• РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Частные объявления
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Вторник, 26 мая, 2026
Вечерний Брест
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
  • VB.BY
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
No Result
View All Result
Вечерний Брест
No Result
View All Result
Главная ОБЩЕСТВО ЛЮДИ

Час разумець адзін аднаго. Каталікі рыхтуюцца адзначаць Божае Нараджэнне

Гісторыя касцёла у Чарнаўчыцах, што пад Брэстам, яднае Радзівіла Сіротку і Караткевіча, слуцкія паясы і паўстанцаў Каліноўскага, а таксама яшчэ шмат чаго. Напярэдадні свята Божага Нараджэння таямніцы касцёла нам раскрываў ксёндз Павел Халяўкін

Час разумець адзін аднаго. Каталікі рыхтуюцца адзначаць Божае Нараджэнне

Фото Аляксандра Ярмаца

217
просм.
Поделись в Facebookв Контактев Telegram
24/12/2022
0

25 снежня каталіцкія вернікі адзначаць Божае Нараджэнне. Напярэдадні ўрачыстасці мы завіталі ў Чарнаўчыцы, каб паглядзець як рыхтуецца да свята парафія Найсвяцейшай Тройцы.

Тут знаходзіцца адзін з самых старажытных касцёлаў Беларусі – велічны будынак памятае, як мясцовыя каталікі сустракалі вестку аб нараджэнні збаўцы чатыры з паловай стагоддзі таму.

Троіцкі касцёл і сёння ўражвае – пабудаваны ў 1583-1595 гадах, ён з’яўляецца адзіным узорам нацыянальнай архітэктурнай спадчыны, які ўключае гатычныя формы, прыёмы рэнесансу і ранняга барока, а таксама традыцыі абароннага дойлідства.

Святыню пабудавалі на сродкі Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі – выбітнага дзяржаўнага дзеяча эпохі Вялікага Княства Літоўскага, а таксама знакамітага падарожніка, пісьменніка і мецэната. Крыніцы кажуць, што за праект храма ў Чарнаўчыцах адказвалі манахі-езуіты з Італіі, інжынеры са Швейцарыі, якіх запрасіў сюды Радзівіл. Галоўным з іх быў архітэктар Джавані Марыя Бернардоні, якія затрымаўся ў Беларусі на 13 гадоў і пабудаваў тут некалькі касцёлаў.

Гісторыя Чарнаўчыцаў поўная цікавостак. Мястэчка на тракце з Вільні ў Люблін згадваецца ў летапісах ужо ў XV стагоддзі. Пазней яно атрымае Магдэбурскае права і герб, выгляд якога страчаны. Ёсць сведчанні, што тут перад Грунвальдскай бітвай збіраліся харугвы з Полацка, Мінска, Смаленска і не толькі. Яны рыхтавалі правіянт для будучага пахода. Напрыклад, рабілі кансервы з мяса зуброў, на якіх палявалі ў ваколіцах. У той час Белавежская пушча падступала да самога паселішча. Можа і Вітаўт з Ягайлам былі ў тым лагеры, калі ладзілі перамовы ў Брэсце.

У 1566 годзе Чарнаўчыцы сталі рэзідэнцыяй Радзівілаў. Валодаў імі Мікалай Крыштаф, які таксама бываў у Брэсце ў сувязі з гістарычнай падзеяй. У 1596 годзе менавіта Сіротка стаў адным з трох каралеўскіх паслоў на царкоўную ўнію, якая аб’яднала каталіцкую і праваслаўную цэрквы ў Рэчы Паспалітай (унія была скасавана ў Беларусі ўладамі Расійскай імперыі ў 1839 годзе).

У валоданні Мікалая Крыштафа знаходзіліся і Чарнаўчыцы, а касцёл тут пачалі будаваць прыблізна ў той жа час, што і ў Нясвіжы – яшчэ адной вядомай рэзідэнцыі князёў Радзівілаў. Незадоўга да гэтага Сіротка вярнуўся з паломніцтва ў Святую Зямлю. Пасля доўгага падарожжа ён не шкадаваў грошай за будаўніцтва храмаў, над якімі шчыравалі лепшыя майстры Старога Свету.

