09 дек / 2018
«SCIANA»: «Лепшая палітыка — гэта музыка»

23 сентября 2009

Вядомаму ў горадзе музычнаму гурту «Sciana» споўнілася 10 год. Гурт, які здолеў зрабіць такі кавер на «N.R.M.» (песня «Я еду»), што самыя каралі беларускага року прызналі яго лепшым за арыгінал. Гурт, які штогод прымае ўдзел у фестывалі «Басовішча» і ўжо другі раз — у якасці хэдлайнераў. Гэтаму фэсту калектыў нават прысвяціў сваю песню «На басах». Памятаю, як, здаецца, зусім нядаўна яны рабілі свае першыя крокі ў музыцы. І вось такі салідны вопыт.

Калі ўглядаешся ў іх маладыя твары, сумняваешся: сапраўды дзесяць? Так! За гэтыя гады ўдзельнікі калектыву здолелі скончыць школы і вну, а аўтар большасці тэкстаў Андрэй Клімус нават адпрацаваў два гады па ўладкаванню ў адной з вёсак у ваколіцах Брэста. А паралельна «прымільгаліся» на пляцоўках не толькі роднага Брэста, але і Мінска, Варшавы, украінскіх гарадоў. Гэта былі гады эксперыментаў — непрацяглы час калектыў быў рускамоўным.

Дзіўна тое, што за ўсе гэтыя гады склад гурта амаль не змяніўся. Той рэдкі выпадак, калі сяброўства ў жыцці не перашкаджае, а спрыяе творчасці. Напрыканцы тыдня калектыў дае адразу два канцэрты, прысвечаныя юбілею. У пятніцу адбудзецца імпрэза ў Мінску, а ў суботу, 26 верасня, прыхільнікаў чакае сустрэча са «Scian’ой» і іх сябрамі ў ДК прафсаюзаў на вялікім канцэрце. Квіткі яшчэ ў продажы. А напярэдадні юбілейных канцэртаў я сустрэлася з удзельнікам калектыва Андрэем Клімусам і дырэктарам «Scian’ы» Зміцерам Назаравым.

- Тэхнічнае пытанне: як правільна пісаць назву вашага калектыву? Я памятаю некалькі варыянтаў.

А.К.: Калі мы сталі актыўна выступаць у Польшчы, то назва спачатку пісалася дваяка: кірыліцай — для Беларусі і Украіны, лацініцай — для Польшчы. А потым вырашылі уніфіцыраваць назву і цяпер пішам толькі лацініцай. Дарэчы, «Scian’ой» мы сталі, яшчэ калі былі рускамоўнымі, так што назва не звязана з творам Васіля Быкава.

- І хто яе прыдумаў?

А.К.: Ужо і не ўспомніш. Неяк само прыйшло.

- А сабраліся вы як?

А.К.: Наш барабаншчык Аляксей Кузняцоў ведаў мяне і Пашу Прохарава. Мы пазнаёміліся і сталі нешта там музыцыраваць. Потым да нас далучыўся першы саксафаніст, які зараз жыве ў Мінску. Саксафон, як нам падаецца, надае мілагучнасці. І сёння ў нас у калектыве новы ўдзельнік — Яўген Лук’янчык.

- Але ж у вас была і вакалістка. Жаночы вакал, на мой погляд, не пазбаўлены нейкай харызмы...

З.Н.: Так, дзяўчына, што спявала, таксама не жыве ў Брэсце. Але мы вырашылі адказацца ад жаночага вакала ўвогуле. Магчыма, для запісаў будзем запрашаць спявачку, але не ў калектыў.

- Ёсць у групе відавочны лідэр?

А.К.: Для тых, хто прыходзіць на канцэрт, гэта, напэўна, Паша — ён вакаліст і заўсёды на першым плане. А яшчэ дзяўчаты вельмі палюбілі Яўгена. Заўсёды просяць, каб ён распісаўся на грудзях. Хаця наш саксафаніст самы салідны ўдзельнік калектыву — у яго ёсць жонка і дачка. Але што тычыцца зносінаў у калектыве, то тут відавочнага лідэра няма. Усе рашэнні прымаюцца разам.

- Які быў самы значны канцэрт у гэтым годзе?

З.Н.: Іх было некалькі. Напрыканцы мая мы з сябрамі зрабілі дабрачынны канцэрт. Нашыя слухачы замест набыцця квітка пакідалі грошы ў спецыяльнай скрыні. Потым гэтыя сродкі былі перададзены ў цэнтр «Стымул». Тады мы сабралі больш за мільён рублёў. У лютым у Мінску адбываўся фестываль нацыянальных моў, дзе я, дарэчы, і пазнаёміўся блізка са «Scian’ой».

А.К.: Яшчэ было два канцэрты ў Варшаве. Уявіце, вы заходзіце ў начны клуб польскай сталіцы, а там усе размаўляюць па-беларуску. І гэта не беларусы, а менавіта палякі, якія вывучаюць нашу мову. Вельмі дзіўна і прыемна. На жаль, у нас такога няма — па-беларуску размаўляюць адзінкі.

- Дарэчы, беларускую мову часта ўжываюць як інструмент палітыкі...

А.К.: Мы да палітыкі не маем ніякага далучэння. Ніякай апазіцыі. Наша лепшая палітыка — гэта музыка. Але мы спадзяемся, што наша творчасць будзе спрыяць распаўсюджванню роднай мовы. Увогуле, у нас ёсць мара заспяваць па-беларуску ў Амстэрдаме. Чаму не?

- Але ж ад мар давайце пярэйдзем да больш зямных планаў. Над чым зараз працуеце?

А.К.: Над новым альбомам “Кропка вяртання”. Для нас гэта другая сур’ёзная работа. Тыя тры-чатыры дыскi, што былі раней, не ўлічваю.

Пасляслоўе

Музычныя калектывы Брэста, ды і ўсёй краіны, не перастаюць мяне здзіўляць. Па-добраму. Здаецца, яны існуюць заўсёды «супраць» жыццёвых правілаў. Шоу-бізнесу ў нас няма. А гэта значыць, няма спонсараў, няма месцаў для рэпетыцый. І ўсе вольныя грошы ідуць на закупы музычных інструментаў, запісы новых песень, арганізацыю канцэртаў. І камусьці пашанцуе, калектыў здолее ўзыйсці зоркай на той небасхіл, што завецца шоу-алімпам. Дарэчы, не заўсёды самы таленавіты. Прапаную шукаць музычныя зоркі у межах Брэста. Дасылайце ў каментарыях да гэтага артыкула, аб якіх брэсцкіх выканаўцах (рускамоўных, беларускамоўных) вы б хацелі прачытаць на старонках газеты.

Аляксандра Агіевіч.


16340
0


Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.
Возможность добавления комментариев временно отключена. Приносим извинения за неудобства.
В связи со вступлением в силу новой редакции «Закона о СМИ» от 2018 года, на сайте vb.by...
1727
Сегодня, когда над Брестом вовсю сияет солнце и пригревает «бабье лето», в ясном...
1641
И не только белорусских! Сотрудниками ГУБОПИК по Брестской области задержали троих...
1672
Об этом рассказал журналистам мэр Бреста Александр Рогачук во время посещения...
2547
Как часто в этом году вы выезжали на закупки в Польшу?








Ответить
Авторизация
E-mail:
Пароль:
Заказать звонок
Ваше имя:
Телефон:
Удобное время для звонка:
Отправить