01 июн / 2020

Чаму Брэст без ратушы?

21 мая 2008

Сёння, калі ў грамадстве абудзілася вялікая цікавасць да айчыннай гісторыі, калі, як грыбы ў лесе, па ўсёй Беларусі ўзнаўляюцца ратушы (у Мінску, Віцебску, Слоніме, Чачэрску, Нясвіжы, Магілёве), Брэсту патрэбна паспяшацца з аднаўленнем свайго старажытнага сімвала. Тым больш, што не за гарамі юбілейная тысячагадовая дата горада – упершыню Берасце ўзгадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў сувязі з падзеямі 1019 года. Аўтары гэтай публікацыі маюць смеласць сцвярджаць: месцазнаходжанне сярэднявечнай пабудовы можа быць дакладана ўстаноўлена, больш таго, ёсць падстава лічыць, што гэта ўжо зроблена з дапамогай сучасных камп’ютэрных тэхналогій. Наша старажытнае Берасце атрымала Магдэбургскае права першым сярод гарадоў сучаснай Рэспублікі Беларусь. Гэта здарылася ў час барацьбы за ўладу паміж Ягайлам (1352(?) - 1434) і Вітаўтам (1350 - 1430). Ягайла (вялікі князь літоўскі ў 1377 – 1392 гадах, кароль польскі з 1386 года, заснавальнік дынастыі Ягелонаў) у 1390 годзе авалодаў Берасцем і 15 жніўня дараваў гораду Магдэбургскае права.

Гэтае права надавала гораду сама­стойнасць адміністрацыйнай адзінкі, са сваімі атрыбутамі ўлады: выбарнымі магістратам і трыбуналам, падатковай сістэмай, гербам, ратушай і іншымі. Ратуша (ад нямецкага слова Rathaus) з’яўлялася сімвалам гарадскога самакіравання. Яна, як правіла, мела на другім паверсе залу для паседжанняў і ўрачыстых цырымоній, а таксама вежу з гадзіннікам. Вонкавы выгляд сведчыў аб багацці і магутнасці горада, таму гэтай акалічнасці надавалі вялікае значэнне. Гэта сёння можна ўбачыць у шмат якіх еўрапейскіх гарадах.

У Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім, у склад якога ўваходзіла сучасная Беларусь, Магдэбургскае права на той час было нададзена толькі сталіцы – Вільні (у 1387 годзе). Значна пазней, больш як праз стагоддзе, яго атрымалі Гародня (1496), самы старажытны горад Беларусі Полацк (1498) і толькі ў 1499 годзе Менск – сучасная сталіца нашай краіны. Скасавалі Магдэбургскае права ў снежні 1795 года пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, калі Берасцейшчына была ўключана ў склад Расійскай імперыі.

Але дзе знаходзіцца ў сучасным Брэсце месца, на якім стаяла ратуша?

Сама ідэя пошукаў узнікла нечакана ў лістападзе мінулага года. На падараванай Брэсцкай абласной бібліятэкай копіі плана Берасця Георга М. фон Фюрстэнгофа 1740 года маленькі чырвоны прамавугольнічак, пазначаны нумарам 10, заблікаваў у вачах вежай старажытнай ратушы. План пошукаў быў абмеркаваны з вядомым даследчыкам старажытнага Берасця, археолагам, прафесарам Пятром Лысенкам. Самым галоўным было вызначыць суадносіны адлегласці ад берага Мухаўца да будынка ратушы на плане 1740 года і сучаснай шырыні кругавай казармы з прымыкаючай да яе прыбярэжнай тэрыторыяй. Зразумела, што калі казарма пры будаўніцтве ў 1830-х гадах «накрыла» фундаменты ратушы, то ніхто іх шукаць не будзе.