Далейшая гісторыя Троіцкага касцёла цесна пераклікаецца з тымі падзеямі, якія ўплывалі на лёс усёй Беларусі. Пасля задушэння паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага святыню перадалі праваслаўным, бо сярод парафіян было нямала тых, хто спачуваў паўстанцам. У 1918 годзе каталікі вярнулі храм. Вядома, што падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі храма праводзілі расстрэлы нацысты. Згадка пра тыя падзеі – абеліск, усталяваны за сценамі касцёла. Немцы лічылі каталікоў партызанамі і прастрэлілі металічнага пеўніка, якога і сёння можна ўбачыць на верхнім крыжы. Тады ж касцёл разрабавалі і амаль поўнасцю знішчылі яго інтэр’ер.

За савецкім часам у касцёльных будынках знаходзілася бальніца, а потым музычная школа. Але храм працягваў дзейнічаць, а ксёндз Антоні Грыбоўскі заставаўся адзіным каталіцкім святаром, які працаваў для вернікаў Брэсцкай вобласці. Ён захоўваў шматлікія рэліквіі, якія звозілі з зачыненых касцёлаў усяго рэгіёна. Ксёндз Антоні сябраваў з Уладзімірам Караткевічам. Знакаміты беларускі пісьменнік бываў у Чарнаўчыцах і нават узбіраўся на касцёльную вежу. Пазней ён напіша пра вёску і храм у сваім нарысе «Званы ў прадоннях азёр». Абавязкова пачытайце той фрагмент, дзе Караткевіч распавядае пра сумны лёс касцёла пасля паўстання 1863-1864 гадоў.

Гісторыкі архітэктуры адзначаюць, што ў Троіцкага касцёла ёсць некалькі незвычайных рыс. Напрыклад, чатырохярусная вежа-званіца, якая пастаўлена адасоблена ад храма. Яна таксама вельмі нагадвае нясвіжскую. Верагодна, яе паставілі адны і тыя ж майстры. Але ў чарнаўчыцкім касцёле ля алтара прыбудавалі яшчэ і невялікую гатычную вежачку з вітымі ўсходамі. На франтоне знаходзяцца абарончыя элементы – круглыя байніцы для далёкага бою. Ужо ў наш час знайшлі дзве вертыкальныя байніцы. Таўшчыня сценаў будынка дасягае 1,3 метра. І, не гледзячы на шматлікія трагічныя моманты, храм ў Чарнаўчыцах захаваўся да нашага часу амаль у першапачатковым выглядзе.

Касцёл быў адрэстаўраваны ў 2010 годзе. Тады ў парафіі ўжо служыў ксёндз Павел Халяўкін. Ён і зараз працуе тут пробашчам і працягвае збіраць калекцыю каштоўнасцяў, якая колісь стане пачаткам музея. Сярод будучых экспанатаў унікальныя арнаты – старадаўняе літургічнае адзенне. На адным з іх захаваліся фрагменты слуцкага пояса другой паловы XVIII стагоддзя, на другім – вышыты сімвал роду Радзівілаў «Трубы», а таксама яшчэ адзін магнацкі герб часоў ВКЛ – «Страла».

Нашэнне слуцкіх паясоў забаранялася і пераследавалася падчас паўстання 1830-31 гадоў, таму некаторыя паясы вернікі пачалі ўшываць ў арнаты, каб пазбегнуць іх знішчэння.

– Людзі так баранілі сваю нацыянальную адметнасць, сваю гісторыю. А Беларусь і сапраўды асаблівая, бо на нашых землях здаўна жылі ў згодзе вернікі розных канфесій. Яны існавалі побач, адзначалі святы і паважалі адзін аднаго. Гэта тое, чаго часта не хапае свету зараз, – кажа ксёндз Павел. Таксама ён зберагае касцёльныя метрычныя кнігі, у тым ліку канца ХVII стагоддзя. Па іх можна аднавіць гісторыю не толькі ўсяго мястэчка, але і асобных яго жыхароў.

