Урачыстасці, прысвечаныя 274-й гадавіне з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, прайшлі 4 лютага ў Марачоўшчыне. Мерапрыемства, якое стала добрай традыцыяй для сустрэч прадстаўнікоў самых розных дзяржаў з розных кантынентаў, у бягучым годзе пачалося з цырымоніі ўскладання кветак да помніка Касцюшкі. Кветкі ад Івацэвіцкага райвыканкама ўсклалі старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Сарока.
Цырымонію ўскладання кветак працягнулі кіраўнікі амбасад ЗША, Польшчы, Генконсульства Украіны ў Брэсце, Генконсульства Расіі ў Брэсце, кіраўніцтва Косаўскага гарвыканкама, прадстаўнікі Брэсцкага гісторыка-культурнага аб’яднання імя Касцюшкі, польскіх фондаў імя Касцюшкі з Кракава і Варшавы, польскай дэлегацыі гміны Мехаў і Прашовіцы, горада Тэрэспаль і прысутныя на мерапрыемстве.
У гістарычным зале музея-сядзібы для гасцей дэманстраваўся фільм пра жыццё Касцюшкі, кожны з прысутных высокіх гасцей атрымаў падарунак і ўручы’ экспанаты для музея-сядзібы.
-Мы разглядаем музей і палац Пуслоўскіх як адзіны турыстычны аб’ект — Косаўскі палацава-паркавы комплекс, які з’яўляецца гісторыка-культурна каштоўнасцю краіны, адзначыў у сваім выступленні перад прысутнымі Аляксандр Грыцук, старшыня Івацэвіцкага райвыканкама. — За мінулы год комплекс наведала болей за 38 000 чалавек, болей 10 000 з іх — замежныя госці. За гэтыя гады ўкладзены сур’ёзныя сродкі ў рэканструкцыю музеяў, мы будзем рабіць усё, каб гэты знакавы турыстычны аб’ект развіваўся і ўдасканальваўся.
— Мы жадаем падарыць музею-сядзібе тое, што найлепш адлюстроўвае яго жыццё і яго спадчыну — карціну з мостам Касцюшкі ў Нью-Йорку, які звязвае два раёны горада. Няхай ён стане надзейнай сувяззю паміж нашымі народамі, — адзначыла Павераны па справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур.
…Для гасцей мерапрыемства ў гэты дзень была праведзена экскурсія па аб’ектах Косаўскага палацава-паркавага ансамбля.
Ігар МАКСІМЕНКА, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.