Яна называецца «Res Рublica»
27 мая ў абласной бібліятэцы імя М. Горкага ў Берасці пройдзе прэзентацыя кнігі Анатоля Гладышчука «Замак Берасцейскі. Кніга III. Res Рublica». Яна прысвечана гісторыі Берасця і Берасцейскага замку часу Рэчы Паспалітай. Акрамя аўтара, у мерапрыемстве прыме ўдзел выдавец Аляксандр Рыжы, вядомыя краязнаўцы і вучоныя, аматары гісторыі.
Сам Анатоль Гладышчук у прадстаўленні не мае патрэбы. Вучоны, пісьменнік, гісторык, прафесар Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, аўтар шматлікіх манаграфій. Ён стаў добра вядомы берасцейцам пасля выхаду кнігі «Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі». А затым першай і другой кніг серыі «Замак Берасцейскі».
Асаблівую цікавасць у чытачоў выклікала яго другая кніга «Замак Берасцейскі». Літва», дзе аўтар апісаў дзевяць прыярытэтаў Берасця з гістарычнага пункту погляду. Прычым, на аснове архіўных дакументаў. Размова ідзе пра замак, ратушу, друкарню, манетны двор, саладоўні, аптэку і іншыя славутасці горада, якія былі на тэрыторыі цяперашняй крэпасці. Будзем спадзявацца, што і трэцяя кніга будзе мець не меншую цікавасць і рэзананс. Дарэчы, яна ўжо ёсць у продажы.
Хотите оставить комментарий? Пожалуйста, авторизуйтесь.