Але вяртаемся да сённяшняга часу. Каталіцкія вернікі на гэтым тыдні завяршаюць падрыхтоўку да свята Божага Нараджэння. Адвэнт – час перад прыходам Езуса – гэта магчымасць належным чынам падысці да асаблівага для хрысціян дня.

– Людзі рыхтуюцца да таго, каб радасна сустрэць вестку аб нараджэнні Божага сына. Мы не толькі ў хаце прыбіраем, каб усе куты і вокны былі чыстыя, але таксама ідзем да споведзі, каб сумленне, голас нашай душы, было чыстым. Навесці духоўны парадак асабліва важна, бо грэх руйнуе жыццё чалавека і не пускае ў яго радасць. У касцёле перад святам мы рыхтуем дэкарацыі, упрыгожваем яго ялінкамі, агеньчыкамі, ставім батлейку з маленькім Езусам. Гэта стала добрай традыцыяй і ў сем’ях парафіянаў.

У час Адвэнту праходзяць адмысловыя святыя Імшы – Рараты. Яны адбываюцца перад усходам сонца. У касцёле пагашана святло, толькі гараць раратнія ліхтарыкі, якія прыносяць з сабою людзі. Рараты асаблівым чынам нагадваюць нам пра Марыю, якая падобная да ранішняй зоркі, што апярэджвае ўсход сонца. Так і Марыя папярэдзіла прыход Езуса.

24 снежня людзі цэлы дзень трымаюць пост, а калі на небе з’явіцца першая зорка, то сям’я накрывае стол з 12 посных страваў. Усе імкнуцца сабрацца ў гэты вечар разам, дзеці прыязджаюць да бацькоў. На стол кладуць сена, потым белы абрус, адно месца пакідаюць вольным, каб прыняць госця ці падарожніка. Людзі дзеляцца аплаткай, выказваюць пажаданні і запальваюць свечкі. Потым усе ідуць да касцёла на радасную імшу. Згодна з традыцыяй, моладзь гэтымі днямі калядуе – носіць зорку, спявае адмысловыя песні. Каранавірус у вялікай ступені паўплываў на многія традыцыйныя элементы свята, але яны паціху вяртаюцца.

Некаторы час назад на касцёльнай вежы ў Чарнаўчыцах пасяліліся рэдкія совы-сіпухі з Чырвонай кнігі Беларусі. Гэтыя птушкі – сімвалы вечнасці і мудрасці – знайшлі ля старажытных муроў спакой і цішу. Напярэдадні свята ксёндз Павел пажадаў гэтага берасцейцам.

– Жадаю, каб наша зямля, наша Беларусь была без граха, каб мы жылі ў супакоі, у ладзе і дабрабыце з самімі сабой і з людзьмі навокал. Каб дзіцятка Езус, які прыходзіць з неба на зямлю, прынёс нам узаемную павагу, дабро ў сем’і, згоду і мір грамадству.

Теги: Рождество

Присоединяйтесь! Наш канал в Telegram.

Все новости

Ослепленный солнцем, или Дело было в Сычах

18:08, 26 мая

Гороскоп на 27 мая

17:03, 26 мая

МТС открывает доступ к популярному онлайн-кинотеатру Okko

16:55, 26 мая

В четверг, 28 мая, в центре Бреста будет временный запрет на движение транспорта

16:39, 26 мая

22 июня из Бреста отправится «Поезд Памяти»

16:06, 26 мая

Прокуратура области направила в суд 4 уголовных дела о взятках и незаконных вознаграждениях

15:02, 26 мая

В Брестской крепости создают новую мемориальную зону

13:54, 26 мая
Больше новостей
Прислать новость
<<<

Сельчанин украл у своего работодателя почти 1,8 тонны металлолома

>>>

В Ивацевичах открыли обновленное здание газоснабжения района

В тему

15 января в школе д. Скоки состоялись традиционные Рождественские встречи «Свет Вифлеемской звезды»
Святое дело

