19 окт / 2019

Юбілейная вольніца. У Берасці адзначылі стагоддзе БНР

25 марта 2018

Новости Бреста

Бела-чырвона-белы настрой панаваў апоўдні на плошчы Свабоды ў Берасці. Усе размаўлялі па-беларуску і па звычцы... азіраліся па баках. Але міліцыянты і сек'юрыці стаялі толькі на ўваходах-выхадах. Паважаны сход прыняў рэзалюцыю, у якой тры асноўныя патрабаванні: аб падтрымцы беларускай мовы, умацаванні суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, ушанаванні памяці братоў Цвікевічаў, якія стаялі ля вытокаў БНР. У тым ліку - зварот да гарадскіх уладаў з прапановай усталяваць мемарыяльную дошку на будынку ўніверсітэта па вул. Міцкевіча і назваць адну з вуліц у гонар братоў.

У цэлым, не было нейкага нерва на свяце. Мусіць, з нагоды таго, што мерапрыемства «санкцыянаванае». Напярэдадні дазвол на яго правядзенне даў гарвыканкам. Адкрыў мітынг старшыня Рады Берасцейскай абласной арганізацыі «Партыя БНФ» Зміцер Шыманскі. Па словах выступоўцы, галоўнае, што 25 сакавіка 1918 года беларусы абвесцілі на ўвесь свет, што яны жадаюць будаваць сваю незалежную краіну. І мары гэтыя здзейсніліся, якія б сёння ні былі адносіны да таго ўтварэння. Зміцер выказаўся са сцэны, што мы зараз жывем у незалежнай вольнай краіне, але хуценька паправіўся, выкінуўшы слова «вольнай»...

- Канечне, наша грамадства вельмі маладое. Застаецца шмат нявырашаных праблем, - выказаўся выступоўца. - Меркаванні грамадзян не заўсёды ўлічваюцца ўладамі. Ёсць нараканні і на тое, як праводзяцца выбары. Грамадства пакуль не саспела, каб адстойваць свае палітычныя правы. Але свабода і незалежнасць краіны сталі базавымі каштоўнасцямі. І галоўнае, што мы прыйшлі сюды не па разнарадцы зверху, а па ўласнай волі, каб адзначыць гадавіну адной з лёсавызначальных падзей для беларускай дзяржаўнасці. Вы бачыце, як пакрысе ўзыходзяць парасткі беларускасці. Усё больш людзей далучаецца да нацыянальнага Адраджэння. Улады таксама паступова пачынаюць садзейнічаць гэтаму працэсу.    

Воплескамі прысутныя падтрымалі словы пра тое, што, магчыма, тут знаходзіцца малады чалавек, які праз 10 ці 20 гадоў узніме над гарвыканкамам адноўлены сцяг дзяржаўнасці бела-чырвона-белага колеру.

Старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі спрабаваў «завесці» публіку, але не тут было. На цёплым вясновым сонейку ў нядзелю лепш было загараць, чым бунтаваць.

- У нас наперадзе яшчэ далёкі шлях да Беларусі, - не сунімаўся партыец. - Шлях да таго, што было абвешчана яшчэ сто гадоў таму. На жаль, не збыліся памкненні бацькоў-заснавальнікаў БНР. Упэўнены, што толькі ў сваёй незалежнай дзяржаве можна сцвердзіць законныя правы і свабоды кожнага грамадзяніна, забяспечыць яму годнае жыццё і дамагчыся справядлівасці. Дык давайце разам шанаваць і берагчы беларускую дзяржаўнасць! Разам мы пе-ра-мо-жам! Жы-ве Беларусь!

Да гарачых словаў далучыўся і кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек. Пранікнёным было выступленне пісьменніка Аляксея (Леаніда) Філатава з пасёлка Мухавец Брэсцкага раёна, які закончыў выступ словамі Максіма Багдановіча: «Беларусь, твой народ дачакаецца Залацістага, яснага дня...»

Працавала цікавая фотавыстава «Берасце сто гадоў таму», можна было сфатаграфавацца ў спецыяльнай фотазоне, дзе ўсталявалі вялікае фота кіраўніцтва Беларускай народнай рэспублікі, паўдзельніцаць у конкурсах, набыць налепкі і іншую сувенірную прадукцыю. Берасцейскі паэт Сяргей Амяльчук прапаноўваў беларускамоўныя кнігі. Адразу забралі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата. Кніга надзвычай папулярная нават па завышанай (не «інтэрнэтаўскай» цане). Закончылася свята канцэртам беларускамоўных моладзевых музыкаў.

ФОТО: Оксаны Козляковской

2898
1
Меня это радует (52.4%)
Мне все равно (7.1%)
Мне это интересно (4.8%)
Меня это злит (35.7%)
Аляксей
26.03.2018 21:27
ответить ответить с цитатой
Трэба штогод арганізоўваць такія святы! І каб з кожным разам людзі станавіліся на іх больш і больш разняволенымі! Жыве Беларусь!

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

На первом этапе граждане Беларуси могли самостоятельно подать данные о себе (опросный...
399
Лесную избушку и 40 соток земли могут унаследовать родственники - жена и две дочери...
1365
Соревнования среди подразделений Брестского горотдела по чрезвычайным ситуациям...
341
Какой язык вы будете указывать (указали) при переписи как родной?






Ответить