Тут вельмі дапамаглі сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі. Здымак з космасу Цэнтральнага вострава крэпасці, атрыманы праз сусветную павуціну, быў камп’ютэрна маштабіраваны да памераў плана 1740 года. Вынікі аказаліся цудоўнымі. Форма вострава з 1740 года змянілася вельмі нязначна. Былі выбраны тры дамінанты – кляштар аўгусцінцаў, езуіцкі калегіум і сама ратуша. На касмічным здымку гэтыя будынкі былі прывязаны да Свята-Мікалаеўскага сабора, які пабудаваны побач з былым кляштарам аўгусцінцаў, да руін калегіума і абрысаў рукавоў Мухаўца.

Аказалася, што казарма не «захапіла» месца, дзе знаходзілася ратуша. Далейшыя даследаванні вядомага плана Берасця Эрыка Дальберга за 1657 год, таксама плана горада 1798 года і іншых (на іх пазначаны будынак ратушы) не супярэчылі атрыманым вынікам.

Агляд мясцовасці, дзе магла знаходзіцца ратуша, праведзены сумесна з Пятром Лысенкам, пацвердзіў, што сёння не існуе рэальнай перашкоды, каб правесці археалагічнае шурфаванне магчымага месцазнаходжання фундаментаў сімвала горада. Толькі археалагічныя даследаванні могуць канчаткова пацвердзіць вынікі нашых пошукаў.

Ёсць момант, на які трэба звярнуць увагу: чаму берасцейская ратуша была пабудавана не ў цэнтры старажытнага горада, як таго патрабавалі традыцыі, а амаль на беразе Мухаўца пры зліцці яго з Бугам? Справа ў тым, што наш горад на працягу стагоддзяў фарміраваўся як рачны порт. Месца з ратушай на плане Э. Дальберга пазначана як Forum, што азначае ў перакладзе з лацінскай мовы «плошча», на якой ладзіліся народныя сходы, ярмаркі і гэтак далей. Менавіта сюды, на берасцейскі «форум», дастаўляліся па рэках Мухаўцу і Бугу грузы, тут кіпеў гандаль. Гэтае бойкае месца ва ўсіх суадносінах з’яўлялася вельмі зручным для будаўніцтва гарадской ратушы.

Які вонкавы выгляд мела берасцейская ратуша? На жаль, адназначнага адказу пакуль не знойдзена. Але ёсць гіпотэзы. Так, на гарадскіх пячатках XVI-XVII стагоддзяў добра відаць выява вежы пры зліцці дзвюх рэк. Польскі даследчык Томаш Жук-Рыбіцкі, які дэталёва вывучаў гэтыя пячаткі, заўважыў, што вежа шасцікутная. У версе будынка ёсць невялікае круглае акенца, дзе, хутчэй за ўсё, быў устаноўлены га­дзіннік. Гэтыя акалічнасці могуць сведчыць аб тым, что гэта выява вежы ратушы.

У «Апісанні стараства Берасцейскага» за 1566 год сустракаем запіс: «Другая полать рынку, ратушъ месцкий – 2 1/2 прута». Гэта азначае, што месца пад ратушу было адведзена агульным памерам амаль у 60 квадратных метраў (адзін прут адпавядае 23,72 м кв.). Калі звярнуць увагу на той факт, што горад увесь час пашыраўся ў асноўным па берагах Мухаўца і Буга, то ратуша знаходзілася якраз у цэнтры рачнога партовага горада.

Пазней, пры будаўніцтве крэпасці, месца рыначнай плошчы засталося незабудаваным (тут быў размешчаны страявы плац). Саму ратушу, хутчэй за ўсё, разабралі, а побач пабудавалі гаўптвахту.

Раскопкі фундаментаў ратушы і яе аднаўленне ніяк не супярэчаць сталым сімвалам мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Будынак ратушы будзе знаходзіцца з тыльнага боку плошчы Цырыманіялаў, побач з уваходам у Мастацкі музей.

Адноўленая берасцейская ратуша на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці надасць мемарыялу яшчэ большую значнасць, будзе нагадваць аб старажытных каранях нашага горада.

Аўтары ўдзячны Аляксандру Дземі­дзюку за камп’ютэрнае маштабіраванне здымкаў.