15 января в школе д. Скоки состоялись традиционные Рождественские встречи «Свет Вифлеемской звезды»

| ВБ
16/01/2026
Рождественское послание Архиепископа Брестского и Кобринского Иоанна
Святое дело

Рождественское послание Архиепископа Брестского и Кобринского Иоанна

| ВБ
07/01/2026

Сейчас читают

Ночью в Бресте проведут следственный эксперимент. Будет ограничиваться движение

Ограничения для движения транспорта в центре Бреста 9 мая

| ВБ
09/05/2026

В связи с проведением мероприятий, посвященных Дню Победы, 9 мая с 08:00 до 11:00 часов в Бресте будет временно запрещено...

На участке ул. Зубачева в Бресте организовали «зеленую волну»

На участке ул. Зубачева в Бресте организовали «зеленую волну»

| ВБ
13/05/2026

Изменены режимы работы светофорных объектов на участке ул.Зубачева от пр-та Машерова до ул.ГОБК в Бресте.С целью повышения безопасности дорожного движения...

суд уголовное дело наручники

Создал интернет-наркошоп: подозреваемого 34-летнего жителя области заключили под стражу

| ВБ
20/05/2026

Заместитель прокурора Брестской области санкционировал применение меры пресечения в виде заключения под стражу в отношении, которому инкриминированы незаконные с целью...

  • В СТРАНЕ И МИРЕ
  • ОБЩЕСТВО
  • ЭКОНОМИКА
  • КУЛЬТУРА
  • СПОРТ
  • ВОПРОС-ОТВЕТ
  • ФОТОРЕПОРТАЖ
+375 29 116 0000 (Viber)

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.

No Result
View All Result
  • Главная
  • В СТРАНЕ И МИРЕ
    • ГРАНИЦА
    • РЕГИОН
    • РЕСПУБЛИКА
    • МИР
  • ОБЩЕСТВО
    • ЛЮДИ
    • ЗДОРОВЬЕ
    • ПРОИСШЕСТВИЯ
    • ГОРОД 1000-ЛЕТИЯ
    • ТРАНСПОРТ
    • ТУРИЗМ
    • СРЕДА ОБИТАНИЯ
    • ИСТОРИЯ
    • НАУКА
    • ОБРАЗОВАНИЕ
  • ЭКОНОМИКА
    • БИЗНЕС
    • ДЕНЬГИ
    • НЕДВИЖИМОСТЬ
    • ГОСЭКОНОМИКА
    • ЖКХ
    • КАЛЕЙДОСКОП
  • КУЛЬТУРА
    • МУЗЫКА
    • ТЕАТР
    • КНИГИ
    • ИСКУССТВО
    • КИНО
    • ДОСУГ
  • СПОРТ
    • ФУТБОЛ
    • ГАНДБОЛ
    • ХОККЕЙ
    • ПЛАВАНИЕ
    • ЛЕГКАЯ АТЛЕТИКА
    • ВОЛЕЙБОЛ
    • ДРУГОЕ
  • —————————
  • РЕДАКЦИЯ
  • ИЗДАТЕЛЬСТВО
  • РЕКЛАМА
    • Реклама из свежего номера
    • Частные объявления
    • Актуальные вакансии
    • Как подать рекламу в газету
    • Как подать рекламу на сайт
  • ПОДПИСКА
  • СПРАВКА
  • АФИША
  • -> ПОДАТЬ ОБЪЯВЛЕНИЯ
  • -> КУПИТЬ PDF
  • -> ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ

Copyright © 2014 - 2022 РГ «Вечерний Брест» ООО. Воспроизведение или перепечатка информации, принадлежащей «Вечернему Бресту», допускается только с письменного разрешения редакции. За содержание отзывов администрация ответственности не несет. Копирование текстов сайта разрешено только с указанием активной ссылки на источник.