэўнілі мяне. У гэтым годзе ў Люсінскім лясніцтве пасаджана крыху больш за сорак гектараў лесу.

Як бы балюча ні было, а свет вакол нас мяняецца, і мяняецца асабліва заўважна тады, калі мы пакідаем яго на нейкі час.

Аўтарцы пісьма баліць, і баліць яшчэ больш таму, што Люсіна звязана з Якубам Коласам, з нашай агульнай беларускай памяццю. «Гэтымі мясцінамі хадзіў Якуб Колас…»

Не, не хадзіў гэтым лесам дзядзька Якуб, а тады яшчэ малады настаўнік Канстанцін Міцкевіч. Бо не было яшчэ гэтага лесу, не вырас. Ад часу настаўніцтва Коласа ў Люсіна прайшло 120 гадоў. Лесу таго, па сцяжынках якога блукаў пясняр, даўно няма – вырас новы, і нядаўна памерлі тыя жыхары Люсіна, якія ў маленстве бегалі садзіць лес, зараблялі капейку.

Хіба што дубы – вось тут, на ўскрайку, маглі бачыць маладога настаўніка…

Стала крыху прыкра, калі даведаўся, што ніякіх асаблівых святаў у Люсіне не праводзіцца. Помніцца, была на Берасцейшчыне традыцыя – абласны фестываль «Лунінская восень», дзе, апроч усяго іншага, атрымлівалі літаратары з рук старшыні Брэсцкага аблвыканкама дыпломы лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Калесніка. Традыцыя з цягам часу знікла. А чаму б тут, у Люсіна, не правесці тыя «літаратурная дажынкі», калі сёння вёска літаральна запрашае сваёй упарадкаванасцю, калі створана ўсё для фэсту, і зямля тут дыхае коласаўскай спадчынай, і гонар вяскоўцы маюць, і памяць…

Што праўда, 9 лістапада, як паведамілі ў Ганцавіцкім райвыканкаме, святочная імпрэза ў Люсіне будзе – тут адзначаць 140-я ўгодкі з дня нараджэння Якуба Коласа.

Зайздрошчу гасцям, бо ўпэўнены, што сустрэча на гэтай зямлі ім запомніцца светла.

ВАСІЛЬ КУЗЬМІЧ. Ганцавіцкі раён

Теги: лесное хозяйствоЛюсиноЯкуб Колас

Присоединяйтесь! Наш канал в Telegram.

Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.

Все новости

Восемь молодых боксеров представят Беларусь на китайском ринге. Среди них парень из Жабинки

18:45, 4 декабря

Постскриптум к ноябрю. Дело Уиткоффа боится?

17:38, 4 декабря

Затруднения в движении транспорта в центре Бреста ожидаются 5 декабря

17:06, 4 декабря

Уж очень замуж невтерпеж

16:15, 4 декабря

Читайте в «Вечернем Бресте» за 5 декабря 2025 года

15:25, 4 декабря

Больше выгоды с «A1 Плюс» – копите баллы и оплачивайте услуги А1, поездки и покупки

14:27, 4 декабря

Что поменялось в процедуре госрегистрации и учета транспорта в Беларуси

13:56, 4 декабря
Больше новостей
Прислать новость
<<<

Слепой из такси. Житейская история незрячего брестчанина, который слишком доверился общественному транспорту с «шашечками»

>>>

Картофель и зерно по 50 копеек… Как прошла «губернаторская» ярмарка в Ленинском районе Бреста?

В тему

Александр Демидко — новый генеральный директор Брестского лесохозяйственного объединения
РЕГИОН

Александр Демидко — новый генеральный директор Брестского лесохозяйственного объединения

| ВБ
10/06/2025
Чем остался недоволен министр лесного хозяйства в Брестском лесхозе
ГОСЭКОНОМИКА

Чем остался недоволен министр лесного хозяйства в Брестском лесхозе

| Светлана Кислая
31/01/2025

Сейчас читают

радары на дорогах

Места установки мобильных радаров на дорогах Брестской области 19 ноября

| ВБ
19/11/2025

с 07:00 до 19:00 часов на 57 км (+920 м) автодороги М1/Е30 «Брест-Минск-гр.РФ» в Кобринском районе. Ограничение скорости движения 70...

Самый сладкий гран-при республики получили жабинковские сахаровары

Самый сладкий гран-при республики получили жабинковские сахаровары

| Светлана Кислая
03/12/2025

ОАО «Жабинковский сахарный завод» завоевал гран-при ХХVII Республиканского конкурса потребительских предпочтений в номинации «Сахар» за продукцию «Сахар белый кристаллический свекловичный»....

Польская сторона ввела ограничения на пропуск в Беларусь машин

Два пункта пропуска на границе с Польшей могут открыться с понедельника, 17 ноября

| БЕЛТА
14/11/2025

Министерство внутренних дел и администрации Польши хочет, чтобы два закрытых в настоящее время автомобильных пункта пропуска на границе с Беларусью...

  • В СТРАНЕ И МИРЕ
  • ОБЩЕСТВО
  • ЭКОНОМИКА
  • КУЛЬТУРА
  • СПОРТ
  • ВОПРОС-ОТВЕТ
  • ФОТОРЕПОРТАЖ
+375 29 116 0000 (Viber)

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

Добро пожаловать!

Войдите в свою учетную запись

Забыли пароль?

Retrieve your password

Please enter your username or email address to reset your password.

Войти
Войти
Use Phone Number
Use Имя пользователя
Еще не зарегистрированы? Зарегистрируйтесь сейчас
Сбросить пароль
Use Phone Number
Use Имя пользователя
Регистрация
Вы уже зарегистрированы? Войти
Protected by   
No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.