Анатоль Гладышчук, Сяргей Басаў

Ад рэдакцыі

Усё геніяльнае проста. На самой справе аб тым, што ў Берасці існавала ратуша, добра вядома. Трэба было толькі сумясціць старажытныя планы горада с сучаснымі здымкамі з космасу. Калі Анатоль Гладышчук накладваў адну выяву на другую, то нават неспецыялісту было відаць, наколькі дакладна вызначана, дзе стаяла ратуша. Дарэчы, на гэтым месцы зараз растуць некалькі дрэў. Вопыт паказвае, што фундаменты былых будынкаў захоўваюцца ў зямлі, калі тут не было будаўнічых работ у пасляваенныя гады. Верагоднасць таго, што фундаменты ратушы будуць знойдзены, вельмі вялікая. Магчыма, ужо ў гэтым годзе вынікі даследавання двух супрацоўнікаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта знойдуць пацверджанне.


52410
0
Отзывы отсутвуют. Вы можете первым оставить свой комментарий.

Правила комментирования на сайте vb.by

Не будут допускаться к публикации следующие комментарии:

  • содержащие ненормативную лексику и непристойные выражения, оскорбляющие честь и достоинство авторов публикаций, героев материалов, других комментаторов и иных лиц;
  • содержащие признаки межнациональной, религиозной вражды, в том числе пренебрежительные наименования других национальностей;
  • выражающие удовлетворение или радость от заведомо трагичных событий (смертей, аварий, катастроф и пр.);
  • содержащие оскорбления по признаку фамилии, имени или географического названия, оскорбления в связи с физическими недостатками;
  • содержащие призывы к насилию или самосуду, пожелания смерти или физических мучений;
  • содержащие сравнения людей или организаций с нацистами;
  • содержащие домыслы об интимной жизни героев публикаций или других комментаторов, а также личные выпады;
  • не соблюдающие презумпцию невиновности до решения суда;
  • написанные на иностранных языках (возможно исключение для польского, украинского или английского, если это не затрудняет понимание смысла);
  • написанные ИСКЛЮЧИТЕЛЬНО ПРОПИСНЫМИ БУКВАМИ (Caps Lock);
  • направленные против редакции «Вечернего Бреста» или конкретного автора;
  • повторяющиеся в одинаковом виде под несколькими публикациями (расценивается как спам);
  • бессмысленные комментарии, флуд, рекламу личных услуг.
  • неоправданно длинные комментарии или цитирования;
  • содержащие гиперссылки на другие сайты;
  • содержащие рекламу фирм, партий, движений, отдельных личностей;
  • содержащие персональные данные людей (адрес, телефоны и др.)
  • содержащие просьбы о переводе денег на адрес, банковский счет или карточку (для этого существует специальная процедура обращения в редакцию);
  • - содержащие пререкания с модераторами, советы и обсуждения решений модераторов.
Данные правила также распространяются и на комментарии в официальных аккаунтах «Вечернего Бреста» в социальных сетях.
Редакция vb.by обращает внимание читателей на то, что не допускается использование псевдонима, уже принадлежащего другому комментатору. Замечания, высказанные в комментариях по поводу возможных ошибок в текстах (орфографических, пунктуационных, лексических, смысловых и т.д.), могут быть учтены редактором сайта без публикации самого комментария.
Обращаем также ваше внимание, что даже если комментарий не несет формальных нарушений, но грубый по тону, он будет удален. Комментарии, представляющие собой пикировку двух и более лиц, не относящуюся к теме статьи, нежелательны и будут прерываться модератором.

В среду к памятнику Тарасу Шевченко в Бресте были возложены цветы в честь...
929
Какая погода ждет брестчан в ближайшие дни? Выражение «не май месяц» в этом году...
2832
С 1 апреля новый сезон открывает сад непрерывного цветения Брестского госуниверситета...
1741
Любителей подледной рыбалки в городе предостаточно. Однако многие из рыбаков забывают о...
7695
Что сейчас самое важное?







Ответить
Президент объявил, что назначит новое правительство. Останется ли премьером Сергей Румас?






Ответить