21 сен / 2018
21 сен / 2018
БРЕСТ
24°
26°
БРЕСТ
24°
26°
БРЕСТ
24°
26°
Код з памяццю. Берасцейцы ўпершыню зладзілі свята вышыванкі

01 июля 2018

Новости Бреста

1 ліпеня на цэнтральнай плошчы Берасця панаваў народна-сельскі настрой. Тут прайшло свята вышыванкі. Ладзілася яно ўпершыню. Раней гэтую тэму «заварушыла» апазіцыя, цяпер за яе ўзяліся ўлады і БРСМ. Хаця не толькі. Прыйшоў лідэр сацыял-дэмакратаў Ігар Маслоўскі з таварышамі.

Першы намеснік старшыні гарвыканкама Вадзім Краўчук таксама апрануў кашулю з арнаментам і гаварыў са сцэны па-беларуску.

- 3 ліпеня наша краіна адзначыць День Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй Айчынай, сваёй малой Радзімай, - адзначыў Вадзім Васільевіч. - Сёння вы - удзельнікі зараджэння яшчэ адной традыцыі ў нашым горадзе - Дня вышыванкі. Ён накіраваны на папулярызацыю нашай культуры і захаванне аўтэнтычнасці. Вышыты нацыянальны арнамент - гэта не проста ўпрыгожванне, гэта своеасаблівы код, які праз стагоддзі перададзены нам продкамі.

Перад гледачамі выступілі цудоўныя творчыя гурты Берасцейшчыны, якія прапагандуюць беларускую культуру, фальклор і традыцыі незалежна ад часу і святаў. Гэта заслужаны аматарскі калектыў Беларусі ансамбль танца «Радасць», «Хмелеўскія валацугі», дзіцячы ансамбль танца «Надзея». Выконвалі песні па-беларуску ці на народныя матывы гурт «Лад», салісты ТЦ «АртПіппер», Варвара Корж, Яна Буцкевіч, Рэгіна Пойта, акардэаніст Сяргей Палячук і многія іншыя.

- Хочацца, каб наша моладзь актыўней далучалася да беларускай культуры. На гэты раз вышыванка стала своеасаблівым драс-кодам дня святкавання, - выказаўся першы сакратар абласнога камітэта БРСМ Юрый Сегянюк. - Гэта наш нацыянальны сімвал, абярэг ад жыццёвых нягод. Нядаўна мы дарылі вышыванкі немаўлятам па ўсёй вобласці, сёння ладзім канцэрт, запрасілі рамеснікаў. Заўтра будзем прэзентаваць магчымасці нашых аграсядзібаў у Мінску, запросім турыстаў. І гэтая работа будзе працягвацца.

На жаль, трохі сапсавала настрой і зменшыла масавасць дажджлівае і халаднаватае надвор'е. Але гэта не стала прынцыповай перашкодай. У каго беларускасць у душы, той шануе яе ў любы час. Так бы мовіць, першы блін не стаў камяком. Ужо паслязаўтра мы адзначым Дзень Незалежнасці - галоўнае свята краіны.

ФОТО: Николая Чеберкуса

1326
0
Меня это радует (27.3%)
Мне все равно (27.3%)
Мне это интересно (18.2%)
Меня это злит (27.2%)

Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Торжественная линейка «Экватор сентября» прошла на территории четвёртого дома...
877
В Бресте заложили посадку, которая может расти до 2000-летия города. В рамках...
1349
Патриарший экзарх Павел отслужил литургию и молебен в Аркадии В Бресте 17-18 сентября...
1362
Это один из 28 брестчан, погибших в Афганистане. Его имя носит СШ № 13. В Бресте...
1015
usd 2.08 2.1
eur 2.43 2.46
rur 3.11 3.17
+выбрать лучший курс
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить