Беларусы і палякі сумесна наладжваюць вялікую імпрэзу ў гонар Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі — дзеяча, які належыць да гісторыі Беларусі, Польшчы, Літвы, ЗША і Францыі.
General Thaddeus Kosciuszko statue — Detroit, Michigan
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці» наладжваецца Цэнтрам даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Польскім інстытутам у Мінску. Канферэнцыя адбудзецца 22-23 чэрвеня ў Мінску, мерапрыемства праводзіцца ў рамках абвешчанага ЮНЕСКА года Касцюшкі. Мэтай імпрэзы з’яўляецца навуковае асэнсаванне постаці Тадэвуша Касцюшкі. У канферэнцыі прымуць удзел знакамітыя навукоўцы шматлікіх краін — гісторыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, фалькларысты, краязнаўцы, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій, краіны якіх звязаны з дзейнасцю Тадэвуша Касцюшкі. Асноўная «абойма» выступоўцаў ужо сфарміравана, але таму, хто хоча данесці новыя звесткі аб нацыянальным героі, можна звяртацца па электроннаму адрасу anatoll976@gmail.com/.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.