15 окт / 2018
15 окт / 2018
БРЕСТ
10°
12°
БРЕСТ
10°
12°
БРЕСТ
10°
12°
Рэха пружанскага бруку. Аб чым расказваюць фотаздымкi Пружанаў стогадовай даўнасцi, якiя выстаўлены на продаж на iнтэрнэт-аўкцыёне

24 апреля 2018

Магiя старых фотаздымкаў... «Машына часу» пераносiць у Пружану (колiшняя назва горада) 1916-1918 гг. Сядзiба пружанскага маршалка i мецэната Валенцiя Швыкоўскага - абжытая i ўтульная. Прыгожы будынак абвiты лiянамi, у атачэннi раскiдзiстых дрэў. I як дысананс - цэлы натоўп нямецкiх вайскоўцаў побач. Мясцовыя жыхары ля гандлёвых радоў: кабеты ў хустках i мужыкi са сцiплымi набыткамi (нехта з венiкам). Рака Мухавец з вольным, яшчэ не выраўнаваным рэчышчам. Вулiцы з крытымi павозкамi, пахiленымi платамi i дзе-нiдзе - каменнымi будынкамi. Гэтыя артэфакты з'явiлiся нядаўна на польскiм iнтэрнэт-аўкцыёне allegro.pl. Якiмi iх бачаць людзi дасведчаныя: гiсторыкi i краязнаўцы? Сваiмi назiраннямi падзялiўся дырэктар музея-сядзiбы «Пружанскi палацык» Юрый ЗЯЛЕВIЧ.

Новости Бреста

«Усе падобныя фотаздымкi Пружанаў, якiя з'яўляюцца ў сецiве, - кажа ён, - маюць дачыненне да 1916-1918 гг. Здымкаў таго часу вядома каля 100 - у сецiве, у нашых фондах, па людзях. У фондах «Пружанскага палацыка» фотаздымкаў перыяду Першай сусветнай не вельмi многа - каля 10 арыгiналаў. Гэта частка выдання - нямецкага вайсковага фотаальбома. У Пружанах у той час знаходзiлася механiзаваная база Kraftwagenpark - тылавыя нямецкiя часцi, i вайскоўцаў было шмат. Што яскрава вiдаць на здымках».

БЕЛЫЯ ЛАЎКI. Немцы любiлi фатаграфавацца ля гэтых гандлёвых радоў. Дарэчы, гэта адзiны помнiк грамадзянскай архiтэктуры свайго роду - каменныя гандлёвыя рады. Калi яны пабудаваны - дакладна невядома, па адной з версiй - у 1896 г. Першапачаткова кожная арка - гэта асобная невялiкая крама. Тут i ў наш час месцяцца гандлёвыя ўстановы. На адным здымку вiдаць, чым гандлявалi ў той час (адзiн з мужчын стаiць з венiкамi). Сам будынак з прыгожай каланадай i брукам на пляцы лепш вiдаць на iншым фотаздымку. Выявы цiкавыя нам у гiстарычным, культурнiцкiм, этнаграфiчным плане.

ЛАГЕР ВАЕННАПАЛОННЫХ. Хутчэй за ўсё, мы бачым не Пружану, а тэрыторыю былога ваеннага гарадка Слабудка. Вайскоўцы там пасялiлiся яшчэ ў канцы XIX ст. Немцы таксама выкарыстоўвалi гэтую тэрыторыю ў якасцi ваеннай базы. Мы бачым людзей, падобных на казакоў цi вайскоўцаў расiйскай армii. Трэба памятаць, што ў той час дзейнiчала канвенцыя Чырвонага Крыжа, i палонных часцяком утрымлiвалi ў прыстойных умовах. На iншых фотаздымках адлюстравана iнспекцыя, звязаная з прыездам нямецкага генерала, якi кантраляваў менавiта гэтую частку фронта на Палессi (Баранавiчы, Iвацэвiчы, Пружаны).

ВУЛIЦА САВЕЦКАЯ I ПРАЧЫСЦЕНСКАЯ ЦАРКВА. Здымкi ў сецiве даюць уяўленне, як выглядала ў той час адна з галоўных вулiц горада - Савецкая. Тут i Палацык, i званiца касцёла (на жаль, яна не захавалася). Збоку - павозка i двое вайскоўцаў, якiя рамантуюць электраправодку на слупах. Такiм чынам вiдаць, што «лямпачка Iльiча» з'явiлася ў Пружанах менавiта разам з немцамi. Як i першая электрастанцыя.

На фотаздымках захавалася Прачысценская царква, якой сёння няма. Яна была парушана ў Другую сусветную i ў 1950-я гады канчаткова разабрана. А таксама ўтульныя вулачкi мястэчка i рака Мухавец - яшчэ не выраўнаваная, а звiлiстая, са спадзiстымi берагамi.

ПАЛАЦЫК. У той час ён выглядаў больш рамантычна. Ёсць звесткi, што Вера Клейнмiхель, якая валодала ў тыя часы Палацыкам, з'ехала адсюль менавiта перад Першай сусветнай. Раслiны выдавалi, што сядзiба абжытая, па-хатняму дагледжаная, ёй займаўся садавод. Сёння, можа, гэтага не хапае. Але ж нам не хапае нават простых рэчаў. Апошнi рамонт рабiўся гадоў 30 таму. У снежнi 1998 года Палацык здалi ў эксплуатацыю пасля 9-гадовай рэстаўрацыi. Будаўнічыя матэрыялы на той час былі не такія якасныя, і шмат што патрабуе ўжо абнаўлення і ўдасканалення, у тым ліку паркавая зона.

ДАРЭЧЫ. «Гэты альбом вельмi падобны на той, што ёсць у нас - па шрыфтах, подпiсах, - кажа Юрый Зялевiч. - Мы называем яго «Альбом маёра Гросса» (аўтар здымкаў). Фотаапаратаў тады было шмат: мода такая. Фотаздымкi выкарыстоўвалi ў якасцi паштовак. Напрыклад, на «фасадзе» паштоўкi Палацык, а на адваротным баку - подпiс, адрасаваны нейкай фрау. Ёсць мара надрукаваць наш альбом, але гэта таксама выдаткi. Набыў гэты альбом i падарыў нашаму музею мой аднафамiлец Ян Зялевiч, якi жыве ў Берлiне i з якiм я перапiсваўся па генеалагiчных справах.

Вельмi добра, калi нехта з мецэнатаў набывае фотаздымкi i дорыць музею. Бо нам, на жаль, не так проста iх набыць: няма адпаведнага механiзма. Складана набыць рэч, якая знаходзiцца за межамi краiны. А такiя аўкцыёны, як гэты, маюць пэўны тэрмiн продажу».


1706
0
Меня это радует (0%)
Мне все равно (0%)
Мне это интересно (100%)
Меня это злит (0%)

Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Часть 1 О тец рассказчика Иван Зыщук дом так и не построил. Все уже подготовил,...
2106
На смыкающихся стенах производственных зданий брестского ликеро-водочного завода со...
1227
У роженец деревни Прилуки Василий Иванович Зыщук подростком стал очевидцем боев за...
5097
Ирония судьбы: Брест, разоренный войной 1812 года, стал средоточием литературных талантов....
2013
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить